«Слава геніяльнаму правадыру і бацьку перамогі» - еx-Press.by гартае старонкі барысаўскай і смалявічскай раённых газет за пачатак ліпеня 1945 года.
Першыя старонкі святочных нумароў смалявічскай раёнкі «Трыбуна калгасніка» і барысаўскай «Бальшавіцкай трыбуны» у першыя дні ліпеня 1945 года былі прысвечаны гадавіне вызвалення краіны ад фашысцкіх захопнікаў. Праўда, віншаванні і падзякі дасылаліся перш за ўсё не жыхарам Беларусі, і нават не чырвонаармейцам, якія вярталіся з фронту, а Сталіну і «старэйшаму брату – вялікаму рускаму народу».
У чэрвені 1945 года Сталін быў узнагароджаны ордэнам «Перамога», яму былі прысвоены званні Героя Савецкага Саюза і генералісімуса. Калі чытаеш газеты таго часу, складваецца уражанне, што святкаваць беларусы павінны былі не дзень вызвалення, а атрыманне «любімым правадыром і настаўнікам» новых узнагарод. Гэтым і займаліся працоўныя прадпрыемстаў Барысава і Смалявічаў, вітаючы «лепшага друга беларускага народа».
Смалявічская раёнка 3 ліпеня 1945 года.
Барысаўская раёнка за 1 ліпеня 1945 года.
-61ec1990f538be86a2bcbcb10f2065af2b15f08c.jpg)
Барысаўская раёнка за 8 ліпеня 1945 года.
Горад рыхтуецца да сустрэчы дэмабілізаваных.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter