Вось ужо амаль два месяцы доўжыцца перапіска барысаўскага юрыста Алега Мацкевіча з рознымі інстанцыямі з нагоды з'яўлення на прыпыначным пункце Беларускай чыгункі «Пралетарская перамога» паміж Барысавам і Жодзіна новай шыльды з новым найменнем - «Пралетарская пабеда».
Барысаўчанін мяркуе, што БЧ, памяняўшы такім чынам шыльду, парушае Законы РБ «Аб найменьнях геаграфічных аб'ектаў» і «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь».
Між тым першы намеснік начальніка Беларускай чыгункі У.Б.Міхайлюк адказаў Мацкевічу гэтак:
«Назвы станцый на Беларускай чыгунцы прыведены ў адпаведнасць з Даведнікам станцый і прыпынкаў Беларускай чыгункі і сумежных краін на беларускай мове, а таксама транслітарацыя на лацініцу з беларускай мовы. Даведнік зацвержан старшыней Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры НАН Беларусі і накіраваны 29.11.2013 года арганізацыям Беларускай чыгункІ для выкарыстання ў працы. Даведнік зацвержаны ў мэтах выканання заканадаўства Рэспублікі Беларусь. У сувязі з узніклымі пытаннямі пры ўжыванні Даведніка, адносна перакладу некаторых станцый, пры неабходнасці, у Даведнік будуць унесены змены».
Барысаўскі юрыст на гэтым не спыніўся і звярнуўся за растлумачэннем да старшыні Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі I.Л.Капылова. А вось з яго адказу, стала зразумела, што кіраўніцтва БЧ ўсё ж такі самавольна памяняла назву на шыльдзе.
Назва прыпыначнага пункта «Пралетарская пабеда» сапраўды была ўнесена ў праект электроннага Даведніка, падрыхтаванага рабочай групай Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі НАН Беларусі, аднак была адзначана «зорачкай». А гэта азначала, што канчатковае найменне прыпыначнага пункта павінна вызначацца БЧ калегіяльна разам з навукоўцамі. Але кіраўніцтва БЧ без якіх-небудзь кансультацый самавольна памяняла «перамогу» на «пабеду».
На думку старшыні Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі I.Л.Капылова, з улікам шэрагу абставінаў, на якія звярнуў увагу Алег Мацкевіч, мэтазгодна захаваць ранейшую форму назвы прыпыначнага пункта «Пралетарская перамога».
Алег Мацкевіч мае намер працягваць барацьбу за вяртанне назвы прыпыначнага пункта, якое б адпавядала нормам беларускай мовы.
Фота - Павел Макееў
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter