29 сакавіка ў каталікоў пачаўся Вялікі тыдзень перад урачыстасцю Змертвыхпаустання Пана. Каталікі Жодзіна таксама распачалі святкаванне.
Святкаванне Пальмовай нядзелі бярэ пачатак у Ерузалеме ў IV ст, звычай асвячэння пальмовых галін з’явіўся ў Касцёле ў ХІ ст. У нашай краіне іх замяняюць галінкі вербы. Каталікі прыносяць іх з сабой, альбо бяруць у касцёле.

На уваходзе жодзінскага касцёла можна было ўзяць букеты з вярбы,
якія вырабіла моладзь парафіі. Тут вернікі складалі ў скрыню
ахвяраванні - хто колькі мог. Гэтыя сродкі будуць накіраваны
на моладзевыя касцёльныя мерапрыемствы.

Ксёндз Канстанцін Анашка пачаў калядную літургію
на ўваходзе ў касцёл з асвячэння вады.
на ўваходзе ў касцёл з асвячэння вады.
У літургіі Пальмовай нядзелі заўважаюцца два моманты: радасная працэсія з пальмамі і чытанне Мукі Пана. Такім чынам Касцёл падкрэслівае, што трыюмф Хрыста і яго ахвяра непарыўна звязаны між сабой. Удзел у літургіі гэтага дня азначае згоду на крыж, на менавіта такі, а не іншы, шлях жыцця, на цярпенне разам з Езусам.
Пасля асвячэння вербы прыносяць дадому і ўтыкаюць іх за крыжы ды абразы, каб сцерагчы дом ад няшчасцяў і мець Божае бласлаўленне.
На бліжэйшым тыдні у Жодзіна ў парафіі Маці Божай Фацімскай Святая імша будзе адбывацца наступным чынам:
Вялікі Панядзелак – 9.00;
Вялікі Аўторак, Вялікая Серада – 18.00;
Вялікі Чацвер: імша Вячэры Пана – 19.00;
Вялікая пятніца: літургія Мукі Пана – 19.00
Вялікая Субота: Пасхальная Вігілія – 22.00
Велікодная Нядзеля: урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана – 11.00, 18.00
Панядзелак у актаве Вялікадня – 9.00, 18.00.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter