Известный спортивный комментатор Александр Путило заявил на своей странице в Facebook, что его не пустили на матч чемпионата Беларуси по футболу между «Торпедо»-БелАЗ и брестским «Динамо», который прошел 13 июня в Жодино.
"Упершыню за больш як 30 год маёй дзейнасці ў спартовай журналістыцы мяне ды майго калегу-відэаператара не пусцілі на футбол. Пры ўваходзе на жодзінскі стадыён "Тарпеда" спачатку адзін маёр, вывучаючы афіцыйную акрэдытацыю "Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футболу" нас прытрымаў, а потым "стукануў" іншаму маёру і да нас на белым кані прыскакаў цэлы намеснік начальніка Жодзінскага ГАУС Мішаня Мурашкін. Мішаня, таму што быў у такіх пахабных гопніцкіх трэніках светлага колеру, што стала неяк няёмка за яго. Міша адразу заявіў, што мы, "Белсат", не можам ажыццяўляць журналісцкую дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, І акрэдытацыя Федэрацыі футболу нішто не значыць без акрэдытацыі міністэрства інфармацыі. А з федэрацыяй гэты малы паабяцаў разабрацца, маўляў, як жа яны дапусцілі. Затое не дапусціў прадстаўнікоў самай тэрарэстычна-рэакцыйнай і антыбеларусканароднай арганізацыі ў свеце адмыслоўца паводле профілю. Мішаня, гэты пучаглазы карапуз, выпускнік Магілёўскага каледжу. Мае, зыходзячы з артыкулу ў "Жодзнскіх навінах", досвед барацьбы з арганізаванай злачыннасцю, карупцыяй ды экстрэмізмам. Ну ўсё, як ні перакручвай, пра "Белсат". Ды яшчэ гразіўся выклікасць двух, каб яны склалі на мяне пратакол. Чаму двух, ня ведаю. Можа, каб па чарзе пісалі".
Отметим, что Александр Путило, который еще в 90-е годы вел передачи о белорусском футболе и комментировал матчи, является отцом известного блогера Nexta.
Добро пожаловать в реальность!