Новости Борисова

Як адна экаторба можа замяніць каля 400 пакетаў

У Барысаве адбыўся майстар-клас ад «Торба Шоу».

Новости Борисова ex-press.by
0

Барысаўчане не толькі пашылі экаторбы за тры гадзіны, але і даведаліся аб правільным абыходжанні з адходамі, чаму пластык з маркіроўкай «3» небяспечны для чалавека, а таксама чаму важна адмовіцца ад аднаразовых пакетаў і пластыкавага посуду ўжо сёння.

Як зэканоміць 80 рублёў з экаторбай

Тканкавыя торбы, якія шылі яшчэ нашы матулі і бабулі, ва эпоху электрамабіляў і супертонкіх гаджэтаў застаюцца самым адэкватным, экалагічным і прагрэсіўным спосабам захавання планеты і свайго здароўя.

Адна экаторба можа замяніць каля 400 пластыкавых пакетаў. Гэта 400 патэнцыйна выратаваных птушак або любых жывёл, якія не заблытаюцца і не прымуць гэтыя пакеты за ежу.

Адна такая торба ў сярэднім служыць 2 гады, калі вы будзеце браць яе з сабой у краму, вы можаце зэканоміць каля 80 рублёў у год (40 даляраў).

Чаму замена поліэтыленавых пакетаў папяровымі не мае сэнсу

Аказваецца, запэцканыя прадуктамі папяровыя пакеты проста не перапрацоўваюцца. Калі выкарыстоўваць доўга-доўга-доўга пластыкавы пакет, то гэта больш экалагічна, чым кожны дзень хадзіць у краму з папяровымі.

«Шмат хто з вас бачылі ў крамах зялёныя біяраскладальныя пакеты. На іх абавязкова будзе намалявана дрэва, напісана бія. Хочацца верыць, што ён раскладаецца, — распавядае вядучая майстар-класа Аляксандра. — Біяраскладальнасці ва ўмовах Беларусі не існуе. Адзінае, што адбудзецца з гэтым пакетам, ён распадзецца на шмат дробных кавалачкаў, і ў такога пакета няма шанцаў быць перапрацаваным, гэтыя маленькія кавалачкі ні ўва што ў выніку не збяруцца. Птушкі будуць іх прымаць за ежу, рыбка з'есць кавалачак, рыбак зловіць яе, затым прадукт упакуюць у пластыкавую тару, і яна апынецца ў вас на стале. Не варта думаць, што такое не можа здарыцца з намі».

Экалагічнасць — гэта шматразовасць

Часам лепш выкарыстоўваць адзін пластыкавы пакет увесь год, чым кожны паход у краму выкарыстоўваць папяровыя пакеты. Вядучыя «Торба Шоу» адзначылі важнасць адмовы ад аднаразовых пакетаў і пластыкавага посуду.

Яркая, сімпатычная і кампактная замена такім пакетам — экаторба, якую варта насіць з сабой заўсёды, гэтак жа як тэлефон, пашпарт і ключы.

Як і дзе можна пашыць экаторбу

Вы можаце паўдзельнічаць у майстар-класе, які часта праходзіць у Мінску. Так, бліжэйшы адбудзецца ўжо 23 чэрвеня. Таксама дзяўчынкі прапануюць выбраць упадабаны камплект для пашыву экаторбы дома з інструкцыяй.

Задумайцеся пра прыроду і сваё здароўе ўжо сёння!

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Солнце еще высоко. Лукашенко опять мечтал о крепостном праве
Общество
Зима подождет: в Беларуси ожидаются дожди и аномальное тепло
Новости Борисова
Щука длиной более метра попалась на «мышь» в Борисовском районе
Экономика
В Беларуси с 15 ноября вводят предельные цены на картофель, овощи и яблоки. Сколько они будут стоить
Политика
Карбалевич: Почему буксует диалог Минска и Вашингтона?
Общество
В Беларуси чиновников хотят освободить от ежегодных деклараций. Зачем?
Новости Жодино
Под Смолевичами продали самый дорогой дом Минской области за октябрь
Новости Борисова
Жительница Борисова пожаловалась на «дом бомжей» – собственника ищут в России
Экономика
Директор завода в Борисовском районе объяснил, почему вместо 100 китайских работников в Беларуси нужно 140
Политика
«Кто поставит подпись от имени Беларуси?»: Карбалевич – о мирных переговорах и месте Беларуси в них
ВСЕ НОВОСТИ