Культура

Кніжку Барадуліна на прэзентацыі спрабавалі парваць

Культура Наша Ніва
0

«Нам трэба было ладзіць імпрэзу на ганку», — такімі словамі пачаў паэт Міхась Скобла прэзентацыю кнігі Сяргея Шапрана «Тры мяхі дзядзькі Рыгора, альбо Сам-насам з Барадуліным», якая выйшла ў серыі «Кнігарня «Наша Ніва».

Сабралася каля 50 чалавек — колькі змагло ўмясціць невялікае памяшканне мінскай кнігарні «Логвінаў». Нават «імяніннік» — Сяргей Шапран — сціпла стаяў, саступіўшы месца камусьці з гасцей.

На імпрэзе былі госці чаканыя і нечаканыя. Пра Барадуліна казалі яго сябры Генадзь Бураўкін і Уладзімір Някляеў. Маленькай сенсацыяй стала з’яўленне перакладчыка і былога старшыні фінскага ПЭН-цэнтра Юка Малінена, які колісь уладкаваў побыт Васіля Быкава ў Хельсінкі. Ён сказаў нямала цёплых словаў і пра «Рыгор’я» Барадуліна, адшукаўшы ў яго паэзіі паўночную фінскую струну.

«Шапран на роўных гаварыў з Барадуліным», — заўважыў Генадзь Бураўкін, даўні сябра-аднакашнік дзядзькі Рыгора. Ён прызнаўся, што, прачытаўшы кнігу, наноў адкрыў для сябе некаторыя эпізоды барадулінскай біяграфіі. Спадар Генадзь панаракаў, што кніга склееная, а не сшытая, а значыць больш уразлівая да перагортванняў і перагінанняў. У абарону выдаўцоў выступіў Міхась Скобла, які паспрабаваў кніжку жартам парваць, каб даказаць яе якасць. Яго спынілі.

Рэдактар НН Андрэй Скурко адзначыў, што кніга вартая таго, каб за права яе выдаць біліся найбуйнейшыя дзяржаўныя выдавецтвы.

«Яны ад яе адбіваліся», — сумна пажартаваў Генадзь Бураўкін.

Уладзімір Някляеў, парывіста прыціскаючы руку да сэрца, дзякаваў Сяргею Шапрану. Паэт згадваў, як у свой час пачынаў запісваць успаміны актрысы Ларысы Александроўскай, аднак тая праца не была завершаная.

Фіксацыя ўспамінаў — няпростая справа, аднак дапамагае дакрануцца да унікальнай гісторыі.

Не абмінулі ў часе гутаркі і Караткевіча, які прысвяціў Барадуліну «Ладдзю роспачы».

«Калі б Гервасій Выліваха пісаў вершы, яны былі б такімі, як у Барадуліна», — казаў Міхась Скобла, падкрэсліваючы жыццесцвярджальнасць паэзіі дзядзькі Рыгора.

Песню «Дробненькі дожджык» з тае аповесці, а таксама песні на вершы Барадуліна, цудоўна праспявала пад гітару Таццяна Матафонава.

Выданне можна набыць у кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 37а), хутка яно трапіць у іншыя кнігарні і да незалежных распаўсюднікаў.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы: культура
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
В Жодино на пожаре погибла женщина
Политика
Класковский: Лукашенко клянется в верности Кремлю, но уповает на бизнес с американцами
Новости Борисова
В Борисовском районе соседи спасли хозяев дома при пожаре
Новости Борисова
Ночной кошмар в Печах: стаи собак не дают спать
Новости Борисова
Завод в Борисовском районе планирует вывести на рынок новые модели автомобилей
Новости Жодино
Учителем года Беларуси стал педагог из Смолевичей Денис Дубаневич
Политика
Лукашенко: Я благодарен Трампу за то, что он открыто обнажил политику Запада и прежде всего США
Общество
Медкарты в одной системе: как меняется медицина в Беларуси
Экономика
В России собрались беречь рубль. Сколько российских рублей можно завозить с собой в Беларусь?
Общество
Виталий Цыганков: Начнут ли сажать за посты в соцсетях об испорченных продуктах в магазинах?
ВСЕ НОВОСТИ