Культура

Сустрэнемся на Tallinn Music Week!

Культура ex-press.by
0


Калі хочацца адзначыць надыход вясны 2017 года ярка, музычна і з балтыйскім каларытам, ужо цяпер можна планаваць паездку на фестываль гарадской музыкі, культуры і мастацтва Tallinn Music Week, які пройдзе з 27 сакавіка па 2 красавіка ў сталіцы Эстоніі. Купляць квіткі на яго зусім не абавязкова – у праграме прадугледжаны ў тым ліку і бясплатныя мерапрыемствы.

Гарадскі фестываль Tallinn Music Week праводзіцца ўжо восьмы год запар. Першапачатковай мэтай арганізатараў у далёкім 2009 годзе было паказаць, што ў Эстоніі акрамя сусветна вядомых кампазітараў Арва Пярта і Велье Торміса ёсць яшчэ і іншыя музычныя і культурныя зоркі. Сёння праграма фестывалю ўключае ў сябе найшырэйшы дыяпазон сучасных музычных кірункаў. Метал, рок і індзі пераплятаюцца тут з класічным хорам, фолькам і запраўляюцца нестарэючым джазам.

Як паказвае вопыт мінулых гадоў, утульная і хатняя атмасфера душэўнага Таліна ў дні правядзення TMW цалкам змяняецца. Горад пачынае жыць і рухацца ў іншым рытме, і калі вам даўно хацелася адкрыць для сябе сталіцу Эстоніі з нечаканага боку, то час правядзення фестывалю гарадской культуры – гэта лепшыя дні для паездкі. Прасунутыя наведнікі свята заўважаюць, што ў гэтыя дні Талін становіцца новым Берлінам.

TMW – свайго роду азнаямленчыя курсы з Талінам і Эстоніяй, а гідам у гэтым падарожжы з'яўляецца сама праграма фестывалю. Традыцыі старога еўрапейскага мястэчка ды маленькай краіны са сваёй унікальнай гісторыяй падаюцца тут праз прызму сучаснасці, а звычаі мінулага суседнічаюць з інавацыйнымі тэхналогіямі. Кожны год колькасць гасцей фестывалю расце, а музычная праграма паглынае ў сябе новыя напрамкі: дызайн, мастацтва, гастраномію.

Так, праграма фестывалю на 2017 год папоўнілася мерапрыемствамі TMW kunst, цалкам прысвечанымі сучаснаму мастацтву. Жыхароў і гасцей Таліна чакае рынак дызайнераў Disainiturg, гастранамічны фестываль пры ўдзеле Maitsed – лепшых рэстаранаў краіны, а рамантыкі-інтэлектуалы змогуць правесці першыя цёплыя вясновыя вечары ля мора, слухаючы публічныя лекцыі.

Дакладны лайнап Tallinn Music Week 2017 будзе агучаны ў пачатку лютага. Пакуль вядома толькі, што ў гэтым годзе на фестываль запрошаны 237 артыстаў з 33 краін. Беларускія музыкі таксама становяцца часткай гэтай яркай музычнай падзеі. У мінулым годзе госцем фестывалю стаў мінскі гурт Super Besse.

«Мы былі прыемна здзіўлены каласальным маштабам Талінскага фестывалю, – узгадвае Максім Кульша, лідар гурта Super Besse. – Мерапрыемства адкрывае прэзідэнт краіны, па ўсім горадзе праходзіць мноства разнастайных канферэнцый, і паўсюль грае добрая музыка. Тут выступаюць не зоркі сусветнага маштабу, а па большай частцы музыкі, не вядомыя шырокай публіцы, але патэнцыял ва ўсіх вельмі сур'ёзны, бачна, што арганізатары добра замарочваюцца, адбіраючы самыя лепшыя каманды. Да таго ж Талін вельмі прыгожы ўвесну. Горад партовы, а гэта заўсёды накладвае пэўны адбітак на жыхароў і архітэктуру. Усё гэта – жывы, драйвовы фестываль і прыгожы горад ля мора – стварае дзіўную атмасферу».

Асаблівы фармат фестывалю гарадской музыкі, культуры і мастацтва Tallinn Music Week зручны яшчэ і тым, што для ўдзелу ў мерапрыемствах зусім не абавязкова купляць квіток. Больш за 70 бясплатных канцэртаў падчас свята пройдуць на гарадскіх пляцоўках, у кавярнях, галерэях, кнігарнях і іншых незвычайных месцах па ўсім Таліне.

Бясплатныя мерапрыемствы задаюць тон тусоўцы і ўздымаюць настрой гасцей фестывалю, хочацца з кожным днём усё далей паглыбляцца ў гэты лабірынт, каб у выніку дайсці да самага цэнтра. Абанемент на тры дні на музычную частку фестывалю складае ўсяго 50-60 еўра.

OÜ Musiccase, г. Талін, Эстонія.
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
культура
фестиваль
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
TuTak
Раніца Дня Волі ў Вільні: сцягі, памяць і салідарнасць
Политика
Rzeczpospolitа: фамилия Почобута была в списках политзаключенных, об освобождении которых просили американцы
Политика
«Да, они кучка ссыкунов». Посланник Трампа рассказал, как ругался матом и пил водку вместе с Лукашенко
Экономика
“Это можно считать покупкой краденого”. Разбор сделки вокруг калийного комбината
Общество
Сегодня белорусы отмечают День Воли
Общество
«Он дешевле в три раза, чем беларусский». Известная диетолог отправилась в итальянский «санаторий» и показывает, как там отдыхается
Общество
«Некоторые смогут ответить лет через пять». Беларуска спросила у тех, кто эмигрировал в Польшу, а потом вернулся, не жалеют ли они
Политика
Лукашенко прибыл с официальным визитом в Северную Корею. Он собирается подписать договор о дружбе
Общество
Что изменится в Беларуси с 1 апреля: от дактилоскопии для иностранцев до новых правил работы на высоте
Политика
Віталь Цыганкоў: Хай Лукашэнка потым не пытаецца «а мяне за што?»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
TuTak
Раніца Дня Волі ў Вільні: сцягі, памяць і салідарнасць
Политика
Rzeczpospolitа: фамилия Почобута была в списках политзаключенных, об освобождении которых просили американцы
Политика
«Да, они кучка ссыкунов». Посланник Трампа рассказал, как ругался матом и пил водку вместе с Лукашенко
Экономика
“Это можно считать покупкой краденого”. Разбор сделки вокруг калийного комбината
Общество
Сегодня белорусы отмечают День Воли
Общество
«Он дешевле в три раза, чем беларусский». Известная диетолог отправилась в итальянский «санаторий» и показывает, как там отдыхается
Общество
«Некоторые смогут ответить лет через пять». Беларуска спросила у тех, кто эмигрировал в Польшу, а потом вернулся, не жалеют ли они
Политика
Лукашенко прибыл с официальным визитом в Северную Корею. Он собирается подписать договор о дружбе
Общество
Что изменится в Беларуси с 1 апреля: от дактилоскопии для иностранцев до новых правил работы на высоте
Политика
Віталь Цыганкоў: Хай Лукашэнка потым не пытаецца «а мяне за што?»
ВСЕ НОВОСТИ