Новости Борисова

Юрась Каласоўскі: “13-ці гадовы шлях да пазнання Беларусі я пачаў з Барысава”

У Барысаў завітаў Юрась Каласоўскі, які пабываў ва ўсіх 118 раёнах Беларусі.

Новости Борисова ex-press.by
0

У Барысаў завітаў Юрась Каласоўскі, які пабываў ва ўсіх 118 раёнах Беларусі. Мужчына выкладае ў школе беларускую мову, у вольны час займаецца спортам і бегае марафоны.

За 5 гадоў у скарбонцы Юрася Каласоўскага 17 марафонаў. Бягун-аматар прымаў удзел у марафонах у Польшчы, Латвіі, Літве, Украіне, Расіі, бегаў у Кіеве, Варшаве, Маскве, Магілёве, Любліне, Гародне і іншых гарадах.

— Маё першае падарожжа было менавіта у Барысаў. 1 траўня 2002 года я сеў у цягнік у Віцебску і прыехаў сюды. З таго часу пачаўся 13-ці гадовы шлях да пазнання Беларусі. Прайшло ўжо два гады, як я сваю мару здзейсніў і наведаў усе 118 раёнаў нашай краіны, — пачаў размову Юрась.

Юрась паказаў свое медалі і дыпломы, цішоткі і нумары, правёў невялікую віктарыну, паведаміў, што кожны чалавек, які прабягае марафон (42 кіламетраў і 195 метраў), атрымлівае медаль.

— А што вас падштурхнула да таго, што вы пачалі бегаць марафоны?

— Аднойчы на ўроку фізкультуры нечакана для сябе прабег у ліку першых, так я пачаў бегаць для сябе. Калі споўнілася 30 гадоў, зразумеў, што трэба нешта змяняць, так я пачаў удзельнічаць у спаборніцтвах. 30 верасеня 2012 года адбыўся мой першы марафон у Варшаве.У Капылі прабег паўмарафон (21 кіламетр і 97,5 метраў), ледзь дабежаў тады, думаў, што год буду адпачываць. Але восенню ўсё ж такі паўдзельнічаў у Варшаўскім марафоне. Шмат гісторый ёсць пра першы марафон, як бегчы гэты марафон. Хто ідзе, а хто бяжыць.

Спартовец паведаміў пра тое, што зараз марафоны вельмі папулярны ў свеце. Напрыклад, у 70-я або 80-я гады ў марафоне ўдзельнічала каля 3000 чалавек, то зараз у найбольш папулярных марафонах у Нью-Йорку або Лондану — каля 40-50 тысяч чалавек:

— На Берлінскі марафон праходзіць лёсаванне. Умоўна кажучы, сёння дзень рэгістрацыі на марафон, які будзе ў наступным годзе — усяго 40 тысяч месцаў. Праз дзве гадзіны рэгістрацыя закрываецца, таму што там ужо 200 тысяч заяў.

— Вы ўдзельнічаеце у камерцыйных марафонах, але ж ёсць і алімпійскія марафоны?

— Так, ёсць спаборніцтвы на Алімпіядах. Але ёсць паняцце камерцыйныя марафоны — гэта марафоны ў розных гарадах. Зараз марафоны — гэта візітная картка любога горада.

На пытанне, ці трэба плаціць за ўдзел у марафонах, Юрась адказаў, што ў кожнага марафона ёсць свой сайт, дзе трэба зарэгістраваццца і аплаціць унёсак. Дарэчы, чым раней зарэгістравацца, тым меньше гэта каштуе:

— У Еўропе, напрыклад, у Нямеччыне заплаціць трэба каля 50 еўра, у Любліне – каля 30 рублёў на нашы, у Кіеве — каля 20. Калі вы прыязджаеце, вы атрымліваеце стартавы пакет, у які ўваходзіць: падарункі ад спонсараў, цішотка, нумар. Гэта кампенсуе стартавы ўнесак. Плюс да гэтага на дыстанцыі заўсёды арганізаваны пункты харчавання, дзе можна ўзяць шакалад,бананы, ваду, ізатонікі.

— А якія абмежаванні па ўзросце?

— Удзельнічаць можна з 18 гадоў, а далей амежаванняў няма. Ёсць нават стагадовыя марафонцы. Цікава, што пасля 35 гадоў чалавек лічыцца ветэранам. У гэтым годзе я прыняў удзел у адкрытым Чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы ў закрытых памяшканнях сярод ветэранаў. Прабег 3 кіламетры, заняў 3 месца ва ўзроставай катэгорыі 35-39 гадоў.

Юрась прызнаўся, што некалькі гадоў таму ён ўдзельнічаў у конкурсе “Што я зрабіў бы, калі быў мэрам” і прапанаваў правесці ў Магілёве марафон. Праз пэўны час мэр запрасіў на каву аўтараў лепшых работ і ўвогуле быў не супраць. Так у Магілёве адбыўся першы марафон.

— Як рыхтуецеся?

— Трэніруюся, правільна харчуюся, п’ю ізатонікі. Трэнер мне падрыхтоўвае праграму трэніроўкі, якая ўключае сілавую падрыхтоўку, бег доўгі або інтэрвальны, бег у гару. Пасля самых цяжкіх трэніровак выпіваю жэньшэнь, магній В6, гэта для аднаўлення сіл. Пад час трэніроўкі максімум бегаў 32 кіламетры, не трэба больш за 80% ад дыстанцыі. Увогуле рэкамендуюць бегаць не больш за 2 марафоны ў год, хаця адзін паляк бегае 365 разоў у год.

— А ёсць традыцыйныя марафоны, у якіх вы прымаеце ўдзел?

— Кожны год я прымаю ўдзел у Міжнародным марафоне сяброўства “Гародня-Друскенікі”. Кожны год змяняецца напрамак: адзін год з Гародні ў Літву, другі — з Літвы ў Гародню. Мяжу праходзім за 1 секунду. :) Перад стартам да нас прыяджаюць памежнікі і ставяць штамп, фіксуюць нас па нумарах, калі мы бяжым праз мяжу.

— Паведаміце нам пра самы запамінальны для вас марафон?

— Гэта безумоўна Варшаўскі марафон, дзе я паставіў свой асабісты рэкорд. Я заняў 78 месца з больш чым 8000 удзельнікаў. Гэта марафон, на якім усё атрымалася.

— А ў паўсядзённым жыцці бывае, што прыходзіцца бегаць?

— Так, калі падарожнічаў па Беларусі, часта прыходзілася бегаць, няма аўтобуса, і трэба прабяжаць 20 кіламетраў. Без праблем.

— Жонка падтрымлівае вашу любоў да марафонаў?

— У нас ёсць паразуменне ў гэтым. Мы дамовіліся, што я прымаю ўдзел у 10 стартах. Дарэчы, яна за апошні год удзельнічала у двух марафонах.

— А з вучнямі практыкуеце заняткі бегам?

— Так, з вучнямі практыкую бег. Мы бегалі 10 кіламетраў — гэта 25 кругоў па 400 метраў. Я бегаў бесперапынна, а вучні мяняліся з кожным кругам.

— Пра што вы думаеце, калі бяжыце?

— Звычайна думаю, які ў мяне тэмп, дзе супернікі, які час… Бяжыш і як машына працуеш. 20 кіламетраў яшчэ думаеш, але пасля 30 кіламетраў у думках толькі адно — дабяжаць! Трэба памятаць пра свабоднае дыханне, але ў мяне няма спецыяльнай тэхнікі. На жаль, ёсць удзельнікі, якія бягуць не эканомна, забываюць, што марафон — гэта цэлая навука.

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
А мне что с того? Четыре причины, почему трамповско-белорусское сотрудничество по калию не имеет будущего
Политика
Почобут призвал к компромиссу с властями Беларуси: торгу «что-то за что-то»
Общество
По «техническим причинам». На фоне ударов по российской железной дороге поезд из Адлера пойдет в Минск другим путем
Новости Жодино
В Смолевичах может появиться новый микрорайон
Общество
Отопительный сезон начался в Минской области
Новости Борисова
Жителю Борисова предъявлено обвинение по итогам ДТП с тремя пострадавшими
Экономика
В Беларусь пригласили трудовых мигрантов из Непала
В мире
Четвертый раз за год: Путин подписал указ об увеличении численности армии
Общество
МВД грозит беларусам уголовной ответственностью за посты в Threads
В мире
Копытько: «Кремль осознает тупик на фронте. Поэтому отбросил все полумеры и окончательно свалился в откровенное варварство»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
А мне что с того? Четыре причины, почему трамповско-белорусское сотрудничество по калию не имеет будущего
Политика
Почобут призвал к компромиссу с властями Беларуси: торгу «что-то за что-то»
Общество
По «техническим причинам». На фоне ударов по российской железной дороге поезд из Адлера пойдет в Минск другим путем
Новости Жодино
В Смолевичах может появиться новый микрорайон
Общество
Отопительный сезон начался в Минской области
Новости Борисова
Жителю Борисова предъявлено обвинение по итогам ДТП с тремя пострадавшими
Экономика
В Беларусь пригласили трудовых мигрантов из Непала
В мире
Четвертый раз за год: Путин подписал указ об увеличении численности армии
Общество
МВД грозит беларусам уголовной ответственностью за посты в Threads
В мире
Копытько: «Кремль осознает тупик на фронте. Поэтому отбросил все полумеры и окончательно свалился в откровенное варварство»
ВСЕ НОВОСТИ