У кастрычніку павінен нарадзіцца сямімільярдны жыхар Зямлі... За год насельніцтва Беларусі змяншаецца прыкладна на 30 тысяч чалавек. Гэта цэлы райцэнтр...
З трыбун, з газет, з тэлеэкрана
Між тых, хто сёння ў чарадзе,
Улада наша апантана
Прапагандысцкі рэй вядзе:
— Квітнее нашая дзяржава!
У нас шчаслівы далягляд!
І хутка раем стане ява!
І перамог мы мецьмем шмат!
Паверце, людзі: будзе гэтак!
І жыцьме нацыя вякі,
Бо нам яшчэ мільёны дзетак
Народзяць нашыя жанкі!
Але ж чаму ўжо год каторы
Я фельетонамі грашу?
Бо невыказны боль і гора
Маю агортваюць душу.
Дзяржавы велічнай руіны
Пакінуў нам няўмольны час,
І нашы прашчуры-літвіны
Глядзяць дакорліва на нас.
А быў пачатак гэткі ўдалы!
Наперадзе — прамень святла!
І мара песняра Купалы
Такою блізкаю была!
Маглі людзьмі, нарэшце, звацца,
Наперад крочыць — не назад,
Сярод народаў розных, нацый
Пачэсны, годны мець пасад.
І што б цяпер убачыў продак
На векавечнае зямлі?
Усё рыхтуецца на продаж,
І нават душы прадалі.
Цурацца сталі роднай мовы
(Які без мовы беларус?),
Забылі ўсё, на ўсё гатовы
За гляк «чарніла», хлеба кус.
Агідна зганьбілі святыні —
Адвечны герб і крэўны сцяг.
Вачыма тлумнымі, пустымі
Глядзім няўцямна на прасцяг...
У думках тоны і працэнты,
Гарэлка льецца, як вада...
А што аж цэлыя райцэнтры
За год знікаюць — не бяда.
Мы ведаем, чыя правіна
І хто пазбавіў нас надзей...
Ёсць Беларусь, ды не краіна,
А тэрыторыі надзел.
На лепшае няма спакусы,
І перспектывы не відно...
* * *
Выходзіць так, што беларусы
На справе вымерлі даўно.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter