Новости Борисова

У Барысаве адкрыецца першы беларускамоўны клас у звычайнай школе

Гэта будзе адзіны клас у горадзе па-за межамі беларускай гімназіі №2.

Новости Борисова ex-press.by
0

На сайце аддзелу адукацыі Барысаўскага райвыканкаму з'явілася інфармацыя аб магчымасці набору ў 2018/2019 навучальным годзе вучняў у першы клас з беларускай мовай навучання ў сярэдняй школе №8.

Прыём дакументаў пачнецца 12 чэрвеня і завершыцца 28 жніўня 2018 года. Па гэтым пытанні можна звяртацца да дырэктара школы Наталлі Дзмітрыевай па кантактным тэлефоне 8 (0177) 93 15 60.

EX-PRESS.BY высветліў, што ініцыятарам адкрыцця беларускага першага класа сталі бацькі будучай першакласніцы Ганны Мяшковай.

Як распавёў яе бацька, Сяргей Мяшкоў, у іх хаце гавораць па-беларуску. Дзеці ў садок не хадзілі, паколькі беларускіх групаў у барысаўскіх дашкольных установах не было, а ў Сяргея была магчымасць утрымліваць сям'ю. Такім чынам, і сын, і дачка выраслі ў беларускамоўным асяроддзі.

Адсюль жаданне вучыць дзяцей на роднай мове было натуральным. На жаль, са старэйшым сынам Язэпам, які пайшоў у першы клас у мінулым годзе, спраўдзіць гэта жаданне не атрымалася.

- У Барысаве, як вядома, ёсць беларуская гімназія. Але адпраўляць шасцігадовага сына аднаго з вуліцы Горкага ў Стары горад нерэальна, а для таго, каб суправаджаць хлопчыка, маці трэба было б пакінуць працу педагога. Таму скончыў Язэп першы клас па месцы жыхарства ў 11 СШ, - сказаў Сяргей Мяшкоў.

У гэтым годзе Сяргей пачаў барацьбу за навучанне дачкі ў школе на беларускай мове яшчэ з лютага. Сустракаўся неаднаразова з загадчыкам аддзелу адукацыі Барысаўскага райвыканкаму Уладзімірам Волкавым. І не адразу, але ў рэшце рэшт, было прынята рашэнне адкрыць набор у першы клас з беларускай мовай навучання ў сярэдняй школе №8.

Пакуль прэтэндэнтка на навучанне адна. Але Сяргей і ягоная жонка Таццяна спадзяюцца, што ў новай частцы гораду знойдуцца бацькі, якія возьмуць з іх прыклад. Мяшковы мараць яшчэ і аб тым, каб да Ганны далучыўся і Язэп. Бо ў сельскіх малакамплектных пачатковых школах існуе такая практыка, калі адзін настаўнік вядзе адначасова некалькі класаў. Чаму нельга таксама самае зрабіць у горадзе? Станоўчага адказу на гэтае пытанне пакуль няма.

EX-PRESS.BY пісаў у мінулым годзе аб тым, як жыхарка Жодзіна Наста Герыловіч дамаглася адкрыцця першага класа з беларускім навучаннем у сваім горадзе. Цяпер яе сын Косцік скончыў першы клас, у якім было ўсяго два вучня. Ці не шкадуе яна аб сваім рашэнні і што можа параіць барысаўцам у аналагічнай сітуацыі?

— Я бачу толькі пазітыў, — распавяла Наста. — У нашага настаўніка ёсць магчымасць больш увагі надаваць кожнаму з двух вучняў, чым у класе з 25 чалавек. Вядома, бываюць праблемы з дапаможнікамі на беларускай мове, але гэтыя праблемы вырашаюцца. Боязь, што беларускі клас ператворыцца ў нейкае гета ў школе, на мой погляд, не апраўданая.  Дзеці з розных класаў маюць зносіны на перапынках, разам ходзяць у сталовую, займаюцца на фізкультуры. Я б параіла бацькам падтрымліваць шчыльныя кантакты з настаўнікам і разам пераадольваць цяжкасці, які могуць паўстаць.

Звязацца з бацькамі Ганны Мяшковай можна па тэлефонах: velcom 8-029-117-66-90 Сяргей; МТС 8-033-355-05-82 (viber) Таццяна.

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
В Беларуси чиновников хотят освободить от ежегодных деклараций. Зачем?
Новости Жодино
Под Смолевичами продали самый дорогой дом Минской области за октябрь
Новости Борисова
Жительница Борисова пожаловалась на «дом бомжей» – собственника ищут в России
Экономика
Директор завода в Борисовском районе объяснил, почему вместо 100 китайских работников в Беларуси нужно 140
Политика
«Кто поставит подпись от имени Беларуси?»: Карбалевич – о мирных переговорах и месте Беларуси в них
Спорт
Футбол. Кубок Беларуси. Борисовский БАТЭ вышел в четвертьфинал
Общество
Как беларусский «Оптик» обеспечивает российскую армию и при чем здесь КГБ?
Политика
Латвийский полковник рассказал о «фальшивой границе», которую Беларусь создала для мигрантов
Новости Жодино
В Смолевичах ищут источник попадания нефтепродуктов в реку Плиса
Новости Борисова
Водитель школьного автобуса лишен прав из-за обгона на пешеходном переходе в Борисове
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
В Беларуси чиновников хотят освободить от ежегодных деклараций. Зачем?
Новости Жодино
Под Смолевичами продали самый дорогой дом Минской области за октябрь
Новости Борисова
Жительница Борисова пожаловалась на «дом бомжей» – собственника ищут в России
Экономика
Директор завода в Борисовском районе объяснил, почему вместо 100 китайских работников в Беларуси нужно 140
Политика
«Кто поставит подпись от имени Беларуси?»: Карбалевич – о мирных переговорах и месте Беларуси в них
Спорт
Футбол. Кубок Беларуси. Борисовский БАТЭ вышел в четвертьфинал
Общество
Как беларусский «Оптик» обеспечивает российскую армию и при чем здесь КГБ?
Политика
Латвийский полковник рассказал о «фальшивой границе», которую Беларусь создала для мигрантов
Новости Жодино
В Смолевичах ищут источник попадания нефтепродуктов в реку Плиса
Новости Борисова
Водитель школьного автобуса лишен прав из-за обгона на пешеходном переходе в Борисове
ВСЕ НОВОСТИ