Жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» у суботу 11 красавіка згуляе матч першага тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Афішы запрашаюць на гульню з брэсцкім «Дынама» па-беларуску.
У пятніцу, 10 красавіка, распачнецца чарговы чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» першы матч згуляе на дзень пазней. Сустрэча з брэсцкім «Дынама» пачнецца 11 красавіка ў 14:00 на стадыёне «Тарпеда».
Кошт квіткоў на гульню складае 40 тыс. рублёў (дзіцячы - 10 тыс.). Як і абяцала кіраўніцтва клуба на нядаўняй сустрэчы з заўзятарамі, афішы запрашаюць на суботні матч на беларускай мове.

Як паведамлялася, у новым сезоне прозвішчы футбалістаў «Тарпеда-БелАЗ» на майках таксама будуць напісаны па-беларуску.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter