12-14 снежня праект Cinemascope прадстаўляе ў кінатэатры "Перамога" праграму "Цені гуку", якая прысвечана класіцы гукавога кінематографа і ажыццяўляецца пры падтрымцы Пасольства Германіі ў Рэспубліцы Беларусь.
У рамках праграмы будуць паказаныя тры фільмы, знятыя ў перыяд ранняга гукавога кіно: "М: горад шукае забойцу" (1931) Фрыца Ланга, "Трохграшовая опера" (1931) Георга Вільгельма Пабста і "Упыр: сон Алана Грэя" (1932) Карла Тэадора Дрэера. Не адмаўляючыся ад выразных прыёмаў, характэрных для нямога кіно (і ў прыватнасці, нямецкага экспрэсіянізму), гэтыя фільмы ў той жа час працягваюць творчыя пошукі ў галіне кінамовы і зацвярджаюць гук у якасці элемента новай эстэтыкі.
12 снежня, 19.00
М: ГОРАД ШУКАЕ ЗАБОЙЦУ | M – Eine Stadt sucht einen M?rder
Рэжысёр: Фрыц Ланг
Сцэнар: Тэа фон Харбау, Фрыц Ланг па матывах артыкула Эгана Якабсана
Аператар: Фрыц Арна Вагнер
У ролях: Петэр Лоры, Ота Верніке, Густаў Грундгенс, Элен Відман
Германія, 1931, 110 хв.
13 снежня, 19.00
ТРОХГРАШОВАЯ ОПЕРА | Die Dreigroschenoper
Рэжысёр: Георг Вільгельм Пабст
Сцэнар: Леа Ланія, Бэла Балаш, Ладыслаус Вайда па аднайменнай п'есе Бертальда Брэхта
Аператар: Фрыц Арна Вагнер
Музыка: Курт Вайль
У ролях: Рудальф Форстэр, Карола Неер, Валеска Герт, Райнхальд Шунцэль, Фрыц Расп
Германія, 1931, 110 хв.
14 снежня, 19.00
УПЫР: СОН АЛАНА ГРЭЯ | Vampyr – Der Traum des Allan Grey
Рэжысёр: Карл Тэадор Дрэер
Сцэнар: Крысцін Джулі, Карл Тэадор Дрэер па матывах кнігі Джозэфа Шэрыдана Ле Фаню "Праз цмянае шкло"
Аператары: Рудальф Матэ, Луі Не
Музыка: Вольфганг Цэлер
У ролях: Джуліян Уэст, Морыс Шуц, Рэна Мэндзел, Сібіла Шміц
Германія, 1932, 73 хв.
Усе фільмы дэманструюцца на мове арыгінала з рускімі субтытрамі.
Кінатэатр «Перамога», г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 20; тэлефон для даведак 203 77 66.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter