16 сакавіка ў Барысаўскім касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі святкавалі 60-годдзе з дня пасвячэння ксяндза, манаха Ордэна Марʼян Юзэфа Пятушкі. Урачыстую святую iмшу узначаліў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
Юзеф Пятушка нарадзіўся ў Латвіі. Па прафесіі ён гісторык і тэолаг, вучыўся ў Польшчы, працаваў у Расеі, Беларусі і Польшчы. Ксяндза Юзэфа Пятушку ведаюць і паважаюць каталікі, вернікі іншых канфесій і нават няверуючыя людзі ў шматлікіх гарадах і краінах. Сярод яго сяброў быў Аляксандр Мень (забіты протаіерэй Рускай праваслаўнай царквы, багаслоў, прапаведнік). Запрашаў яго на сустрэчу і «айцец» атамнай бомбы Андрэй Сахараў. Даўняе сяброўства звязвае ксяндза Юзэфа і барысаўскага гісторыка і краязнаўцу Аляксандра Разэнблюма.

Ксёндз Юзэф 27 гадоў працуе ў Барысаве і Жодзіна.

Ў касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі прыйшлі і прыехалі людзі,
у жыцці якіх ксёндз Юзэф адыграў важную ролю.
У святой імше прынялі ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч і прадстаяцель беларускай
грэка-каталіцкай царквы архімандрыт Сяргей Гаек.
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч прысвяціў сваю пропаведзь айцу Юзафу, распавёў аб яго жыццёвым шляху, пра служэнне Богу і людзям.

На юбілей прыехалі манахі Ордэна Марʼян з усёй Беларусі.
- Той, хто хоць аднойчы пазнаёміўся з Ім, не застаўся раўнадушным, палюбіў яго ўсім сэрцам. За яго адкрытасць, сардэчнасць, бацькоўскую Любоў да ўсіх, асабліва да моладзі, якая заўсёды была наўкол айца Юзафа. Ойча заўсёды на хвалі сучасны праблем. Разам з дзецьмі навучыўся карыстацца кампʼютарнай тэхнікай, мог папрасіць дапамогі ў падлетка, каб той навучыў яго карыстацца скайпам. Адначасова далікатна вучыў, накіроўваў сваймі парадамі, дапамагаў выправіць сваё сумленне, – кажуць пра любімага ксяндза ў Жодзіна, дзе ксёндз Юзэф разам з парафіянамі прымаў удзел у стварэнні Касцёла Фацімскай Божай маці а потым шмат працаваў.
Тадэвуш Кандрусевіч уручыў ганаровую грамату з нагоды 25-годдзя аднаўлення Мінска-Магілеўскай дыяцэзіі.

Дзеці прынеслі любімаму ксяндзу падарункі, зробленыя сваймі рукамі.

Чарга павіншаваць Айца Юзэфа, сказаць яму словы ўдзячнасці была велізарнай.
Узорны хор «Чароўнасць» Дзіцячай музычнай школы мастацтваў - любімы калектыў ксяндза Юзэфа -
выканаў у яго гонар канцэртную праграму.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter