Новости Борисова

Фотарэпартаж. Аляксандр Памідораў выступіў у Барысаве

Беларускі музыкант, журналіст, радыёвядучы, шоумэн і лідар гурта «Pomidor/OFF» выступіў у Барысаве ўчора, 27 мая.

Беларускі музыкант, журналіст, радыёвядучы, шоумэн і лідар гурта «Pomidor/OFF» выступіў у Барысаве ўчора, 27 мая.

Вядомы беларускі музыка не толькі перамагаў у «Рок-каранацыі» са сваім гуртом, але таксама ўдзельнічаў у такіх вядомых супольных праектах як «Народны альбом», «Сьвяты вечар» і «Я нарадзіўся Тут».

На акустычным канцэрце, які адбыўся ў Ірландскім пабе, прагучалі лепшыя песні і вядомыя хіты. Выступ складаўся з дзвюх частак.

— Прывітанне, сябры! Рады вас зноў бачыць. Сёння буду граць два адзяленнi: першае — больш сур'ёзныя песнi, другое — вясёлыя, з гумарам. Пачнем жа з традыцыйных, – павітаўся музыка.

Аляксандр выканаў песню «Басота», якую вельмі любіў Міхал Анемпадыстаў.

Далей прагучала шмат цікавых, сур’ёзных, іранічных. Асаблiва добра зайшла песня пра «мянтоў». Музыка нават праспяваў кампазіцыю, якая пісалася з 1998 года. Сумная, але пра праўду.

«Марнуем днi. Гары, гары ахвярны касцёр…»

Прагучала і файная песня, якую Аляксандр прысвяціў «кітайскай батэрэйке, якая загінула». Актуальная тэма для барысаўчан, калі побач столькі ўсяго кітайскага. Можа, і праўда, «хутка усе мы будзем гаварыць па-кітайску»?

Музыка адказвае: «Гэта не складана, хочаш, сам паспрабуй».

Далей Памідораў граў песню, перароблены гімн «Мы, беларусы», за які нават у 1995 годзе пасля рэферэндума пасадзілі яго знаёмага. Музыка лічыць, што нельга цягнуць у сучаснасць сімбалы з савецкіх часоў, а гімн наш перарабілі з песні пра Сталіна і Леніна.

Было цікава пачуць песні гурта «Грамадзянская абарона», гурта «Dzieciuki», а таксама габрэйскія кампазіцыі.

Музыка з ахвотай адказваў на пытанні барысаўчан, увогуле сустрэча адбылася цёплай, цікавай і вельмі атмасфернай.

— Гэта добрая падзея для Барысава. Можна выдатна адпачыць і сустрэцца з сябрамі, — кажа слухач Зміцер. Усе песні гучалі на роднай мове. Я лічу, што трэба слухаць і глядзець сваіх артыстаў, падтрымліваць беларускасць. Калі будзе прыходзіць болей слухачоў, артыст будзе зацікаўлены развівацца ў сваёй творчасці. Дзякуй арганізатарам. Я атрымаў зарад пазітыву і добра адпачыў.

Сяргей:

— На такія канцэрты звычайна ў Мінск ездзяць, а тут у Барысаве ды безкаштоўна. Сорамна не схадзіць. Я вельмі паважаю Памідорава, спадабаліся такія песні, як «На каляды», «Спёка», «Быць беларусам», «Беларускае рэгі», да, усе песні добрыя! Падтрымліваць беларускамоўных музыкаў, я мяркую, гэта натуральна. Таму што шмат музыкаў граюць на высокім узроўні! Спадабалася тое, што канцэрт прайшоў як творчая сустрэча. Атрымалася пагаварыць з Памідоравым, ён выконваў песні, якія прасілі. Шмат добрых уражанняў. Дзякуй пабу за такі канцэрт.

Настасся:

— Я вельмі рада, што ў Барысаў прыязджаюць такія вядомыя і цікавыя музыкі. Аляксандра Памідорава ведаю яшчэ з студэнцкіх часоў. Для мяне было прыемна, што ён завітаў у мой родны горад. У цудоўнай атмасферы адпачнула з сябрамі і роднымі. Было вельмі крута, утульна і ў той жа час адчуваўся драйв і жаданне слухачоў пайсці танчыць і скакаць. Дзякуй за магчымасць чуць родную мову.

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Барысаў
культура
Ірландскі паб
канцэрт
Аляксандр Памідораў
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Культура
В сети пишут, что беларусского танцора брейкданса приговорили в Китае к 11 годам тюрьмы
Политика
«Лучше всего, если Трамп отсутствие истекающего гаранта не заметит»
В мире
Песков назвал условия разблокировки WhatsApp в России
В мире
«Мне не понравилось, как она разговаривала». Трамп резко повысил пошлины для европейской страны после звонка от ее лидерки
В мире
Российские войска стали отступать в Запорожской области после отключения Starlink — СМИ
Происшествия
«Имеются следы неполного разреза и распила». Минчанка вечером оставила машину во дворе — утром нашли поврежденные тормоза
Новости Жодино
Цветочный сюрприз из Instagram: как жодинец лишился 456 рублей
Новости Жодино
Перед февральскими праздниками у жодинцев есть повод запастись водой заранее
Новости Борисова
На утреннем пожаре в Жодино пострадали двое человек. Фотофакт
Новости Борисова
В Большой Ухолоде чистят котел в котельной, чтобы стало не так прохладно
ВСЕ НОВОСТИ