В мире

Цыганкоў: Цяперашнія працэсы ў ЗША і Эўропе я не ўспрымаю, у адрозьненьні ад многіх, як бунт нейкіх недаразьвітых правых папулістаў супраць пераменаў

"Гэта непазьбежная і вымушаная рэакцыя той часткі грамадзтва, якая хоча свабоды, нармальнасьці і бясьпекі".

В мире ex-press.by
0

Make America sane again. Гэта адзін з рэкламных плакатаў майго любімага журналіста (тэлевядучага) у ЗША – Біла Маера, пiша палiтычны аналiтык Вiталь Цыганкоў.

Sane – слова, якая можна перакласьці як нармальнасьць, адэкватнасьць, прытомнасьць, псіхачнае здароўе. Антонім яму – вядомае insanity.

Яшчэ раней, у пачатку 2024-га, Маер казаў - The battle for the soul of America isn’t right vs. left. It’s normal vs. crazy. Бітва за душу Амерыкі — гэта не барацьба правых і левых. Гэта барацьба нармальнасці і вар'яцтва.

Маер, які усё жыццё быў (і застаецца) лібералам і мацюкаў Рэспубліканцаў, апошнія некалькі гадоў (да прыхода Трампа, падкрэсьлю) галоўнай мішэньню свайго палітычна-сатырычнага шоў зрабіў крайне левых вакістаў. Падазраю, найперш таму, што для сатыры і сарказма менавіта там багата матэрыялу. Надта шмат вар’яцтва, міма якога не прайсьці.

Можа таму, што ён сьцябецца з дурасьці і правых і левых – ён, паводле сацыялогіі, мае ў ЗША найбольшы рэйтынг даверу. (Памятаю, мяне моцна ўражвала, як большасьць сатырычных шоў ані словам не іранізіравала наконт Байдэна падчас яго прэзідэнцтва, хаця ён амаль кожны дзень даваў процьму падставаў для гумару і сьцёбу. І толькі летам 2024, калі партыя вырашыла яго зьліваць - сталі жартаваць. Сорам)

Я слухаю Маера гадоў 5-7 і не магу сказаць, што ён зьмяніўся. Іншыя зьмяніліся - пайшлі далёка ўлева. А тых, хто застаўся ў цэнтры, сталі называць фашыстамі.
Ну сапраўды, поўна ж відэа, дзе Клінтан, Хілары, Чак Шумэр, Абама ў 1990-00-я кажуць, напрыклад, пра міграцыю абсалютна тыя рэчы, якія сёньня кажа МАГА і за якія сёньня могуць назваць расістамі і фашыстамі.

Я не прэтэндую пералічыць усё тое, што можна назваць вар’яцтвам (бо па кожнаму пункту можа пачацца асобная спрэчка), але некаторыя рэчы можна назваць: цэнзуру ў сацсетках, культуру адмены, узаконены антыбелы расізм, выцісканьне “кансерватыўных” выкладчыкаў з універсітэтаў (калісьці было 60 на 40, зараз 90 на 10), перашкоды ў паступленьні ў універы азіацкім студэнтам, нянавісьць да гісторыі, арміі і паліцыі ЗША, дазвол у некаторых штатах на трансгендерныя аперацыя дзецям (што даўно забаронена ў Швецыі, Нарвегіі, Англіі). Як вяршына тупасьці – Квіры за Палестыну.

Але ж гэта не абстактныя тэарэтычныя спрэчкі, гэта ўсё ўплывае на жыцьцё людзей. Сярэдні клас і багатыя уцякаюць ад каліфарнійскага сацыялізма ў іншыя штаты – выехала 817 тысяч у 2022, 690 тысяч у 2023. Калі шызафрэнік, якога затрымлівалі 14 разоў, у тым ліку за рабункі і нават узброенае рабаваньне, працягвае гуляць на свабодзе і ў аўтобусе забівае маладую ўкраінку – то гэта, сярод іншага, вынік Абамаўскай рэформы пэнітэцыярнай сыстэмы, калі псіхічна хворых павыпускалі на волю. Ці калі ў Сан-Францыска і Лос-Анжэлесе стаяць пустымі і закінутымі гандлёвыя цэнтры – бо з 2014 году ў Каліфорніі дзейнічаў закон, паводле якога крадзёж да 950 даляраў не лічыўся крымінальным злачынствам. Банды прыходзілі ў крамы, забіралі айфоны, сумачкі, красоўкі, адзеньне пад завываньне карысных ідыётаў у прэсе, што “ім жа няма чаго есьці”. Дарэчы, на рэфэрэндуме 2024 году (разам з прэзыдэнцкімі выбарамі) 68 працэнтаў каліфарнійцаў (самы ліберальны штат) прагаласавалі за адмену гэтай нормы.

Таму цяперашнія працэсы ў ЗША і Эўропе я не ўспрымаю, у адрозьненьні ад многіх, як бунт нейкіх недаразьвітых правых папулістаў супраць пераменаў. Гэта непазьбежнасьць. Гэта непазьбежная і вымушаная рэакцыя той часткі грамадзтва, якая хоча свабоды, нармальнасьці і бясьпекі. Калі 55-65 працэнтаў прыхільнікаў Дэмакратычнай партыі станоўча ставяцца да сацыялізму, то астатняя большасьць амэрыканцаў (рэспубліканцы і незалежныя) усё яшчэ кажа – “А мы вось ня хочам, каб тут была Венесуэла ці Куба”.

І натуральна, што гэтыя людзі выбіраюць умоўнага Трампа як найбольш радыкальнага палітыка, які, на іх думку, можа спыніць “усё гэта”. Яны не абралі нейкага “мяккага” і памяркоўнага Рэспубліканца – бо не паверылі, што такі будзе здольны процістаяць “усяму гэтаму”.

І тое самае будзе ў Эўропе. Калі цэнтрысцкія сілы не вырашаць асноўныя праблемы – бясьпека, злачыннасьць, эканоміка (ці хаця б не прадэманструюць, што яны рэальна хочуць іх вырашаць), то на замену ім прыйдзе ЛеПэн, Альтэрнатыва і Фарадж. Так, часам гэта будуць не самыя прыемныя людзі. (Хаця на самой справе - якая розьніца, хто персанальна. Будзе замест Трампа, напрыклад, інтэлігентны юрыст і пісьменьнік Вэнс, паходжаньнем з беднай сям’і, жанаты з індыйкай, – яго усё роўна будуць дэманізаваць, называць расістам і ксенафобам.)

Калі на мітынгах і шэсьцях "мілых і мірных" людзей гучыць толькі адзін лозунг -- "Алах Акбар" (заўважце, яны ж не крычаць пра дэмакратыю, правы чалавека, разнастайнасьць і мульцікультуралізм, яны крычаць выключына толькі Алах Акбар), то можна прыкідвацца, што нічога не адбываецца, "дарагая, гэта ня тое, што ты падумала". А можна прызнаць рэальнасьць.

Ліберальным людзям могуць не падабаюцца ізраільцяне, як занадта рэзкія, занадта правыя, занадта непаліткарэктныя. Але яны гадамі жывуць пад пагрозай выжываньня, таму пытаньне бясьпекі становіцца прыярытэтам. Прыблізна тое самае адбываецца з многімі амерыканцамі і еўрапейцамі – яны вымушана становяцца такімі “ізраільцянамі”.

Але ж гэта закон жыцьця – пра сілу дзеяньня і процідзеяньня. “Не перегнешь – не выправишь», – канстатаваў таварыш Мао.

 

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
цыганков
леваки
запад
консерватизм
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Что волнует молодежь в Беларуси и почему она все меньше верит в свое влияние на страну – исследование
Экономика
Автомобилем 2025 года в Беларуси назван Belgee X50.
Экономика
Пока чинят километр – стареют два: как устроен капремонт теплосетей в Беларуси
Общество
Фотофакт. В «безопасном пространстве» для детей в Минске разместили тюремную камеру
Экономика
Глава Нацбанка: Можно ждать небольшого ослабления курса рубля
Общество
В Кобринском районе скрыли вспышку бешенства — людей не предупредили
Экономика
На "Гродно Азоте" из-за морозов остановили цех
Экономика
Кнырович: «Пока Лукашенко и люди рядом с ним отказываются признавать факт болезни, не говоря уже про необходимость лечения»
Общество
«Не КГБ, а выше гораздо». СБУ опубликовала подробности о задержании беларуской журналистки
В мире
Россия ударила по пассажирскому поезду на Харьковщине — погибли не менее пяти человек
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Что волнует молодежь в Беларуси и почему она все меньше верит в свое влияние на страну – исследование
Экономика
Автомобилем 2025 года в Беларуси назван Belgee X50.
Экономика
Пока чинят километр – стареют два: как устроен капремонт теплосетей в Беларуси
Общество
Фотофакт. В «безопасном пространстве» для детей в Минске разместили тюремную камеру
Экономика
Глава Нацбанка: Можно ждать небольшого ослабления курса рубля
Общество
В Кобринском районе скрыли вспышку бешенства — людей не предупредили
Экономика
На "Гродно Азоте" из-за морозов остановили цех
Экономика
Кнырович: «Пока Лукашенко и люди рядом с ним отказываются признавать факт болезни, не говоря уже про необходимость лечения»
Общество
«Не КГБ, а выше гораздо». СБУ опубликовала подробности о задержании беларуской журналистки
В мире
Россия ударила по пассажирскому поезду на Харьковщине — погибли не менее пяти человек
ВСЕ НОВОСТИ