Дапусціўшы два промахі пра стральбе лежачы, яна саступіла немцы Нойнер і фінцы Макарайнен.
У рамках этапа Кубка свету па бяітлоне, што албываецца ў фінскім Кантыёлахці, сёння прайшоў жаночы спрынт на 7,5 км.
Перамогу святкавала немка Магдалена Нойнер (23 хвілін 7,4 секунды), якая прамахнулася адзін раз. Кэйсі Макарайнен з Фінляндыі фінішавала другой, прайграўшы пераможцы 12,3 секунды (таксама адзін промах). На трэцім месцы беларуска Дар'я Домрачава, якая адстала на +17, (2+0).
Гэта адзінаццаты подыум Дар'і ў сезоне (3-4-4) і 30-ы ў кар'еры (6-10-14). У агульным заліку Дар'я Домрачава захоўвае другое месца, прайграючы толькі Магдалене Нойнер.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter