Наста Герыловіч з Жодзіна дамаглася таго, каб яе сын навучаўся на роднай мове. Барацьбу за гэта маці вяла ад пачатку бягучага году.Барацьба была нялёгкай, бо мясцовыя ўлады, у прыватнасці, кіраўніцтва аддзелу адукацыі гарадскога выканаўчага камітэту, крытычна ставілася да арганізацыі першага класа з навучаннем на беларускай мове.
Становішча змянілася пасля таго, як Наста была вымушана паскардзіцца ў Міністэрства адукацыі. І ў рэшце рэшт стала вядома, што першы беларускамоўны клас будзе створаны ў сярэдняй школе №6 гораду Жодзіна.
Па словах Насты, такой рашэнне вельмі задавальняе яе, бо гэта вельмі зручна геаграфічна. Да таго ж менавіта СШ №6 была некалі цалкам беларускамоўнай. Гэты час яшчэ заспела сама Наста, калі там вучылася.
— Я вельмі ўдзячна ўсім тым, хто падтрымліваў мяне ў маёй барацьбе, і асабліва Алене Анісім, намесніцы старшыні Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, дэпутатцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, — падкрэсліла Наста Герыловіч.
У першым класе на беларускай мове, акрамя сына Насты Косьціка, будзе вучыцца яшчэ адзін хлопчык.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter