На правядзенне ІІ Нацыянальнай тэатральнай прэміі выдаткавана амаль 900 мільёнаў рублёў.
І гэта толькі непасрэдныя грашовыя выдаткі, падкрэсліў “Народнай Волі” першы намеснік міністра культуры Уладзімір Карачэўскі. Многія дзяржаўныя ўстановы і прыватныя фірмы дапамагаюць іншым чынам -- друкуюць буклеты, прыцягваюць рэкламу і гэтак далей. Дарэчы, прыкладна 200 мільёнаў з агульнай сумы -- грошы спонсараў.
Падключыліся да фінансавага пытання і некаторыя ўдзельнікі. Напрыклад, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа з Віцебска прыехаў у Мінск за свае грошы. Мастацкі кіраўнік і дырэктар тэатра Валерый Анісенка прызнаўся, што на гэта пайшло каля 17 мільёнаў.
Нагадаем, што ўладальнікі тэатральнай прэміі атрымліваюць і грашовы прыз -- ад 60 да 250 базавых велічынь.
Добро пожаловать в реальность!