В мире

Віталь Цыганкоў: Калі я чую, што дэмакраты ў ЗША “ні ў чым не памыляліся”, то ўзгадваю славутае - “нічога не зразумелі і нічому не навучыліся”

"Зараз актыўна абмяркоўваецца тэзіс, што ў тым, што вырабляе Трамп – амерыканскія левыя ні ў чым не вінаватыя..."

В мире ex-press.by
0

Зараз актыўна абмяркоўваецца тэзіс, што ў тым, што вырабляе Трамп (у мяне многія ягоныя дзеяньні выклікаюць абурэньне і пратэст) – амерыканскія левыя ні ў чым не вінаватыя, пiша палiтычны аналiтык Віталь Цыганкоў.

Старая песьня – мы, такія харошыя, ні ў чым не вінаватыя, гэта народ раптам стаў тупым. Раней выбіраў дэмакратаў (Клінтан, Абама па два тэрміны), і "чамусьці" раптам ад іх адвярнуўся.

Гэта прыблізна як заяўляць, што ў тым, што нарабілі бальшавікі, у тым, што прывяло Расею да рэвалюцыі – царызм ані кроплі не вінаваты. Хоць адзін сур’ёзны гісторык можа сказаць, што царызм сваёй палітыкай, адсутнасьцю рэформаў, сваім стаўленьнем да уласных "подданных" не давёў краіну да рэвалюцыі? Наўрад ці.

Альбо іншы прыклад. Уявіце, Расея наступае, ўкраінскія генералы сабраліся і вырашаюць, што трэба рабіць, ці трэба мяняць стратэгію, тактыку, прыдумляць новыя хады, каб спыніць наступленне Пуціна. І тут нехта зь іх кажа -- не, мы ні ў чым не вінаватыя. Пуцін агрэсар, агрэсар заўсёды вінаваты. А мы ахвяры, мы ні ў чым не вінаватыя. Нічога нельга зрабіць. Усё, нарада закончылася, разыходзімся, працягваем адступаць.

Мы бачым зараз, што рэйтынг Дэмакратычнай партыі ўпаў на гістарычна нізкі ўзровень, 27%. Народ раптоўна падурнеў, а яны ўсё рабілі правільна?

Мы бачым, што рашэнне Трампа, каб біялагічных народжаных мужчын не пускаць у жаночы спорт, падтрымліваюць 79% амерыканцаў.

Ці гэты мілы лозунг пра дэкаланізацю Амерыкі? Хоць раз задумаліся, што ён азначае? Калі мы чуем пра дэкаланізацыю Расеі – мы дакладна ведаем, што гэта азначае – распад Расеі на асобныя тэрыторыі. А што тады маецца на ўвазе пад дэкаланізацыяй ЗША? У ЗША няма і ў гісторыі амаль не было калоній. Што дэкаланізаваць? Прызнаць, што цяперашняе насельніцтва ЗША -- гэта каланізатары, якія захапілі гэтую зямлю? І што тады канкрэтна азначае “дэкаланізацыя”? Выгнаць усіх некарэнных жыхароў (не індзейцаў)? Ну, вы ж дагаворвайце!

Ці тэма нелегальнай міграцыі, якая, паводле сацыялогіі, найбольш хвалявала амерыканцаў падчас выбарчай кампаніі. Некаторыя казалі – нічога, маўляў, не зробіш, такая аб’ектыўная рэальнасьць, з міграцыяй немагчыма змагацца. На самой справе ўся справа ў дзяржаўнай палітыцы. Наплыў мігрантаў 2023-24 года рэзка павялічыўся пасьля таго, як Байдэн адмяніў Параграф 42, які прадугледжваў жорсткія абмежаваньні. А што новая Адміністрацыя? Яе чыноўнікі паведамляюць, што за апошнія два месяцы нелегальная міграцыя скарацілася на 94 працэнты. Я ня ведаю, ці можна верыць гэтым афіцыйным лічбам – але іншых няма. У любым выпадку, відавочна, што нелегальная міграцыя зменшылася, відавочна, што змагацца з ёй магчыма – было б жаданьне.

А тэма рэпарацыяў чорнаскурым грамадзянам, якая абмяркоўваецца ў некаторых дэмакратычных гарадах і штатах, і ў некаторых ужо прыняты канкрэтныя рашэньні. Рэпарацыя не за тое, што ты патомак рабоў (гэта ў нейкай ступені магло б быць лагічным), а проста за колер скуры, нават калі ты эміграваў у ЗША у 1990-х, і ніякага рабства і сегрэгацыі не застаў.

Як на ўсё гэта павінен глядзець сярэдні і несярэдні амерыканец?

Мой любімы амерыканскі журналіст – Біл Маер Bill Maher, вядучы гумарыстычна-палітычнага шоў. Ён ліберал і зацяты ненавісьнік Трампа, і ўвогуле рэспубліканцаў. Але пры гэтым не стамляючыся сьцябецца з дурасьці левацкай вокаўскай павестачкі, з крывадушнасьці і паліткарэктнасьці.

Мне, дарэчы, здаецца, што ў гэтым і ёсьць галоўная задача журналіста, публіцыста – не крычаць , якія “мы”харошыя, а “яны” кепскія, а аналізаваць і каментаваць зьявы, тэндэнцыі, зьмены ў грамадзкіх настрояў.

Так што калі я чую, што дэмакраты ў ЗША “ні ў чым не памыляліся”, то ўзгадваю славутае -- “нічога не зразумелі і нічому не навучыліся”.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
виталий цыганков
трамп
леваки
США
деколонизация
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Зеленский назвал условие отказа Украины от вступления в НАТО
Общество
Часть освобожденных 13 декабря политзаключенных выслали из Беларуси без паспортов
Политика
Бабарико: Тот, кто выходит, не должен говорить об условиях содержания, потому что внутри остается еще много людей
TuTak
«Хотелось света и цвета»: как беларуска в Польше сделала свой первый рождественский венок
Новости Борисова
В Борисове хулиган избил прохожего за просьбу не справлять нужду у жилого дома
Новости Борисова
ФК БАТЭ — на дне таблицы и на распутье: чиновники не исключают переход клуба под контроль райисполкома
Новости Борисова
На трассе под Борисовом два Mitsubishi столкнулись лоб в лоб. Фотофакт
Новости Жодино
«Радость, но очень много злости»: читатели EX-PRESS.BY — об освобождении 123 политзаключенных
Политика
Класковский: Бабарико, Колесникова, Северинец — сильные политические фигуры. В эмиграции может обостриться конкуренция персон и стратегий
Политика
Шрайбман: ЕС не имеет четкой стратегии развития отношений с Беларусью
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Зеленский назвал условие отказа Украины от вступления в НАТО
Общество
Часть освобожденных 13 декабря политзаключенных выслали из Беларуси без паспортов
Политика
Бабарико: Тот, кто выходит, не должен говорить об условиях содержания, потому что внутри остается еще много людей
TuTak
«Хотелось света и цвета»: как беларуска в Польше сделала свой первый рождественский венок
Новости Борисова
В Борисове хулиган избил прохожего за просьбу не справлять нужду у жилого дома
Новости Борисова
ФК БАТЭ — на дне таблицы и на распутье: чиновники не исключают переход клуба под контроль райисполкома
Новости Борисова
На трассе под Борисовом два Mitsubishi столкнулись лоб в лоб. Фотофакт
Новости Жодино
«Радость, но очень много злости»: читатели EX-PRESS.BY — об освобождении 123 политзаключенных
Политика
Класковский: Бабарико, Колесникова, Северинец — сильные политические фигуры. В эмиграции может обостриться конкуренция персон и стратегий
Политика
Шрайбман: ЕС не имеет четкой стратегии развития отношений с Беларусью
ВСЕ НОВОСТИ