Новости Борисова

Цёця Моця пачынае гульню «Добрыя суседзі». Далучайцеся!

Гульня для тых, хто гатовы на пазітыўныя змены месцаў, дзе яны жывуць

Новости Борисова ex-press.by
0

Непрыгожы пад'езд і шматгадовая лужына каля ўваходу? Зламаныя арэлі і іржавая горка на дзіцячай пляцоўцы? Ніводнага дрэўца, але занадта шмат машын? Паверце: на ўсё гэта можаце паўплываць вы самі. І не бойцеся, вы не адны: цяпер з вамі – Цёця Моця.

Што ўяўляе сабой гульня «Добрыя суседзі»

Цёця Моця пачынае гульню «Добрыя суседзі»: як палепшыць жыццё вакол сябе і запрашае ў яе ўсіх, каму неабыякава месца, дзе яны жывуць.

Гуляючы, вы выявіце лакальныя праблемы, і даведаецеся, як іх вырашыць; пазнаёміцеся і пасябруеце з людзьмі, якія жывуць побач, і аб'яднаецеся з імі для вырашэння хвалюючых пытанняў; навучыцеся ўзаемадзейнічаць з мясцовымі органамі ўлады і СМІ. Але галоўнае — Цёця Моця падзеліцца сваімі ведамі і досведам і натхніць вас на цудоўныя перамены.

Як далучыцца?

Далучыцца да гульні можна ў любы момант, а першае заданне прыйдзе ў бліжэйшы ад рэгістрацыі аўторак. Запісвайцеся прама цяпер, каб не прапусціць запаветны ліст ад Цёці Моці. Удзел у гульні – бясплатны. Далучыцца можна па спасылцы. http://dobrososedi.tilda.ws/

У гульню можна ўключыцца ў любы момант, і для кожнага гульца яна доўжыцца шэсць тыдняў. Кожны аўторак вядучая гульні Цёця Моця адпраўляе ўсім зарэгістраваным электронны ліст, а ў ім — тры заданні. Неабавязкова выконваць усе тры, можна выбраць толькі адно: тое, якое падаецца самым сімпатычным, актуальным і пасільным. Тым не менш, тыя два, што засталіся, таксама можна рабіць, калі ёсць настрой, сілы і жаданне: за іх будуць налічаны дадатковыя бонусы.

#dobrososedi

Некаторыя заданні будзе даваць не толькі Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый, але і арганізацыі-партнёры, і мы запрашаем усіх зацікаўленых далучыцца да іх ліку.

Як толькі заданне выканана — удзельнікі і ўдзельніцы пішуць Цёці Моці ліст са справаздачай. Таксама яны могуць расказваць пра свае поспехі ў сацыяльных сетках з хэштэгам #dobrososedi.

Галоўная задача гульні — натхніць удзельнікаў ды ўдзельніц на пазітыўныя змены месцаў, дзе яны жывуць, і даць самы першы імпульс і падказкі, неабходныя для гэтых пераменаў. Яны пераканаюцца, што здольныя на неверагодныя рэчы і ўбачаць, як шмат можна зрабіць разам.

У гульні няма строгіх тэрмінаў выканання, і ўдзельнікі не павінны адпраўляць справаздачы кожны тыдзень. Для таго каб прайсці гульню, атрымаць сертыфікат і запрашэнне на сустрэчу самых актыўных гульцоў і прэмію «Зрабілі», неабходна, каб было выканана па адным заданні з кожнага этапу да канца тэрміну гульні (шэсць тыдняў).

Нягледзячы на тое, што прамежкавых праверак не прадбачыцца, арганізатары раюць гульцам прыступаць да выканання заданняў адразу ж, як толькі яны іх атрымліваюць, не адкладваючы справу ў доўгую скрыню.

Як паведамілі EX-PRESS.BY арганізатары гульні з Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацый, гэта вельмі карысная гульня, у якой людзі вучацца сябраваць са сваімі суседзямі і разам вырашаць лакальныя праблемы:

— Зараз распаўсюджваем яе, бо хочам, каб як мага больш людзей далучылася і даведалася, як рабіць жыцце вакол сябе лепшым. Удзел, канечне ж, бясплатны. Вось спасылка на сайт гульні: dobrososedi.tilda.ws. 

Дадатковая інфармацыя: Кацярына Арчакова (+375 (29) 386-86-65, oeec.ngo@gmail.com).

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Солнце еще высоко. Лукашенко опять мечтал о крепостном праве
Общество
Зима подождет: в Беларуси ожидаются дожди и аномальное тепло
Новости Борисова
Щука длиной более метра попалась на «мышь» в Борисовском районе
Экономика
В Беларуси с 15 ноября вводят предельные цены на картофель, овощи и яблоки. Сколько они будут стоить
Политика
Карбалевич: Почему буксует диалог Минска и Вашингтона?
Общество
В Беларуси чиновников хотят освободить от ежегодных деклараций. Зачем?
Новости Жодино
Под Смолевичами продали самый дорогой дом Минской области за октябрь
Новости Борисова
Жительница Борисова пожаловалась на «дом бомжей» – собственника ищут в России
Экономика
Директор завода в Борисовском районе объяснил, почему вместо 100 китайских работников в Беларуси нужно 140
Политика
«Кто поставит подпись от имени Беларуси?»: Карбалевич – о мирных переговорах и месте Беларуси в них
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Солнце еще высоко. Лукашенко опять мечтал о крепостном праве
Общество
Зима подождет: в Беларуси ожидаются дожди и аномальное тепло
Новости Борисова
Щука длиной более метра попалась на «мышь» в Борисовском районе
Экономика
В Беларуси с 15 ноября вводят предельные цены на картофель, овощи и яблоки. Сколько они будут стоить
Политика
Карбалевич: Почему буксует диалог Минска и Вашингтона?
Общество
В Беларуси чиновников хотят освободить от ежегодных деклараций. Зачем?
Новости Жодино
Под Смолевичами продали самый дорогой дом Минской области за октябрь
Новости Борисова
Жительница Борисова пожаловалась на «дом бомжей» – собственника ищут в России
Экономика
Директор завода в Борисовском районе объяснил, почему вместо 100 китайских работников в Беларуси нужно 140
Политика
«Кто поставит подпись от имени Беларуси?»: Карбалевич – о мирных переговорах и месте Беларуси в них
ВСЕ НОВОСТИ