Культура

Арцемій Троіцкі і заснавальнік The Moscow Times запусьцілі лэйбл для музыкаў, якія пакінулі Расею і Беларусь праз рэпрэсіі

Першым рэлізам ТМТ Music стаў сынгл расейскага рэпэра Лігалайза пад назвай «Мировые».

Культура www.svaboda.org
0

Мэдыямэнэджар Дэрк Саўэр і музычны крытык Арцемій Троіцкі запусьцілі музычны лэйбл ТМТ Music, які плянуе сканцэнтравацца на выданьні музыкі артыстаў, якія зьехалі з Расеі і Беларусі з прычыны цэнзуры і палітычнага ціску. Пра гэта The Moscow Times распавёў прадстаўнік лэйблу, піша Свабода.

Інфармацыю пацьвердзіў Дэрк Саўэр, грамадзянін Нідэрляндаў, вядомы як заснавальнік выдавецкага дома Independent Media, які выпускаў у Расеі газэты The Moscow Times і «Ведомости», а таксама часопісы Cosmopolitan, Esquire, Harvard Business Review, Men’s Health і National Geographic.

Першым рэлізам ТМТ Music стаў сынгл расейскага рэпэра Лігалайза пад назвай «Мировые», запісаны з удзельнікамі гуртоў «Каста», KREC, «Ногу свело», а таксама Васем Абломавым, Навумам Блікам і Дзьмітрыем Сьпірыным (экс-«Тараканы!»). Лігалайз у сацсетках адзначыў, што сынгл стаў адказам на прызнаньне яго днямі «замежным агентам» у Расеі. ТМТ Music плянуе выдаць новы альбом Лігалайза ў пачатку 2025 году.

  • У Беларусі ўжо даўно існуюць так званыя «чорныя сьпісы» музыкаў, якія пастаянна папаўняюцца, але цалкам не апублікаваныя, імі карыстаюцца ідэолягі і кантралёры. Цяпер у краіне наагул цяжка атрымаць гастрольнае пасьведчаньне, якое стала абавязковым, кажуць людзі, блізкія да музычнай сфэры, што стварае дадатковыя праблемы і менш магчымасьцяў для музыкаў выступаць у Беларусі.
  • Акрамя гэтага, у апошнія гады ў Беларусі музыкаў сталі актыўна перасьледаваць за «палітычныя» песьні, выказваньні супраць рэжыму Лукашэнкі і вайны ва Ўкраіне і інш. Шэраг музыкаў затрымлівалі і асудзілі на розныя тэрміны зьняволеньня (напрыклад, музыкаў гуртоў Tor Band, Irdorath і інш.) ці «хатняй хіміяй» (як Litesound, Nizkiz, Мэрыем Герасіменка). Многія вымушана зьехалі зь Беларусі пад пагрозай перасьледу.
  • У Расеі першыя сьпісы «забароненых артыстаў» пачалі зьяўляцца яшчэ да поўнамаштабнай вайны супраць Украіны. У іх звычайна ўключалі адкрытых супернікаў Пуціна і ўдзельнікаў апазыцыйных пратэстаў, пасьля чаго такім артыстам часта адмянялі і зрывалі канцэрты. Пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну сьпісы пачалі пашыраць, у асноўным за кошт тых, хто выступіў супраць ваеннай агрэсіі.
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
Борисовский борец Кирилл Маскевич - чемпион мира!
Общество
В Беларуси планируют увеличить алименты. На сколько?
В мире
Россия потеряла одну «мягкую силу» в Европе. Вучич проиграл выборы в парламент
Экономика
Гражданам Таджикистана предлагают работу в Гродненской области и зарплаты до $1200
Общество
Тепло задержится: синоптики прогнозируют бархатный конец октября
Политика
Игорь Тышкевич: Пока доступ к портам сконцентрирован в руках России, она держит Лукашенко и за горло, и еще за одно место
Спорт
«Мы попали в эмоциональную яму». Андрей Капский — о кризисе БАТЭ и смене тренера
В мире
Пастухов: «Если каждый хочет своего мира — это значит, что все выбирают войну»
В мире
«Тот факт, что Путин продолжает воевать, вовсе не значит, что он рассчитывает на победу»
Новости Германии
Немецкий депутат Свен Хорнауф везет делегацию в Беларусь. Среди участников — представители AfD
ВСЕ НОВОСТИ