Новости Борисова

Як барысавец Мікола Рыжы пачаў займацца самвыдатам

На другім паверсе векавога будынку ў Старым горадзе ў невялікім пакойчыку месціцца майстэрня Міколы Рыжага, сябра Саюза мастакоў Беларусі. Гэтая майстэрня зрабілася апошнім часам своеасаблівым выдавецтвам, дзе выйшлі ў свет ужо шэсць кніжак-альбомаў барысаўскага мастака. Усе яны распаўсюджваюцца бясплатна.

Кніжкі маюць вельмі малы наклад, але не выглядаюць самаробкамі.

- Валодаю кампутарам, маю магчымасць друкаваць, ёсць усе прылады, і кампутар, і сканер, і прынтары, – тлумачыць Мікола і жартуе: – Шкадую, што ў нашага Скарыны не было прылад такіх. Ён бы заваліў Беларусь кніжкамі. Друкаваць сёння лёгка, было б жаданне.

Трэба адзначыць, што амаль усё свае творчае жыццё Рыжы займаецца кніжнай графікай. На сённяшні дзень на яго рахунку 60 кніг, якія ён па-мастацку аформіў, аздобіў ілюстрацыямі. У асноўным гэта кнігі беларускіх пісьменнікаў, якія былі выдадзены ў Беларусі.

Мастацкае афармленне некаторых з іх ушанавана ўзнагародамі. Напрыклад, за працу над кнігай Ўладзіміра Бутрамеева «Вялікія і славутыя людзі Беларускай зямлі» Мікола атрымаў дыплом першай ступені Міністэрства культуры нашай краіны.

Да кніжнай графікі ён далучыўся, яшчэ калі быў вучнем Рэспубліканскай школы-інтэрната па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя Ахрэмчыка, у якую трапіў з далёкай вёскі з пяшчотнай назвай Уцеха каля возера Палік. Юнак удзельнічаў у конкурсе, што быў абвешчаны да 90-годдзя з дня народзінаў Янкі Купалы. Журы конкурсу пад началам Рыгора Шырмы прысудзіла перамогу маладому мастаку з Барысаўшчыны.

З таго часу галоўнай прафесійнай справай Міколы Рыжага зрабілася кніжная графіка. Але не толькі яна. Мастак на працягу двух дзесяцігоддзяў плённа супрацоўнічае з цэнтрам «Марка» «Белпошты», які займаецца выданнем паштовых марак і канвэртаў. 

Да значнай колькасці гэтых вырабаў мае непасрэднае дачыненне наш зямляк, які намаляваў шмат партрэтаў выбітных дзеячаў культуры, мастацтва, навукі Беларусі.

Аддаў даніну Мікола і даволі вузкай галіне выяўленчага мастацтва – экслібрысу.

Недзе на пачатку 2000-х мастак захапіўся жывапісам. З-пад яго пэндзля выйшаў шэраг партрэтаў нашых сучаснікаў, але найбольш улюбёны жанр барысаўца – нацюрморт. Сваю манеру выканання Мікола Рыжы называе гіперрэалізмам.

Першую ўласную кнігу барысавец зрабіў два гады таму.

- Рыхтуючыся да свайго 60-годдзя, я рабіў выставу ў Менску. І да сваіх угодкаў выдаў такую кніжачку падарожную - «Экслібрысы Міколы Рыжага». Наклад невялікі быў, але ўсе наведавальнікі, якія ўдзельнічалі ў прэзентацыі выставы, атрымалі па такому выданню. І на гэтым я не спыніўся.

Шостая па ліку з самвыдатаўскіх кніг-альбомаў мае назву: «Мастак Мікола Рыжы. НАЦЮРМОРТЫ».

- Я адчуваю задавальненне, што я друкар, што з маіх рук выходзіць такая кніжачка, гэта радуе сэрца і душу. Ну і думаю, што не толькі мне прыемна, але і людзям, якія не маюць магчымасці набыць творы, прыемна будзе пагартаць альбом і пазнаёміцца з маёй творчасцю, – кажа Мікола Рыжы.

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
В Беларуси чиновников хотят освободить от ежегодных деклараций. Зачем?
Новости Жодино
Под Смолевичами продали самый дорогой дом Минской области за октябрь
Новости Борисова
Жительница Борисова пожаловалась на «дом бомжей» – собственника ищут в России
Экономика
Директор завода в Борисовском районе объяснил, почему вместо 100 китайских работников в Беларуси нужно 140
Политика
«Кто поставит подпись от имени Беларуси?»: Карбалевич – о мирных переговорах и месте Беларуси в них
Спорт
Футбол. Кубок Беларуси. Борисовский БАТЭ вышел в четвертьфинал
Общество
Как беларусский «Оптик» обеспечивает российскую армию и при чем здесь КГБ?
Политика
Латвийский полковник рассказал о «фальшивой границе», которую Беларусь создала для мигрантов
Новости Жодино
В Смолевичах ищут источник попадания нефтепродуктов в реку Плиса
Новости Борисова
Водитель школьного автобуса лишен прав из-за обгона на пешеходном переходе в Борисове
ВСЕ НОВОСТИ