«На мой зварот у Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт я атрымала адказ, што мая ідэя зрабіць вуліцу майстроў у Барысаве, як у Жодзіна, і дазволіць вулічным музыкам выступаць у цэнтры горада, цікавая і цалкам можа рэалізавацца», — піша EX-PRESS.BY барысаўчанка .
«Ваша прапанова па стварэнні ў цэнтры Барысава выступлення вулічных музыкаў цікавая. Лічым, што яе магчыма ажыццявіць у наступным годзе на пляцоўцы каля ДУ «Барысаўскі парк культуры і адпачынку ім. М. Горкага»», — кажуць у аддзеле.
Таксама райвыканкам паведамляе, што ў 2018 годзе ў вясенне-восеньскі перыяд у ДУ «Барысаўскі парк культуры і адпачынку ім. М. Горкага» і на плошчы Князя Барыса ў старой частцы горада для майстроў будзе магчымасць гандляваць сваімі вырабамі з гліны, воўны, тканіны, дрэва. Пры гэтым там адзначылi, што ажыццяўляць сваю дзейнасць майстры могуць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Ці падтрымаюць ідэю барысаўчанкі і арганізуюць выступы вулічных музыкаў і ці зробяць зоны для рамеснікаў, даведаемся зусім хутка.
А якія ідэі вы б хацелі рэалізаваць у горадзе?
Добро пожаловать в реальность!