Нападаючы барысаўскага ФК БАТЭ Віталь Радзівонаў распавёў пра сваё стаўленне да гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, якая адзначаецца 25 сакавiка.

Нападаючы БАТЭ Віталь Радзівонаў распавёў пра сваё стаўленне да Дня Волі, якi адзначаецца ў Беларусі 25 сакавiка.
"Наколькі я памятаю, гэты дзень звязаны з БНР. Відаць, гэта дзень, калі ўтварылася народная рэспубліка. Гэтак жа, як Дзень Незалежнасці, беларусы павінны адзначаць і гэты дзень. Бо Дзень Волі — гэта такая дата, якая мае вялікі ўплыў на гістарычнае развіццё нашай дзяржавы", - патлумачыў сваю пазіцыю гулец БАТЭ.
Словы футбаліста прыйшліся даспадобы айчынным інтэрнэт-карыстальнікам, якія ў каментарах да навіны на беларускіх рэсурсах ваказваюць форварду словы падзякі.
Нагадаем, што Віталь Радзівонаў - адзін з лепшых футбалістаў у гісторыі барысаўскага клуба. Віталь гуляе за БАТЭ амаль 9 гадоў, і за гэты час стаў 9-разовым чэмпіёнам Беларусі, 4-разовым уладальнікам Суперкубка Беларусі і 2-разовым пераможцам Кубка нашай краіны па футболе.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter