Новости Борисова

Беларускамоўнага класа ў 8-й школе Барысава не будзе

Дзяржава гарантуе, чыноўнікі адмаўляюць.

Новости Борисова ex-press.by
0

Сёння пачатак вучэбнага года, але для барысаўскай сям'і Мяшковых гэты дзень не стаў святам.

У сярэдняй школе №8 Барысава не будзе першага класу з беларускай мовай навучання. Намаганні Таццяны і Сяргея Мяшковых, каб іх дачка навучалася на роднай мове, не мелі поспеху.

У пісьмовым адказе (на рускай мове) на шматлікія вусныя звяртанні Мяшковых па пытанні навучання іх дачкі на беларускай мове, выконваючы абавязкі загадчыка кіравання адукацыі, спорту і турызму Барысаўскага райвыканкаму Сяргей Гарэлік растлумачыў, што паколькі адміністрацыя 8-й школы атрымала толькі адну заяву ад бацькоў на навучанне на беларускай мове, беларускамоўны першы клас школа ствараць не будзе.

Мяшковым было прапанавана да 28 жніўня падаць заяву і адпаведныя дакументы ў гімназію №2 з беларускім языком навучання.

— Гэты варыянт не прыймальны для нашай сям'і, —  распавядае Сяргей Мяшкоў. – Гімназія знаходзіцца далёка,  у Старым горадзе, на супрацьлеглым беразе Бярэзіны. Пешкі дзіцяці дайсці немагчыма, а транспартныя выдаткі з улікам, што дачку пакуль што нельга адпускаць адну, досыць адчувальныя для нашага бюджэту. Да таго ж, шлях да гімназіі будзе займаць шмат часу, дзяўчынка будзе стамляцца.

Па думцы Сяргея і яго жонкі Таццяны, адмова ў навучэнні іх дачкі на беларускай мове ў 8-й школе парушае правы дзяўчынкі і яе бацькоў, як законных прадстаўнікоў дзіцяці, на свабодны выбар мовы выхавання і навучання, які гарантаваны Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.

Яны лічаць, што кіраванне адукацыі райвыканкаму і адміністрацыя школы №8 не зрабілі ўсіх магчымых захадаў, каб інфармацыя пра навучанне ў першым класе на беларускай мове была даведзена да ўсіх бацькоў будучых першакласнікаў.  Напрыклад, пры ўваходзе ў 8-й школу на стэндах, дзе размяшчаюцца абвесткі, не было інфармацыі пра набор у першы клас на беларускай мове навучання.

Сёння дачка Мяшковых, якая з маленства размаўляе на роднай мове, вымушана была пайсці ў першы клас з рускай мовай навучання ў сярэдняю школу №11.

Бацькі дзяўчынкі працягваюць барацьбу. Яны накіравалі скаргі ў пракуратуры і Мiнскі аблвыканкам.

Каментар правааборонцы Алега Мацкевіча:

— Відавочна, што парушаюцца законныя правы грамадзянаў, гэта факт. З іншага боку, дзяржаўныя чыноўнікі, на маю думку, ставяцца да справы арганізацыі беларускамоўнага навучання без асаблівага імпэту. Каб рэалізаваць гэтую задачу, трэба было прыкласці немалыя намаганні: шырока інфармаваць насельніцтва, праводзіць тлумачальную працу, заахвочваць бацькоў, пераконваць іх у тым, што беларускамоўнае навучанне мае добрыя перспектывы ў нашай дзяржаве, дапамагае ва ўсебаковым развіцці дзяцей, накіраванае на выхаванне любові да Радзімы і патрыятычных пачуццяў. Каб ўсё гэта рабілася, была б не адна заява і, нават, не адзін класс з беларускамоўным навучаннем.

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
В Беларуси чиновников хотят освободить от ежегодных деклараций. Зачем?
Новости Жодино
Под Смолевичами продали самый дорогой дом Минской области за октябрь
Новости Борисова
Жительница Борисова пожаловалась на «дом бомжей» – собственника ищут в России
Экономика
Директор завода в Борисовском районе объяснил, почему вместо 100 китайских работников в Беларуси нужно 140
Политика
«Кто поставит подпись от имени Беларуси?»: Карбалевич – о мирных переговорах и месте Беларуси в них
Спорт
Футбол. Кубок Беларуси. Борисовский БАТЭ вышел в четвертьфинал
Общество
Как беларусский «Оптик» обеспечивает российскую армию и при чем здесь КГБ?
Политика
Латвийский полковник рассказал о «фальшивой границе», которую Беларусь создала для мигрантов
Новости Жодино
В Смолевичах ищут источник попадания нефтепродуктов в реку Плиса
Новости Борисова
Водитель школьного автобуса лишен прав из-за обгона на пешеходном переходе в Борисове
ВСЕ НОВОСТИ