Новости Борисова

Памёр мастак Мікола Рыжы

Новости Борисова ex-press.by
0
Пасля цяжкай хваробы, з якой мужна змагаўся апошнія гады, памёр барысавец Мікола Рыжы, сябра Саюзу мастакоў Беларусі. Асірацела Ўцеха — яго родная вёска, асірацелі родныя, блізкія, сябры.

Памёр мастак Мікола Рыжы

Яго майстэрня ў Старым горадзе, на вуліцы ІІІ-га Інтэрнацыянала на другім паверсе старой мураванкі, пабудаваннай на мяжы 19-га і 20-га стагоддзяў, была асяродкам творчасці і беларускасці.

Там ён працаваў. Там сустракаліся нешматлікія прадстаўнікі мастацкай інтэлігенцыі Барысава, туды заходзілі мясцовыя прыхільнікі ягонай творчасці, сябры і паплечнікі з Менску і іншых гарадоў і нават краінаў.

Але ўжо ніколі гаспадар не сустрэне гасцей на парозе сваёй майстэрні прыязнай ветлівай ўсмешкай…



Ён нарадзіўся 2 снежня 1953 года ў невялікай вёсцы Ўцеха на краю Барасаўскага раёну. Гэта вельмі прыгожыя запаведныя мясціны каля возера Палік.

Яго прыхільнасць да малявання, якая выявілася вельмі рана, заўважылі, і здарылася так, што адзінаццацігадовы вясковы хлапчук апынуўся ў сталіцы — паступіў у Рэспубліканскую школу-інтэрнат імя І. В. Ахрэмчыка на аддзяленне выяўленчага мастацтва.

З таго часу ён жыў у Менску, Барысаве, але Уцеха — яго родны кут — заўсёды заставалася ў ягоным сэрцы. Любоў да гэтай вёсачкі, да яе людзей ён здолеў выразна выявіць тады, калі Ўцеха пачала пакрысе знікаць, калі маладыя жыхары пасунуліся ў гарады, а старых рабілася ўсё менш і менш.

Сумесна са сваймі заможнымі землякамі ён стварыў у 2009 годзе помнік Уцехе, бадай адзіны помнік паміраючай вёсцы ў Беларусі. Памятная стэла з’явілася на месцы, дзе некалі стаяла хата бацькоў Міколы, простых сумленных працаўнікоў.

Першае прызнанне да яго як да мастака прыйшло ў 1972 годзе, калі Мікола Рыжы перамог у мастацкім конкурсе да 90-годдзя Янкі Купалы. Потым была вучоба ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце на аддзяленні графікі. Яго настаўнікамі былі вядомыя майстры Г. С. Грак, В. П. Шаранговіч, П. К. Любамудраў.

Яшчэ падчас вучобы ў інстытуце ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшла першая кнiга ў афармленні Міколы Рыжага — казка «Забаронены вузел». А ўсяго ён паспеў праілюстраваць каля шасцідзесяці кніг.

За ілюстрацыю выдання Ул. Бутрамеева «Вялікія і славутыя людзі беларускай зямлі» Мікола Рыжы атрымаў дыплом Першай ступенi ў Рэспубліканскім конкурсе кнігі. Меў шмат дыпломаў за афармленне падручнікаў, якія друкавала выдавецтва «Народная Асвета».



Мікола вельмі плённа супрацоўнічаў з Белпоштай, распрацаваў больш за дзвесце арыгінал-макетаў паштовых марак, мастацкіх капэрт і картак. У асноўным гэта былі графічныя партрэты выдатных дзеячаў мастацтва, культуры, прыгожага пісьменства і навукі Беларусі.

У снежні 2016 года выйшла ў абарачэнне апошняя паштовая марка па эскізе барысаўскага мастака. Яна была прысвечана 125-годдзю класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.



Мастак намаляваў таксама графічную серыю партрэтаў землякоў-адраджэнцаў 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя: Кастусь Езавітаў, Алесь Бярозка, Аўген Калубовіч, Аркадзь Смоліч, Васіль Захарка, Вацлаў Ластоўскі, Радаслаў Астроўскі, Яўхім Кіпель. Гравюры апублікаваны ў часопiсе «Полацак», які выходзіць у ЗША.

Мікола Рыжы быў вядомы і як майстар экслібрысу. У 1990 годзе атрымаў другую прэмію ў міжнародным конкурсе экслібрыса да 500-годдзя Францыска Скарыны, а ў 2006 годзе - III прэмію ў міжнародным конкурсе «Exlibris» у Італіі.

Але не толькі графікай абмяжоўвалася ягоная творчасць. Ён зрабіў нямала жывапісных прац — партрэтаў, пейзажаў, нацюрмортаў.

Мікола Рыжы пакінуў добры і прыкметны след у беларускім мастацтве, які ніколі не знікне.






***

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
В Беларуси чиновников хотят освободить от ежегодных деклараций. Зачем?
Новости Жодино
Под Смолевичами продали самый дорогой дом Минской области за октябрь
Новости Борисова
Жительница Борисова пожаловалась на «дом бомжей» – собственника ищут в России
Экономика
Директор завода в Борисовском районе объяснил, почему вместо 100 китайских работников в Беларуси нужно 140
Политика
«Кто поставит подпись от имени Беларуси?»: Карбалевич – о мирных переговорах и месте Беларуси в них
Спорт
Футбол. Кубок Беларуси. Борисовский БАТЭ вышел в четвертьфинал
Общество
Как беларусский «Оптик» обеспечивает российскую армию и при чем здесь КГБ?
Политика
Латвийский полковник рассказал о «фальшивой границе», которую Беларусь создала для мигрантов
Новости Жодино
В Смолевичах ищут источник попадания нефтепродуктов в реку Плиса
Новости Борисова
Водитель школьного автобуса лишен прав из-за обгона на пешеходном переходе в Борисове
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
В Беларуси чиновников хотят освободить от ежегодных деклараций. Зачем?
Новости Жодино
Под Смолевичами продали самый дорогой дом Минской области за октябрь
Новости Борисова
Жительница Борисова пожаловалась на «дом бомжей» – собственника ищут в России
Экономика
Директор завода в Борисовском районе объяснил, почему вместо 100 китайских работников в Беларуси нужно 140
Политика
«Кто поставит подпись от имени Беларуси?»: Карбалевич – о мирных переговорах и месте Беларуси в них
Спорт
Футбол. Кубок Беларуси. Борисовский БАТЭ вышел в четвертьфинал
Общество
Как беларусский «Оптик» обеспечивает российскую армию и при чем здесь КГБ?
Политика
Латвийский полковник рассказал о «фальшивой границе», которую Беларусь создала для мигрантов
Новости Жодино
В Смолевичах ищут источник попадания нефтепродуктов в реку Плиса
Новости Борисова
Водитель школьного автобуса лишен прав из-за обгона на пешеходном переходе в Борисове
ВСЕ НОВОСТИ