Новости Борисова

Барысаўчанка: «У Новай Беларусі я буду прэтэндаваць на пасаду начальніка ў аддзеле культуры свайго гораду»

EX-PRESS.BY запускае новы праект «Што я буду рабіць у Новай Беларусі».

Новости Борисова ex-press.by
0

У беларуса можна скрасці голас на выбарах, можна забараніць выказваць свае думкі, забраць маёмасць, пазбавіць волі. Але нельга забараніць марыць… І беларусы не проста мараць пра тое, якой будзе іх краіна пасля Лукашэнкі. Яны ведаюць, што канкрэтна неабходна рабіць у Новай Беларусі, для таго, каб краіна як мага хутчэй стала незалежнай і зручнай для жыцця яе грамадзян.

У новым праекце EX-PRESS.BY «Што я буду рабіць у Новай Беларусі» прафесіяналы ў розных галінах, людзі з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, а таксама юнакі з дзяўчатамі, якія толькі пачынаюць дарослае жыццё, раскажуць пра свае планы, пра тое, як бачаць сваю ўласную дзейнасць у новай краіне.

Сёння, у міжнародны Дзень роднай мовы – пра свае планы расказвае жыхарка Барысава Вольга* (імя зменена), наша першая гераіня. Яна шмат гадоў працуе ў сферы культуры, а ў Новай Беларусі марыць стаць начальнікам аддзелу культуры ў сваім родным горадзе Барысаве.

– У Новай Беларусі я буду прэтэндаваць на пасаду начальніка ў аддзеле культуры свайго гораду. А пра тое, што я хацела б пакласці ў аснову сваёй дзейнасці, сказаў сусветна вядомы беларускі пісьменнік, «сумленне беларускай Нацыі» Васіль Быкаў:

«Нармальны працэс культурнага развіцця павінны быў выглядаць так: спярша ў самым поўным аб’ёме – уласная культура, затым іншыя – расейская, нямецкая, польская, ангельская – чым болей, тым лепш, наколькі хапае да таго здольнасцяў грамадства ці асобнага яго члена».

Пэўна ў новай Беларусі хацелася б надаць асаблівую ўвагу беларускай культуры і развіццю мясцовага самакіравання.

«Аддзел па ідэалогіі, культуры і справах моладзі» называецца структура, якая зараз займаецца культурай кожнага раёну і гораду. На мой погляд, гэта не правільна. Самае галоўнае – знішчыць пад корань ідэалагічны складнік.

Тое, што ў апошнія гады ўяўляе сабой культура ў Барысаве, выклікае шчымлівы сум. Вось толькі некалькі прыкладаў.

Галоўная культурная ўстанова Барысава - Гарадскі Палац культуры - некалькі гадоў знаходзіўся ў жаласным стане.

Не проста фантан, а музычны планавалі пабудаваць перад Палацам культуры на праспекце Рэвалюцыі. Грошы на яго ўзвядзенне шукалі не ў бюджэце, а сярод раённых прадпрыемстваў і ў бізнэсоўцаў. І сабралі ж, але музычнага фантана так і няма дасюль.

Адна з самых яркіх культурных ініцыятыў «Барысаўская мыза» была вымушана згарнуць сваю дзейнасць з-за адсутнасці падтрымкі і шматлікіх забаронаў, і зараз існуе ў онлайн-фармаце.

У 2020 годзе Барысаў быў прызначаны «Культурнай сталіцай Беларусі». Але ведалі аб гэтым не многія жыхары Барысава. У апытанні для EX-PRESS.BY гараджане казалі пра тое, што «культуры ў нас амаль ніякай няма, што крыўдна». Дарэчы, і праграма года Культурнай сталіцы ў Барысаве не была выканана на 100 адсоткаў.

... У апошнія месяцы ўстановы культуры праводзяць толькі «ідэалагічна вывераныя» мерапрыемствы, часцей за ўсё – прысвечаныя агітацыі па рэферэндуму. Вось так сёння выглядаюць "Новости" на сайце Палаца культуры імя Горкага:

33

Скрыншот з сайта dkbor.by

У Новай краіне, я лічу, трэба мець такую культуру, каб цікавасць, нават любоў да любой другой краіны, толькі б узмацняла інтарэс да роднай Беларусі.

Ініцыятывы павінны ісці ад саміх грамадзян - ва усіх справах. Ад перафарбоўкі пад'ездаў, будаўніцтва дзіцячых пляцовак, вулічных графіці, ачысткі мясцовага леса і ператварэння яго ва ўтульную зону адпачынку да выбару грамадзянамі мэра горада і мясцовых дэпутатаў (сапраўды выбраных), будаўніцтва жылля, назваў вуліц і размеркавання бюдэтных грошаў.

Хочацца бачыць на чале аддзелаў культуры актыўных людзей, зацікаўленых у тым, каб горад быў сапраўды цікавым для жыцця, а таму адкрытым да прапаноў.

Img 8734 6883fc2987ded9b70e87cdd76df3fc1f52587c00

Фота з архіва EX-PRESS.BY

Шматлікія закінутыя памяшканні аддаць за мінімальныя грошы пад арт-пляцоўкі для правядзення харэаграфічных, вакальных, тэатральных заняткаў, здаваць у арэнду ініцыятыўным кіраўнікам пад дзіцячыя і дарослыя гурткі і суполкі. Даць магчымасць жадаючым адкрываць прыватныя садкі, развіваючыя цэнтры, прыватныя тэатры у канцы канцоў. Мару, каб працы, напрыклад, нашых мясцовых мастакоў і навучэнцаў мастацкай школы рабіліся прынтамі на адзенні мясцовай фабрыкі, каб ініцыятыўныя маладыя людзі маглі выкарыстоўваць свае мастацкія таленты ў аздабленні школ, садкоў, лякарань, крамаў і г.д.

Каб маладыя музыкі маглі прыйсці ў аддзел культуры і сумесна арганізаваць музычны фэст любога напрамку, каб у парку паказвалі кіно на свежым паветры, а побач прадавалі смачнейшую каву і печыва. Каб дамашнія кулінары маглі зладзіць свой фэст.

Каб шматдзетным мамам дапамагалі ўлады і прыватны бізнэс не бязглуздымі падарункамі ў выглядзе чайных сэрвізаў, а, напрыклад, бясплатным уладкаванні дзяцей у лепшыя гурткі і секцыі,  каб гэтым семʼям вылучаліся грошы на набыццё квіткоў у тэатры і выставы.

«Шляхі-дарогі роднага краю ўплываюць на шлях чалавечага жыцця», таксама казаў Васіль Быкаў. І я, як будучы кіраўнік аддзелу культуры абяцаю: любая ініцыятыва, якая можа зрабіць мой горад больш прывабным для беларусаў з іншых гарадоў і вёсак, а таксама замежнікаў, будзе вітацца.

Некалькі гадоў таму «Фестываль беларускай культуры» у Барысаве на ўласныя сродкі зрабілі мясцовыя бізнесоўцы. Чаму ён прайшоў толькі адзін раз? Задушылі гэтую ініцыятыву...

Img 4096 9a690eb774a340efe950b28b0b5779335d54bb13

Фота з архіва EX-PRESS.BY

Галоўны мой пасыл: слухаць і бачыць ЧАЛАВЕКА, ГРАМАДЗЯНІНА, адгукацца на ЯГО патрэбы. І каб ніхто не казаў, што  «беларусы лянівыя і безыніцыятыўныя». 2020 гэты пастулат перакрэсліў!

А зараз – галоўнае, і зноў усё пра гэта сказаў Быкаў:

«Будзе незалежнай Беларусь ‒ будзе ўсё. У тым ліку мова і культура».

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Новая Беларусь
культура
Борисов
Жодино
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ