Новости Борисова

Мастак Аляксей Марачкін: «Жодзіна – маё сэрца»

Новости Борисова ex-press.by
0
У вялікай зале гарадской галерэі Жодзіна на вул. Дзеравянка 14-Б працуе персанальная выстава жывапісу вядомага беларускага мастака Аляксея Марачкіна. Яна атрымала назву «Да вытокаў» і прысвечана 75-годдзю мастака і Дню горада Жодзіна, які будзе адзначацца ў канцы верасня.

- Жодзіна - мая маладосць. Вайсковую службу я праходзіў пад Барысавам, у знакамітых Печах. Калі прызываўся, на плячах трымаў эцюднік з фарбамі. На другім годзе службы мы з адным хлопцам у Доме афіцэраў арганізавалі студыю. Вучылі дзяцей маляваць. Пасля войска працаваў некалькі год настаўнікам у СШ № 4 у Жодзіна. Мае вучні - Аляксандр Сабалеўскі, Мікалай Андруковіч, Мікалай Шышлоў, Уладзімір Гладкевіч і іншыя мастакі. Зараз для мяне Жодзіна - гэта мае вучні. І таму менавіта жодзінская выстава мае назву «Да вытокаў», - распавёў карэспандэнту ex-Press.by Алесь Марачкін.

Аляксей Марачкін побач з партрэтам бацькі, які намаляваў у гэтым годзе. 

- Яго карціны праехалі многія краіны свету, Амерыкі, Еўропы. Я лічу, што выстава, якая адкрылася ў Жодзіна, падзея не гарадская, гэта свята для краіны, – распавёў мастак, сябра Беларускага саюза мастакоў Мікола Андруковіч.
Аляксей Марачкін, па яго словах, выхоўваўся ў гады сацыялістычнага рэалізму. Але скончыўшы мастацкае аддзяленне, дзе на яго аказалі ўплыў Лявон Баразна І Яўген Кулік, задумаўся пра гісторыю,  і аб тым, як не згубіцца ў гэтым Свеце, не забыцца, хто мы. 

Вучань Аляксея Марачкіна мастак Мікалай Шашлоў падараваў настаўніку сваю керамічную працу.

«Жодзіна - маё сэрца, Віцебск - мае крылы, ну, а ў Мінску я ўжо сталеў», - так мастак Аляксей Марачкін вызначыў свае творчыя і жыццевыя этапы.

- У Аляксея было шмат выстаў. Але гэта лепшая, якую мне давялося ўбачыць. Шмат работ я ўжо бачыў, але менавіта тут яны ў дзіўнай гармоніі. Па партрэту бацькі, Антона Мікалаевіча, які тут прадстаўлены, праз 100 год будуць уяўляць мастака Марачкина. Адухоўленасць  яго творчасці, маральная пазіцыя і адважнасць характару, моц гэтага характару і робяць Аляксея волатам беларускай духоўнасці, - распавёў сябра Аляксея Марачкіна вучоны Мечыслаў Бурак.

«Гэтыя фантастычныя кветкі - прысвячэнне Барадуліну. На самой справе яны не існуюць у прыродзе, 
але ў мяне - існуюць», - кажа мастак.

Карціны, якія прадстаўлены на выставе, Аляксей Марачкін пісаў у розныя гады, у розных месцах і краінах. Многія з іх створаны зусім не так даўно. «Ведаеце, я сёння падумаў: у мяне ж гатовых работ на тры-чатыры падобныя выставы. Быць можа, і іх калісьці ўбачаць жодзінцы...», - кажа мастак.
 
Уласную карціну «Раніца» Аляксей Марачкін падарыў Жодзінскаму 
краязнаўчаму музею з надпісам «Каб вада не высыхала».
 
Напрыканцы прэзентацыі адбылося сумеснае фатаграфаванне сяброў і калег на памяць.
 
Выстава будзе працаваць да кастрычніка з 11.00 да 19.00 штодня (субота: 09.00-17.00), выходныя: нядзеля, панядзелак.
EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
А мне что с того? Четыре причины, почему трамповско-белорусское сотрудничество по калию не имеет будущего
Политика
Почобут призвал к компромиссу с властями Беларуси: торгу «что-то за что-то»
Общество
По «техническим причинам». На фоне ударов по российской железной дороге поезд из Адлера пойдет в Минск другим путем
Новости Жодино
В Смолевичах может появиться новый микрорайон
Общество
Отопительный сезон начался в Минской области
Новости Борисова
Жителю Борисова предъявлено обвинение по итогам ДТП с тремя пострадавшими
Экономика
В Беларусь пригласили трудовых мигрантов из Непала
В мире
Четвертый раз за год: Путин подписал указ об увеличении численности армии
Общество
МВД грозит беларусам уголовной ответственностью за посты в Threads
В мире
Копытько: «Кремль осознает тупик на фронте. Поэтому отбросил все полумеры и окончательно свалился в откровенное варварство»
ВСЕ НОВОСТИ