В мире

Павел Усаў: Усе больш і больш пераконваюся ў нейкай міфічнай любові часткі заходніх грамадстваў да Расеі, якую яны разглядаюць як Гіпербарэю

Думаю, пакланененьне заходніх грамадстваў перад Масквой, ідэалізаваньне яе, ўратуе Расею ад зьнішчэньня.

В мире ex-press.by
0

Шкада, што ніхто ў Еўропе не праводзіць сацапытаньняў па адносінах еўрапейцаў да Расеі (я такіх не бачыў, можа хто ведае), піша палітолаг Павел Усаў.

Усе больш і больш пераконваюся ў нейкай міфічнай любові часткі заходніх грамадстваў да Расеі, якую яны разглядаюць як Гіпербарэю, дзе жывуць шчасьлівыя, высокадухоўныя людзі, якія дасягнулі неверагоднага ўзроўню цывілізацыйнага развіцьця.

Таму вайна супраць Украіны не ўкладаецца ў іх звужаную міфалагізаваную сьвядомасьць. Прынамсі, той факт, што яе распачала Расея.

Таму яны спрабуюць зрабіць вінаватымі саміх украінцаў, што яны не паразумеліся з вялікадухоўнымі расейцамі, што гэта яны прыгняталі тых, хто хацеў быць рускім, нешта там разбуралі і кагосьці там забівалі. Канешне за гэтым усім стаялі амерыканскія бездухоўныя імперыялісты-мундзіалісты.

Адсюль вар’яцкія ідэі каб Украіна аддала Расеі частку сваіх зямель, бо па йх разуменьню гэта справядліва, бо высокадухоўная Масква не можа патрабаваць чужога. І гэта ўрэшце рэшт прывядзе да Міру, ты больш, што хутчэй за ўсё незалежнасьць савецкіх рэспублік успрымаецца, як спроба зьнішчэньня шчасьлівай Гіпербарэі.

Больш таго, гэта будзе сур’ёзная параза ЗША і пачатак вызваленьня Еўропы ад лібералізму.

Такія разважаньні, на маю думку, не з’яўляюцца вынікамі простай расейскай прапаганды ад RT, ці Салаў’ёва. Гэта вынік рафінаванай уласнай ідэалогіі антылібералізму і антыкапіталізму, узмоцненай арыентацыі на сацыялізм, сацыяльную роўнасьць.

Гэта ўнутраная спроба знайсьці альтэрнатыву "кепскаму, бездухоўнаму Захаду". Што ўзмацняецца неведаньнем гісторыі. Не чыталі яны Адольфа де Кюсціна і Салжэніцына.

У сваю чаргу, гэтая бездухоўнасьць таксама міфалагізавана і гіпербалізавана, як і вялікадухоўнасьць Расеі. Распаўсюджаная звычка шукаць Залатыя часы ў далёкім мінулым, ці за 30 мароў, гарамі і лясамі.

Каб узмоцніць уласную незадаволенасьць міфалагічнай пустатой заходняй цывілізацыі, і кампенсаваць яе, грамадзяне, з аднаго боку, кідаюцца на ўсходнія рэлігійна-філасофскія дактрыны і практыкі (Ёга, Будызм, крышнаізм і г.д.), а з іншага, на пошукі палітычнай альтэрнатывы.

Раней гэта быў савецкі камунізм (ён і застаецца сёньня, казачны СССР), зараз - пуцінізм з высокадухоўнасьцю і высокамаральнасьцю і жаданьнем "аднавіць" гіпербарэю-СССР.

Арыентацыя на Ўсход і прасоўваньне палітычнага Ўсходу на Захад павінна зламаць стары Еўрапейскі парадак, які базуецца на капіталізацыі, дамінацыі банкаў (крэдытызацыі), амэрыканізацыі, лібералізьме, нерэалізаванасьці і фрустрацыях маладога пакаленьня, закасьцянеласьці палітычнака класу.

Да гэтага дадаюцца антыэмігрантскія настроі.

Вось і маем сукупнасьць усіх сацыяльна-палітычных расчараваньняў канцэнтруецца на ірацыянальная прываблівасьці рассейскай гіпербарэі, як парадку ідэальнага, новай утопіі, дзе ўсе ўсе маюць, дзе людзі шчасьлівыя. "Вялікадухоўная" Расея, якую розумам не зразумець (што таксама прываблівае, як і тое як рускія п’юць водку і брэшуцца матам. (Памятаю, як нейкая заходняя журналістка гэтым захаплялася і натхнена распавядала на нейкіх ток-шоў).

А гэты Захад (капіталістычны, каланіяльны, людажэрны) разам з Украінай хацелі і хочуць зьнішчыць вялікадухоўную і вялікакультурную цывілізацыю (адсюль выказваньні Папы Рымскага, пазіцыя Маска, іншых палітыкаў Захаду).

Думаю, пакланененьне заходніх грамадстваў перад Масквой, ідэалізаваньне яе, ўратуе Расею ад зьнішчэньня. Заходні антылібералізм будзе аберагаць расейскі аўтарытарызм і імперыялізм.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
павел усов
война
запад - украина - россия
гиперборея
антилиберализм
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
Лукашенко хочет подоить Китай. Получится ли?
Общество
Морозы зайдут в Беларуси на второй круг
В мире
Такая вот «Ганза». Балтийские государства объявили, что закрывают море для российского теневого флота
Новости Борисова
В Борисове пьяный мужчина ударил школьника
Новости Жодино
Тюбинги и гололед: зима в Жодино становится травмоопасной
TuTak
«BELARUS. BANNED BOOKS». У Варшаве адкрылася выстава, прысвечаная сучаснай палітычнай цэнзуры ў Беларусі
Новости Борисова
Что натворил ледяной дождь в Борисовском районе. Фото
Новости Жодино
«Весна все почистит». Горожане в Жодино жалуются на невозможность передвигаться по городу
TuTak
«Я не хотела быть бабушкой по видеосвязи». История беларуски, которая уехала из страны вслед за семьей сына
Общество
Что волнует молодежь в Беларуси и почему она все меньше верит в свое влияние на страну – исследование
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
Лукашенко хочет подоить Китай. Получится ли?
Общество
Морозы зайдут в Беларуси на второй круг
В мире
Такая вот «Ганза». Балтийские государства объявили, что закрывают море для российского теневого флота
Новости Борисова
В Борисове пьяный мужчина ударил школьника
Новости Жодино
Тюбинги и гололед: зима в Жодино становится травмоопасной
TuTak
«BELARUS. BANNED BOOKS». У Варшаве адкрылася выстава, прысвечаная сучаснай палітычнай цэнзуры ў Беларусі
Новости Борисова
Что натворил ледяной дождь в Борисовском районе. Фото
Новости Жодино
«Весна все почистит». Горожане в Жодино жалуются на невозможность передвигаться по городу
TuTak
«Я не хотела быть бабушкой по видеосвязи». История беларуски, которая уехала из страны вслед за семьей сына
Общество
Что волнует молодежь в Беларуси и почему она все меньше верит в свое влияние на страну – исследование
ВСЕ НОВОСТИ