Культура

Імгненна выправіць сітуацыю ў галіне музычнага шоў-бізнесу проста немагчыма

Культура ex-press.by
0

Здаўна ўсе, здавалася б, і назаўсёды засвоілі вядомую ісціну пра тое, куды вядзе шлях, выкладзены з благіх намераў. Аднак мінае час, і на гэты шлях адважна становяцца ўсё новыя героі, не разумеючы, што пры гэтым яны робяцца дзейнымі асобамі ўжо не трагедыі, а элементарнага анекдоту.

Так, я, прабачце, пра "Еўрабачанне". Няхай сабе і з пэўным спазненнем, аднак тыя выказванні афіцыйнай асобы, якія прагучалі як пасляслоўе да конкурсу, абмінуць не мог. Таму што яны далі падставу для пэўных разважанняў і нават прымусілі згадаць некаторыя аналогіі з мінулага.

Такім чынам, Аляксандр Лукашэнка не прамінуў, каб даць каштоўныя парады адносна таго, як Беларусі варта рэарганізаваць галіну пап-музыкі. Нагадаю ягоныя словы, прыведзеныя БЕЛТА.

"Трэба зрабіць добры нумар, узяць унікальнага артыста, каб ён праспяваў так, каб спецыялісты ахнулі, а ўжо еўрапейская грамадскасць сама сабе няхай потым дае ацэнкі за свае ацэнкі. Хто скажа, што мы зрабілі такі нумар ці паслалі такі калектыў. Мы ж сказаць так не можам. Калі ўжо прайграваць, дык прайграваць годна. А так мы сапраўды грохнулі велізарныя грошы, а вынік ніякі".

Шчыра кажучы, неяк і згадаць не магу, каб нейкі кіраўнік нейкай дзяржавы праяўляў такі клопат пра стан папсовай галіны. Ва ўсім свеце, за выняткам асобных краін з дзіўнай — назавем яе так — уладай папулярная музыка існуе ў далёкім адрыве ад апошняй. І чым меншая ўвага зверху да такой музыкі, тым больш паспяхова яна развіваецца. Пап-музыка, шоў-бізнес наогул па вызначэнні не могуць быць справай дзяржаўнай, паколькі яны абапіраюцца на прыватны капітал, уплыў на які з боку дзяржавы можна звесці да вельмі простай рэчы: абы не замінаць.

У Беларусі сітуацыя адваротная. Чэзлы прыватны бізнес марыць пра адно: абы выжыць. Шоў-бізнес — тая галіна, якая вымагае значных пачатковых укладанняў і пачынае даваць прыбытак не так хутка. Як, скажам, гандаль семкамі. Таму куды больш выгады ў тым, каб займацца музычнымі "семкамі", седзячы на дзяржаўным фінансаванні. Рызыкі ў тым, што “грохнуцца велізарныя грошы”, няшмат. А вось калі б тым жа "Еўрабачаннем" занялася прыватная структура, якая рызыкуе "грохнуць" уласныя грошы, сітуацыя, думаю, кардынальна змянілася б.

Канешне, можна загадаць адшукаць унікальнага артыста, зрабіць добры нумар, аднак я ўпэўнены, што далей справа нікуды не пойдзе. Ужо хоць бы таму, што такія камандныя захады надта ўжо нагадваюць стары анекдот.

Бяжыць бабулька па перону за поездам, які ўжо скрануўся з месца. Бачачы гэта, дзяжурны міліцыянт не разгубіўся і аддаў каманду: "Поезд, стой! Раз-два!"

Вось і ў нашым выпадку імгненна выправіць сітуацыю ў галіне музычнага шоў-бізнесу (і не толькі ў гэтай галіне!) проста немагчыма. А ўсе спробы зрабіць такое і менавіта гэткім чынам могуць выклікаць толькі адну рэакцыю — гучны смех.

І пасмяяцца можна было б, каб не тое, што гэта будзе смех скрозь слёзы. Бо калі палітыка пачынае дыктаваць мастацтву, як ёй існаваць, як сябе паводзіць і як развівацца, міжволі на памяць прыходзяць гістарычныя аналагі, прыклады з мінулага. І калі задумацца над тым, да чаго прыводзілі такія каманды, лёгка прыйсці да высновы, што яны, кожная для свайго часу, успрымаліся многімі дзеячамі мастацтва амаль як трагедыя Нагадаю некаторыя з іх.

10 лютага 1948 году ў СССР была прынята пастанова Палітбюро ЦК ВКП(б) "Аб оперы "Вялікая дружба" В.Мурадэлі". У 3 пункце пастановы было сказана: "Заклікаць савецкім кампазітараў прасякнуцца асэнсаваннем высокіх запытаў, якія прад’яўляе савецкі народ да музычнай творчасці, і, адкінуўшы з уласнага шляху ўсё, што робіць нашу музыку слабейшай і замінае яе развіццю, забяспечыць такі ўздым творчай працы, які хутка пасуне наперад савецкую музычную культуру і прывядзе да напісання ва ўсіх галінах музычнай творчасці паўнацэнных, высокаякасных твораў, годных савецкага народа".

Высокі штыль, ці не так? І — жывучы, дастаткова вярнуцца да прыведзенай вышэй цытаты БЕЛТА.

А вось яшчэ прыклад каманднага вырашэння праблемы: пастанова ЦК КПСС 1983 году "Аб рэгламентацыі дзейнасці вакальна-інструментальных ансамбляў і дыскатэк". Згодна з гэтай пастановай, усе ВІА былі абавязаны ўключаць у свой рэпертуар 80% песень, напісаных сябрамі Саюза кампазітараў. Рэшту маглі складаць творы "не сябраў", а таксама "прагрэсіўных" заходніх аўтараў. Лішне казаць, што і гэтая пастанова хутка перастала быць актуальнай, аднак тым не менш паспела скалечыць нямала чалавечых лёсаў.

Можна таксама згадаць і славутыя "камсамольскія" спісы заходніх і айчынных рок-калектываў, трасляваць музыку якіх не рэкамендавалася ў месцах масавага адпачынку здаровай савецкай моладзі. Пры ступень інфармаванасці гэтых спісаў яскрава сведчаць назвы і імёны прыведзеных калектываў і выканаўцаў. Сярод апошніх фігуравалі, да прыкладу, Дэміс Русас і Хуліо Іглесіяс.

Можна згадаць нават спіс людзей, якія выступалі ў прэсе з артыкуламі на музычныя тэмы і пры гэтым, як было напісана ў прадмове да спісу, "займалі падвойную пазіцыю". Можна згадваць прыклады "рэгламентацыі музыкі" яшчэ і яшчэ, аднак усе яны, па вялікаму рахунку, блякнуць на фоне аднаго дакументу часоў ІІІ Рэйху.

Канешне ж, як той казаў, не ўсё самае дрэннае было звязана з Германіяй тых часоў. Нешта прыдатнае для сённяшняй Беларусі можна ўзяць з гісторыі: "чорныя спісы", забарону канцэртаў, рэгламентацыі эфіру. І не трэба думаць, што эпоха прымусовага разгінання саксафонаў і каманднага зазямлення электрагітар сыйшла ў нябыт. Не! Магчыма, з часам крыху змяняюцца фармулёўкі, аднак сутнасць застаецца тая ж: загадваць. І найбольш яскрава, як мне падаецца, гэта адлюстравана ў загадзе Рэйхсмюзікфюрэра — была ў ІІІ Рэйху і такая пасада.

Загад рэгламентаваў выкананне ў Германіі джазу, які ў тыя часы і быў тым самым, што цяпер мы называем пап-музыкай. Прывяду некаторыя з пунктаў загаду.

1. Творы ў рытме факстроту (так званы свінг) не могуць перавышаць 20 працэнтаў рэпертуару аркестраў танцавальнай і пацяшальнай музыкі.

4. Так званая джазавая кампазіцыя можа ўтрымліваць не больш за 10 працэнтаў сінкоп, а рэшту павінна складаць музыка, звязаная чынам натуральным, плаўна і без істэрычных рытмічных пераходаў, уласцівых для музыкі варвараў, якія ўзбуджаюць нізкія інстынкты, чужыя нямецкаму народу (так званыя рыфы).

6. Забараняецца выкананне сольных партый на ўдарных інструментах, якія перавышаюць ? такта ў памеры чатырох чвэртак (за выключэннем вайсковых маршаў).

7. У так званых джазавых кампазіцыях дазволена ігра на кантрабасе з дапамогай смыка. Разам з тым забараняецца ігра пальцамі, ад якой церпяць і інструмент, і арыйскі музычны густ...

8. Забараняецца правакацыйнае ўзняцце з месца падчас выканання сольных партый.

10. Усім аркестрам пацяшальнай і танцавальнай музыкі раіцца абмежаваць выкарыстанне ўсіх відаў саксафонаў і замяніць іх віяланчэлямі, альтамі і адпаведнымі народнымі інструментамі.

Згадзіцеся: не дакумент — песня! Аднак калі хоць на імгненне задумацца, як яго ўспрымалі ў той час музыканты, усмешка хутка зляціць з твару...

Аднак у сувязі з загадам Рэйхсмюзікфюрэра мне вось што раптам падумалася: ёсць, ёсць у нас унікальны артыст! Ёсць і добры нумар, ад якога ахнуць спецыялісты. Гэты артыст — аркестр штабу Ўзброеных сіл Беларусі. Класныя музыканты, абкатаны рэпертуар, песні на самых розных мовах свету! І гэты артыст ніколі не прайграе — задавіць, так сказаць, колькасцю. І дзяржаўныя грошы ў пустое не грохнуцца. Ужо хоць бы таму, што такога нашага канкурсанта пачуюць далёка па-за межамі ўплыву Еўрапейскага вяшчальнага саюзу...

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
А мне что с того? Четыре причины, почему трамповско-белорусское сотрудничество по калию не имеет будущего
Политика
Почобут призвал к компромиссу с властями Беларуси: торгу «что-то за что-то»
Общество
По «техническим причинам». На фоне ударов по российской железной дороге поезд из Адлера пойдет в Минск другим путем
Новости Жодино
В Смолевичах может появиться новый микрорайон
Общество
Отопительный сезон начался в Минской области
Новости Борисова
Жителю Борисова предъявлено обвинение по итогам ДТП с тремя пострадавшими
Экономика
В Беларусь пригласили трудовых мигрантов из Непала
В мире
Четвертый раз за год: Путин подписал указ об увеличении численности армии
Общество
МВД грозит беларусам уголовной ответственностью за посты в Threads
В мире
Копытько: «Кремль осознает тупик на фронте. Поэтому отбросил все полумеры и окончательно свалился в откровенное варварство»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
А мне что с того? Четыре причины, почему трамповско-белорусское сотрудничество по калию не имеет будущего
Политика
Почобут призвал к компромиссу с властями Беларуси: торгу «что-то за что-то»
Общество
По «техническим причинам». На фоне ударов по российской железной дороге поезд из Адлера пойдет в Минск другим путем
Новости Жодино
В Смолевичах может появиться новый микрорайон
Общество
Отопительный сезон начался в Минской области
Новости Борисова
Жителю Борисова предъявлено обвинение по итогам ДТП с тремя пострадавшими
Экономика
В Беларусь пригласили трудовых мигрантов из Непала
В мире
Четвертый раз за год: Путин подписал указ об увеличении численности армии
Общество
МВД грозит беларусам уголовной ответственностью за посты в Threads
В мире
Копытько: «Кремль осознает тупик на фронте. Поэтому отбросил все полумеры и окончательно свалился в откровенное варварство»
ВСЕ НОВОСТИ