У барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Івана Каладзеева, учора, 30 студзеня, адбылася сустрэча з земляком — беларускім паэтам Аляксандрам Быкавым.

Пісьменнік, які нарадзіўся, вырас і пачынаў свой шлях у літаратуру ў Барысаве, прэзентаваў чытачам сваю новую кнігу вершаў «Барысаўскі тракт», якая выйшла ў сталічным выдавецтве «Каўчэг».

Паэт чытаў свае творы, а таксама адказаў на пытанні прыхільнікаў ягонай творчасці.
На сустрэчы прагучалі таксама песні на вершы нашага земляка ў аўтарскім выкананні ягонага пляменніка, самадзейнага кампазітара Андрэя Быкава.

Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter