
Учора, 24 чэрвеня, у Барысаў завіталі вядомы кулінар, тэлевядучая і фуд-блогер Арына Лісецкая, а таксама ўдзельнікі музычнага гурта “Рэха” — знакаміты Андрусь Такіданг з сябрамі.
Арына правяла з некалькімі дзясяткамі ахвотных майстар-клас па прыгатаванню страў з экзатычнымі назвамі шакшука, мусака і салат коўл-слоў. Гэтыя стравы хоць і паходзяць з далёкіх краінаў — шакшука з Ізраілю, мусака з Грэцыі, а салат коўл-слоў з Амерыкі, тым не менш прыйшліся да спадобы ўсім, каму пашчасціла пачаставацца. Тым больш, што шакшука (традыцыйны ізраільскі сняданак з яек і смажанай гародніны) і мусака (запяканка з баклажанамі і мясам) гатаваліся на вогнішчы, што надавала ежы асаблівы смак.







Калі майстар-клас Арыны не пакінуў абыякавым нікога з прысутных, то майстэрствам пчаляра Алеся Панцялея зацікавіліся галоўным чынам мужчыны. Алесь прадэманстраваў як зрабіць сапраўдную традыцыйную борць з альховай калоды, якой некалі карысталіся нашы продкі, і якую можна ўсталяваць нават у гарадскім парку.

Калі ўсе ўдзельнікі мерапрыемства былі навучаныя, сытыя і задаволеныя, настала чарга гурта “Рэха” і яго саліста Андруся Такіданга. Ён выканаў шэраг вядомых і адносна новых песень гурта. Яны вельмі прыхільна былі прыняты прысутнымі. І асабліва Арынай Лісецкай, якая некалі была скрыпачкай “Рэха” і падчас выступу калектыву, дзе дагэтуль грае на гітары ейны муж, між справай паказвала свае артыстычныя здольнасці.



Таксама спадабаліся слухачам і габрэйскія песні, якія спяваў паэт і бард Аляксей Жбанаў на ідыш і ва ўласным перакладзе на беларускую мову.
Не гледзячы на пэўныя цяжкасці — арганізатарам прыйшлося перанесці Свята двара са Старога гораду ў іншае месца — Свята адбылося.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter