Ініцыятыва “Твой Фэст”, кампанія “Будзьма беларусамі” і сайт Krevo.by пры падтрымцы беларускага ПЭН-цэнтру вырашылі падвесці папярэднія вынікі літаратурнага году – зладзіць Літаратурныя Дажынкі, на якіх ўзнагародзіць беларускіх пісьменнікаў і выканаўцаў.
Мерапрыемства мяркуецца правесці 30-га кастрычніка. Сярод арганізатараў гэтага фэсту – паэтка Валярына Кустава:
- Спачатку, мусіць, трэба сказаць з чаго ўсё пачалося. 4-га чэрвеня 2011 года было ўсталявана Дрэва паэзіі пры падтрымцы беларускага ПЭН-цэнтру. Потым адбыўся Крэўскі кірмаш. Пасля прыйшла ідэя, што Крэва ўжо стала такім знакавым месцам літаратурным і што там трэба зладзіць яшчэ нейкую імпрэзу. Літаратурныя Дажынкі і сталі такой добрай прапановай. Бо акурат вось восень, трэба збіраць ураджай, гэтаксама і з дрэва паэзіі. І вырашылі зрабіць Літаратурныя Дажынкі, на якіх узнагароджваць самых лепшых літаратараў года. Натуральна, што Літаратурныя Дажынкі, як яны намі задумваюцца, мы мяркуем, будуць мерапрыемствам штогадовым.
Сёлета ў Крэве, на радзіме паэта Уладзіміра Някляева, з’явілася Дрэва паэзіі. Ёю стала груша, якая расце недалёка ад хаты, дзе жыве родная цётка Някляева Алена Магер, пабач з Дрэвам паэзіі усталяваны гранітны камень з памятнай таблічкай. Тут плануецца штогод праводзіць паэтычныя святы.

Васіль Кроква
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter