Новости Борисова

Колькі зарабляе мастак, і ці можна на гэтыя грошы пракарміць сям’ю ў Барысаве

Пераможца конкурсу EX-PRESS.BY Мікіта Крывіч распавёў пра мастацтва, грошы і рамесніцтва.

Новости Борисова ex-press.by
0

Мікіта пачаў маляваць з маленства, зарабляў ужо ў сярэдняй школе, але лёс мастака ў Беларусі цяжкі, кажа ён, прыходзіцца падпрацоўваць у iншых месцах. EX-PRESS.BY завітаў у госці да барысаўскага мастака і рамесніка Мікіты Крывіча, які перамог у нашым экалагічным конкурсе #mnenevseravno

У сярэдняй школе я ўжо зарабляў. Маляваў за грошы для тых, хто не выканаў заданне па выяўленчаму мастацтву. За перапынак мог выканаць працу. Але лёс мастака ў Беларусі цяжкі. Нядаўна знакаміты мастак Захар Кудзін закончыў жыццё самагубствам, хаця яго працы ёсць у Нацыянальным музеі, у прыватных калекцыях Еўропы, Азіі, Амерыкі. У артыкуле было напісана, што яму нават на талончык не хапала грошай, — распавядае Мікіта.

Пра мастацтва і творчасць

Мікіта пачаў маляваць з маленства. Калі ўсе дзеці малявалі жанчыну як кола і палачкі, то ён ужо маляваў чалавечка, які быў падобны на маці.

Mik2

Зараз ён прымае ўдзел у зборных выставах. Кажа, што яго працы многім спадабаліся:

У мяне дужа спецыфічная творчасць, якую не ўсе прымаюць ды разумеюць. Зараз я працую над стварэннем выставы асабістай. Гатовы буду заявіць пра сябе ў хуткім часе.

Mik3

У мяне сям’я творчая: тата — музыка, сёстры займаліся музыкай, ды ўсе мы вучыліся ў мастацкай школе. У год 15-16 трапіў у мастацкую студыю пры ГДК, дзе на той момант настаўнікамі былі Аляксандр Якаўлевіч ды Людміла Мікалаеўна. Там мне вельмі падабалася, і я займаўся там некалькі гадоў. Пасля аднаго непаразумення я быў вымушаны пакінуць студыю. З таго часу не дакранаўся да фарбаў і наогул спыніў усялякую мастацкую дзейнасць.

Таксама з дзяцінства мяне цікавіла і музыка. Калі быў малы, мы з бацькам разам спявалі пад фартэпіяна. Часта слухалі розных выканаўцаў. Пазней удзельнічаў у якасці вакаліста ў некалькіх андэграўндных праектах (CRYPTIK, «НЕРАСКРЫТЫЕ БУДНИ», S.P.K.V).

Mik1

Свет мастацтва адкрыўся нанова

У 2013 годзе было цікавае супадзенне. Я шукаў працу і хацеў знайсці штосьці звязанае з творчасцю, — распавядае Мікіта. — Пры выпадковай сустрэчы з старымі настаўнікамі з мастацкай студыі мне прапанавалі паспрабаваць сябе ў іканапісным накірунку. У мяне нанова адкрыўся свет мастацтва. Я вывучаўся ў сапраўдных майстроў як у старадаўнія часы.

Пачаўся новы віток маёй творчай кар’еры. Я атрымаў вялікі грунтоўны досвед у мастацтве. Майстры перадалі мне свае веды і сакрэты іканапісу, рэстаўрацыі і каларыстыкі. Было і шмат практыкі. Таксама ўдзельнічаў у роспісе цэркваў у Барысаве, Гомелі ды Жодзіна.

Mik5

З таго часу развіваю сваю мастацкую дзейнасць. Працую ды эксперыментую ў розных тэхніках, з рознымі матэрыяламі.

Пра экалагічнае рамесніцтва

Быў час, калі Мікіта ўглыбіўся ў рамесніцкія вырабы. Ідэя стварыць «Malanka family» узнікла ў яго разам з жонкай, таму што мастак рабіў ёй розныя рэчы ў падарунак з дрэва.

Mik4

Калі я паклікаў у шлюб, зрабіў пярсцёнак з чырвонага дрэва. Потым паабяцаў зрабіць пярсцёнкі з усіх парод дрэваў. Таццяна прапанавала рабіць падобныя вырабы на продаж, але не пярсцёнкі. Іх я вырашыў рабіць толькі для жонкі.

Недзе каля году мы развівалі гэтую дзейнасць, пачалі рабіць торбы, завушніцы, розныя ўпрыгожанні — ўсё з экалагічным ухілам, з экалагічных матэрыялаў. Мы ніколі не хлусілі, калі гэта экалагічныя вырабы, мы так і казалі. У камерцыю не кідаліся, рабілі ўсе, як бачылі, як самім падабалася.

Mik6

Зарабляць не дужа атрымалася, таму што пануюць трэнды. Што модна, тое робіцца. Калі не звыклы дызайн, яго могуць не ўспрымаць.

Хто жадае пазнаёміцца з творчасцю бліжэй, пераходзьце па спасылцы.

Трэба быць у трэндзе

Зарабіць мастацтвам цяжка, кажа мастак. Прыходзіцца падпрацоўваць у iншых месцах.

Модныя накірункі мастацтва могуць забяспечваць, напэўна. Моладзь актыўна карыстаецца гэтым, — кажа Мiкiта. — Каб прадаваць, трэба быць у трэндзе. З гэтага пакутваў нават Ван Гог! Для продажу карцін трэба вялікае імя ці быць мэйнстрымам.

На дадзеным этапе я больш укладаю, чым зарабляю. Гэтым трэба жыць, пакуль мастацтва дасць плён. Вольны час шукаю ад працы, сямейных спраў, якіх шмат. Дапамагаць жонцы трэба таксама. Выдзеліць хаця б 5 гадзін на маляванне я магу толькі ноччу. Так і працую.

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Борисов
ремесленничество
художник
искусство
заработок
Микита Кривич
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Еврокомиссар: Мир в Украине приблизит войну России с ЕС, и к этому надо быть готовыми
Общество
«Была голодной, зимой оказалась без теплых вещей». Соседки рассказали об умершей экс-политзаключeнной Анне Кондратенко
Новости Жодино
«Креветки не доплыли»: жодинец потерял 270 рублей из-за фейкового магазина в Instagram
Новости Борисова
Под Борисовом заметили двойную радугу. Фотофакт
Экономика
Чиновники постоянно упрекают, что беларусы недоплачивают за коммуналку. Это собираются исправить
Новости Жодино
«Бібліятэкараў навучаюць быць ідэалагічна пільнымі». Калі беларусы апошні раз былі ў бібліятэцы
В мире
В Верховном суде Аргентины нашли документы нацистов в ящиках, замаскированных под шампанское
Общество
«Установка видеокамер в транспорте может увеличить количество задержаний по политическим мотивам»
Новости Жодино
«Почему это нельзя сделать в будний день?» 17 мая в Жодино пройдет последняя промывка водопровода
В мире
Турарбекова: «Путин в КВН не выступал. В публичном поле у него перед Зеленским шансов ноль»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Еврокомиссар: Мир в Украине приблизит войну России с ЕС, и к этому надо быть готовыми
Общество
«Была голодной, зимой оказалась без теплых вещей». Соседки рассказали об умершей экс-политзаключeнной Анне Кондратенко
Новости Жодино
«Креветки не доплыли»: жодинец потерял 270 рублей из-за фейкового магазина в Instagram
Новости Борисова
Под Борисовом заметили двойную радугу. Фотофакт
Экономика
Чиновники постоянно упрекают, что беларусы недоплачивают за коммуналку. Это собираются исправить
Новости Жодино
«Бібліятэкараў навучаюць быць ідэалагічна пільнымі». Калі беларусы апошні раз былі ў бібліятэцы
В мире
В Верховном суде Аргентины нашли документы нацистов в ящиках, замаскированных под шампанское
Общество
«Установка видеокамер в транспорте может увеличить количество задержаний по политическим мотивам»
Новости Жодино
«Почему это нельзя сделать в будний день?» 17 мая в Жодино пройдет последняя промывка водопровода
В мире
Турарбекова: «Путин в КВН не выступал. В публичном поле у него перед Зеленским шансов ноль»
ВСЕ НОВОСТИ