У Беларусі пачалі прадаваць квіткі на канцэрт мега-папулярнага гурта Depeche Mode.
Музыкі выступяць у Мінск-Арэне 29 ліпеня 2013 года, але квіткі пачалі распаўсюджваць ужо з 1 лістапада. З 1 па 15 лістапада квіткі будуць прадавацца толькі ў офісе канцэртнага агенцтва “Карпарацыя забавак”, потым паступяць у касы.
Квіток на Depeche Mode – задавальненне не таннае. Самы “благі” білет каштуе 450 тысяч. За танцпол прыйдзецца аддаць 900 тысяч, а за фан-зону – 1 мілліён 200 тысяч. За месца на бліжэйшых да сцэны тыбунах трэба будзе аддаць прыкладна 950 тысяч -- 1,2 мільёна.
У першай частцы свайго музычнага падарожжа група наведае 25 краін Еўропы і дасць 34 канцэрты. Тур пачнецца шоу на адкрытым стадыёне ў парку Ха-Яркон ў Тэль-Авіве 7 траўня і завершыцца 29 ліпеня на “Мінск-Арэне”.
Добро пожаловать в реальность!