В мире

Расея нанесла ўдар па Чарнобыльскай АЭС, пашкоджаньне атрымаў новы саркафаг над аварыйным блёкам

Інцыдэнт зафіксавалі ў Міжнародным агенцтве атамнай энэргетыкі (МАГАТЭ).

В мире www.svaboda.org
0

У ноч на 14 лютага расейскія войскі нанесьлі ўдар баявым бесьпілётнікам па канфайнмэнце, пабудаваным у 2019 годзе над аварыйным блёкам Чарнобылськай АЭС, перадае Свабода.

Як паведамілі на Чарнобыльскай АЭС, у выніку ўдару пашкоджана цэласнасьць вонкавай абалонкі канфайнмэнту і абсталяваньня ў гаражы тэхнічнага абслугоўваньня кранаў. Цяпер працягваюць тушыць пажар і ацэньваюць наступствы ўдару.

На ЧАЭС запэўнілі, што радыяцыйны фон на пляцоўцы пакуль не зьмяніўся.

«Падзею зафіксавалі экспэрты маніторынгавай місіі МАГАТЭ, якія на сталай аснове знаходзяцца на Чарнобыльскай АЭС. Уплыў на бясьпеку новага бясьпечнага канфайнмэнту аб’екту „Укрыцьцё“ патрабуе дадатковай ацэнкі», — адзначаецца ў паведамленьні.

Як адрэагавалі ўлады Ўкраіны і Расеі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што расейскі дрон, які пацэліў ва ўкрыцьцё, меў фугасную баявую частку.

«Гэтае ўкрыцьцё Ўкраіна будавала разам зь іншымі краінамі Эўропы і сьвету, разам з Амэрыкай — з усімі, хто хоча сапраўднай бясьпекі для людзей. Адзіная дзяржава ў сьвеце, якая можа атакаваць такія аб’екты, акупоўваюць тэрыторыю атамных станцый і весьці баявыя дзеяньні, увогуле не зьвяртаючы ўвагу на наступствы, — гэта сёньняшняя Расея. І гэта тэрарыстычная пагроза ўсяму сьвету», — заявіў Уладзімір Зяленскі.

Паводле яго, пажар ужо патушылі, але пашкоджаньні — істотныя.

«Расея кожную ноч ажыцьцяўляе такія атакі супраць украінскай інфраструктуры і нашых гарадоў. Расея працягвае павялічваць сваю армію. Расея не зьмяняе сваю бязглуздую антычалавечую рыторыку. І гэта азначае, што Пуцін дакладна не рыхтуецца да перамоў. Ён рыхтуецца і далей хлусіць усяму сьвету. Менавіта таму патрэбны аб’яднаны ціск усіх, хто цануе жыцьцё, — ціск на агрэсара. Расея павінна несьці адказнасьць за тое, што яна робіць», — перакананы Ўладзімір Зяленскі.

У Расеі гэты інцыдэнт не камэнтуюць.

Будаўніцтва новага аб’екту «Ўкрыцьцё» над аварыйным чацьвёртым блёкам Чарнобылськай АЭС завяршылі ў 2019 годзе. Будаўніцтва прафінансавалі з рэсурсаў Рахунку міжнароднага супрацоўніцтва для Чарнобылю (РМСЧ), апэратарам якога зьяўляецца Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця.

Як паведамілі ў камандаваньні Паветраных сіл Украіны, у ноч на 14 лютага Расея атакавала Ўкраіну 133 ударнымі бесьпілётнікамі і дронамі-імітатарамі. Сродкі супрацьпаветранай абароны Ўкраіны змаглі зьбіць 73 ударныя дроны, яшчэ 58 абясшкодзілі пры дапамозе сродкаў радыёэлектроннай барацьбы.

У выніку атакі пацярпелі Кіеўская, Сумская, Чарнігаўская, Адэская і Харкаўская вобласьці.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Борисова
Начальник подразделения деревообрабатывающего предприятия в Борисовском районе осужден за взятки
Новости Жодино
Отправился на рыбалку и не вернулся. В озере Судобле возле Жодино утонул пенсионер
Новости Жодино
«Общение с ними - как сеанс у психотерапевта». Как в хозяйстве под Смолевичами спасают лошадей
Новости Борисова
В Борисовском районе задержан подозреваемый в незаконной добыче бобров
Новости Борисова
Инфекционную больницу в Борисове закроют на реконструкцию. Где будут лечить пациентов?
Общество
Минздрав: на лечение каких болезней можно собирать пожертвования
Общество
«Я баюся, што буду бамжаваць на вуліцы». Як моладзь сёння абірае прафесію і чаго чакае ад працы
Общество
Белоруске, поучаствовавшей в поставках американских авиадеталей в Россию, дали год и вышлют на родину
Политика
Бабарико: Я не верю в революционный сценарий для Беларуси
Общество
Во всей Беларуси впервые с 1990-х католики не смогли помолиться на местах гибели жертв советских репрессий
ВСЕ НОВОСТИ