Новости Борисова

З юбілеем, майстра!

75-годдзе з дня нараджэння адзначае пісьменнік Юрый Станкевіч.

Новости Борисова ex-press.by
0

21 студзеня 2020 споўнілася 75 гадоў вядомаму беларускаму празаіку, нашаму земляку, барысаўцу Юрыю Станкевічу.

Ён аўтар некалькіх кніг прозы, дзясятка п'ес і кінасцэнарыяў. Практычна кожны ягоны твор станавіўся падзеяй у беларускай літаратуры.

Сёння на сайце EX-PRESS.BY юбіляра віншуюць прыхільнікі яго творчасці, прадстаўнікі беларускай творчай інтэлігенцыі.

Рэдакцыя сайта далучаецца да віншаванняў і пажаданняў.

Валянцін Акудовіч

 %d0%90%d0%ba%d1%83%d0%b4%d0%be%d0%b2%d0%b8%d1%87

Фота tuzinfm.by

— Юры Станкевіч адзін з найбольш адметных празаікаў нашага часу. Яго раман «Любіць ноч права пацукоў» — бяспрэчны шэдэўр, якому наканаванае доўгае жыццё.

Кнігі Юрыя Станкевіча поўняцца болем ды трагізмам. А яшчэ трывогай за лёс Бацькаўшчыны. Але ягоныя і боль, і трывога — жыццядайныя. Яны хутчэй узвышаюць, чым прыгнятаюць.

Здароўя і плёну, дарагі Юры! 

Даведка EX-PRESS.BY: 

Валянцін Акудовіч — беларускі філёзаф, паэт, літаратурны крытык. «Хросны бацька» літаб’яднаньня «Бум-Бам-Літ», Творы перакладаліся на польскую, летувіскую ды швэдзкую  мовы. Маюцца выданьні на расейскай мове.

Аляксандр Быкаў

%d0%91%d1%8b%d0%b5%d0%be%d0%b2

Фота ўзята з sozvuchie.by

— З Юрыем Васільевічам знаёмы даўно. Мы з ім — барысаўскія хлопцы, хоць Юра і крыху старэйшы. Узгадваю, што яшчэ ў далёкія 80-я  ён вылучаўся своеасаблівым стаўленнем да навакольнага свету, да тых, хто быў побач. Не мог трываць службовых выскачак, невукаў у любой сферы чалавечай дзейнасці, у тым ліку, літаратурнай. Графаманаў не пераносіў на дух, і ўяўляю, наколькі яму прыкра зараз глядзець на патугі асобных айчынных «творцаў», якіх у постсавецкі перыяд развялося плойма. Бо тую ж кнігу можна выдаць кожны, абы толькі былі грошы.

Шмат год таму, будучы журналістам местачковага ўзроўню, нутром адчуваў яго непрыхаваную нелюбоў і да рамеснікаў раённага пяра. Мо не заўсёды Юра меў рацыю, мо калі і перабольшваў у крытычнай ацэнцы чалавека і яго занятку. Але, азіраючыся ў мінулае, мушу пагадзіцца, што ў Станкевіча была (і ёсць!) свая пазіцыя, погляды на жыццё, якія ён таленавіта перанёс ва ўласныя творы. І мае, як літаратар, нямала здабыткаў.

Ён аўтар некалькіх раманаў, шматлікіх аповесцяў і апавяданняў, п’ес і кінасцэнарыяў, ягоныя творы перакладзены на многія мовы свету. Тым не менш, ніякіх рэгаліяў не займеў, акрамя рэпутацыі (як сказана ў анатацыі да адной з кніг), жорсткага, часам радыкальнага пісьменніка-наватара. Што ж, творы Станкевіча прымушаюць напружваць разумовыя звіліны, заклікаюць вылезці хоць на момант з кокана раўнадушша, самаізаляцыі. І не разлічаны на шараговага чытача. Але ў іх ёсць свая аўдыторыя — такая ж, думаю, адметная, як і сам аўтар. 

Узгадаю тут вострасюжэтным раман-папярэджанне «П’яўка», які  прачытаў у свой час з вялікім задавальненнем. У ім аўтар праводзіць думку аб адказнасці кожнага ў наш тэхнагенны век як за лёс чалавецтва ўвогуле, так і за будучае сваёй краіны, лёс блізкіх. Сапраўды, недастаткова проста агучыць Ісціну. Трэба рашуча супрацьстаяць цёмным сілам жыцця, розным  прыхадням і крывасмокам, каб не ўзяла верх над заўтрашнім светам агідная п’яўка жорсткасці, подласці, хцівасці. І з гэтым нельга не пагадзіцца.

З юбілеем, Юра! 

Даведка EX-PRESS.BY:

Аляксандр Быкаў — паэт, журналіст, аутар шэрагу кніг паэзіі, лаурэат прэміі “Залаты Купідон”, якую атрымаў як пераможца Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Лепшая кніга года”.

Алена Брава

%d0%91%d1%80%d0%b0%d0%b2%d0%be77

Фота ўзята з brava-alena.livejournal.com

— Нашага земляка Юрыя Станкевіча крытыкі называюць майстрам літаратурнай правакацыі і класікам беларускага мадэрнізму. Аўтар не баіцца вострых тэм, выказвае ў творах сваю ацэнку падзей мінулага і сучаснасці, што і мусіць, зрэшты, рабіць пісьменнік.

Сёння варта нагадаць, што свайго чытача Станкевіч займеў у 90-я, калі ў часопісе «Крыніца» выйшаў цяпер ужо класічны яго раман «Любіць ноч — права пацукоў». Пазней у выдавецтве «Мастацкая літаратура» з’явілася аднайменная кніга. Раман працягвае час ад часу перавыдавацца. Прыкладам, сёлета выдавецтва “Галіяфы” рыхтуе праект — пад адной вокладкай выйдуць вышэйназваны раман Юрыя Станкевіча і раман Франца Сіўко «Удог»: своеасаблівы творчы дыялог, аб’яднаны тэмамі калектыўнай памяці, нацыянальнай самасвядомасці.

Для мяне як для чытачкі важна не толькі «пра што», але і «як» напісана. Гэты раман Станкевіча мае надзвычай удалую, новую для беларускай літаратуры структуру, заварожвае рытмам кожнага радка.

А яшчэ Станкевіч — майстар кароткага апавядання. В 2008 годзе выйшла кніга «Мільярд удараў» — маюцца на ўвазе ўдары чалавечага сэрца. Мала хто ў беларускай літаратуры піша такія бліскучыя апавяданні — лаканічны стыль, востры сюжэт і нечаканая канцоўка. Раю гэтую кнігу тым, хто цікавіцца найноўшай беларускай прозай. 

Напрыканцы скажу пра значэнне Юрыя Станкевіча асабіста для мяне. Ён быў крытыкам маіх першых празаічных тэкстаў, і я безумоўна ўдзячная яму за праўдзівасць — бескампрамісную, без аніякіх зніжак.

Жадаю земляку доўгіх год жыцця і новых твораў — такіх жа ўдалых, як яго культавы раман.  

Даведка EX-PRESS.BY:

Алена Брава — пісьменніца, празаік, лаўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» і міжнароднай літаратурнай прэміі «Silver Bullet».

Анжэла Мельнікава 

%d0%9c%d0%b5%d0%bb%d1%8c%d0%bd%d0%b8%d0%ba%d0%be%d0%b2%d0%b0

Фота ўзята з gsu.by

— Юры Станкевіч — пісьменнік з выразнай грамадзянскай пазіцыяй, што не можа не выклікаць павагу. Пісьменнік, які не баіцца ўздымаць самыя вострыя пытанні, «выклікаць агонь на сябе». Пісьменнік, героі якога — моцныя асобы, здольныя падпарадкоўваць сабе абставіны. Такія героі натхняюць. Пісьменнік, які здольны зазірнуць у будучыню. Пераканана, што раман «Любіць ноч — права пацукоў» — адзін з самых моцных твораў беларускай літаратуры трох апошніх дзесяцігоддзяў. Гэта знакавы твор нацыянальнага прыгожага пісьменства. Юры Станкевіч — узор рыцарскага служэння Айчыне.

Даведка EX-PRESS.BY:

Анжэла Мельнікава — літаратуразнаўца, доктар філалагічных наук, прафесар.

Алесь Пушкін

%d0%9f%d1%83%d1%88%d0%ba%d0%b8%d0%bd

Фота ўзята з ru.wikipedia.org

— Знаёмства маё з творчасьцю сучаснага беларускага пісьменьніка Юрыя Станкевіча пачалося з яго рамана «Любіць ноч — права пацукоў»,  які мяне ўразіў сучаснасьцю і прадбачаньнем будучых выклікаў для нашай беларускай, не, шырэй — агульнаеўрапейскай цывілізацыі  цяпер і ў далейшых стагоддзяў.

Я перажыў радасьць і асалоду ад адкрыцьця буйной творчай асобы сучаснай беларускай літаратуры і адначасова палёгку — што гэта асоба сваёй літаратурнай творчасьцю  прыадчыняе, паказвае нам, неабыякавым да лёсу сваёй краіны людзям, шлях змаганьня за СПРАВЯДЛІВАСЬЦЬ, за тое будучае ў нас і нашых дзяцей, якое грозна насоўваецца...

Цяпер мы ўзброеныя  мастацкімі падказкамі змаганьня за СПРАВЯДЛІВАСЬЦЬ ад пісьменьніка Ю.Станкевіча! І няхай ,часам ня ўсе, можа і меньшасьць цяпер прызнаюць слушнасьць выбраных дзеяньняў у змаганьні за справядлівасьць і праўду яго літаратурных станоўчых герояў — але ж галоўным застаецца адно: мы — ўзброеныя! 

Ён, наш беларускі пісьменьнік Юры Станкевіч, паказвае нам, што нельга быць абыякавым да таго, што робіцца на нашай зямлі зараз, якія небясьпечныя глабальныя паўзучыя працэсы, пагражаючы стратай нашага спрадвечнага ладу і тоеснасьці, нашай жыцьцёвай прасторы, мовы, культуры, ментальнасьці ідуць і дзеюцца пад гучныя сьпевы алілуйя дзяржаўных шаманаў і дураплясаў (выказваючыся яго мовай)...

Ю.Станкевіч адрозьніваецца ад іншых сучасных пісьменьнікаў тым, што дае нам люстэрка будучыні і паказвае, што ёсьць побач з намі чалавек, наш, родны, сьціплы — які вырашаецца на прамое ўзьдзеяньне каб аднавіць справядлівасьць і ідзе да канца... І гэты герой і быў, і  будзе на нашай зямлі заўсёды!

06376caf a059 4ae8 98b2 e21f68c58fd6

Фота з вечарыны, прысьвечанай 70-годдзю Юрыя Станкевіча.  Мінск, Антыкафэ "Дом Фішара", пр-т Незалежнасьці 84а. Студзень 2015 года

Юры Станкевіч шырокі і пасьпяховы ў розных жанрах літаратурнай творчасьці: раман, аповесьць,апавяданьне, драматургія, кінасцэнар, сатыра, эсэ. Мне шмат што  у розных жанрах падабаецца, заўсёды ён прарочы, нават ў маленькіх літаратурных рэчах ён некалькімі штрыхамі абмалёўвае цяпершчыну, ці гістарычны час, што адпавядае часу дзеяньня  яго літаратурнага твора — і дае выйсьцё, часам, а можа нават і ў бальшын і — драматычнае выйсьцё, але яно ёсьць, ня варта складваць рукі і здавацца, пасаваць перад выклікамі — вось УРОК СТАНКЕВІЧА!

Гэты ўрок Станкевіча мне вельмі падабаецца і я гатовы забыцца і дараваць яму і аўтарскія паўторы думак ў розных творах, і залішні  драматызм і гіпербалізацыю цёмных сілаў на нашай зямлі, і інфернальнасьць некаторых эпізодаў і герояў, і старыкоўскі скептытызм  і пакепікі да сучаснага літаратурнага працэсу на Беларусі.

Гэта ўсё забудзецца, даруецца, сыдзе — застанецца сьмелы  беларускі пісьменьнік Юры Станкевіч, які вучыць нас дзейсна стаяць на сваіх,беларускіх падвалінах Гонару, Справядлівасьці, Праўды і  Вайны за нябачную празрыстасьць!

А там, За МОСТАМ — калі мы ўсе пяройдзем, сустрэнемся і пабачымся, мы —  ўсе, хто так рабіў і робіць сваёй, зямной дзейнасьцю — проста пацісьнем шчыра і з павагай адзін аднаму рукі і шчыра скажам: «Дзякуй!»

Даведка EX-PRESS.BY:

Алесь Пушкін — беларускі жывапісец-нонканфарміст, тэатральны мастак, перформер, арт-куратар, сябра Беларускага Саюза Мастакоў.

Павел Магілін

%d0%9c%d0%be%d0%b3%d0%b8%d0%bb%d0%b8%d0%bd

Фота ўзята з kinopoisk.ru

— Даўно сказана: няма прарока ў сваёй айчыне. Калегам-журналістам няўцям было, што Жора (так яго звычайна называлі сябры), які распавядае па мясцовым радыё пра пасяўную і поспехі жывёлагадоўлі ў Барысаўскім раёне і нешта піша ў агульным сшытку, які хавае ад старонніх вачэй, прарок. Сапраўдны. Хоць і жыве па суседству.

Юры Станкевіч адносна позна ўвайшоў у літаратуру. Яго першая кніга выйшла  ў 1983 годзе, калі аўтару ўжо споўнілася 38 гадоў. Аднак позні дэбют паказаў, што ў літаратуру прыйшоў не выпадковы чалавек, а сапраўдны майстар слова. Яго наступныя кнігі пацвердзілі гэта.

Культавы раман Станкевіча «Любіць ноч — права пацукоў» стаў прароцтвам, якое хай у некалькі іншай форме, але ўжо спраўджваецца ў заможных краінах Заходняй Еўропы. А мы, беларусы, папярэджаны нашым прарокам ...

Здароўя і багатага творчага плёну, Юры!

Даведка EX-PRESS.BY:

Павел Магілін — журналіст і кінадраматург, аўтар шэрагу сцэнараў дакументальных і гульнявых фільмаў.

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
А мне что с того? Четыре причины, почему трамповско-белорусское сотрудничество по калию не имеет будущего
Политика
Почобут призвал к компромиссу с властями Беларуси: торгу «что-то за что-то»
Общество
По «техническим причинам». На фоне ударов по российской железной дороге поезд из Адлера пойдет в Минск другим путем
Новости Жодино
В Смолевичах может появиться новый микрорайон
Общество
Отопительный сезон начался в Минской области
Новости Борисова
Жителю Борисова предъявлено обвинение по итогам ДТП с тремя пострадавшими
Экономика
В Беларусь пригласили трудовых мигрантов из Непала
В мире
Четвертый раз за год: Путин подписал указ об увеличении численности армии
Общество
МВД грозит беларусам уголовной ответственностью за посты в Threads
В мире
Копытько: «Кремль осознает тупик на фронте. Поэтому отбросил все полумеры и окончательно свалился в откровенное варварство»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
А мне что с того? Четыре причины, почему трамповско-белорусское сотрудничество по калию не имеет будущего
Политика
Почобут призвал к компромиссу с властями Беларуси: торгу «что-то за что-то»
Общество
По «техническим причинам». На фоне ударов по российской железной дороге поезд из Адлера пойдет в Минск другим путем
Новости Жодино
В Смолевичах может появиться новый микрорайон
Общество
Отопительный сезон начался в Минской области
Новости Борисова
Жителю Борисова предъявлено обвинение по итогам ДТП с тремя пострадавшими
Экономика
В Беларусь пригласили трудовых мигрантов из Непала
В мире
Четвертый раз за год: Путин подписал указ об увеличении численности армии
Общество
МВД грозит беларусам уголовной ответственностью за посты в Threads
В мире
Копытько: «Кремль осознает тупик на фронте. Поэтому отбросил все полумеры и окончательно свалился в откровенное варварство»
ВСЕ НОВОСТИ