Спадчына

Гэты дзень у гісторыі Барысаўшчыны

Самае значнае, што ўжо адбылося ў гісторыі Барысаўскага раёна, захавалася ў памяці сучасных барысаўцаў.

Спадчына 34mag.net
0

Каляндар EX-PRESS.BY разлічан на тое, каб самае значнае, што ўжо адбылося ў гісторыі Барысаўскага раёна, захавалася ў памяці сучасных барысаўцаў. Праз поўны каляндарны цыкл на гэтай старонцы можна будзе пазнаёміцца з этапнымі датамі ў жыцці края, яго жыхароў і выхадцаў з нашых мясцін.

 

27 снежня

27 снежня 1944 г. – выхадзец з г. Барысава Яўсей Вайнруб прызначаны камандзірам 219-й танкавай брыгады І беларускага фронта.

26 снежня

26 снежня 1897 г. – у г. Барысаве нарадзіўся вядомы дзяржаўны дзеяч БССР Язэп Адамовіч.

25 снежня

25 снежня 1918 г. – у Барысаве падчас з’езда Саветаў выбралі новы склад выканаўчага камітэту.

25 снежня 1917 г. – нарадзіўся Заслужаны артыст Беларусі Мікалай Табашнікаў, які апошнія гады жыцця правёў у Барысаве.

24 снежня

24 снежня 1968 г. – у в. Вялікая Трасцяніца нарадзіўся Уладзімір Мірановіч, цяперашні старшыня Барысаўскага райвыканкама.

24 снежня 1937 г. – у г. Барысаў нарадзілася Інэса Салівон, доктар біялагічных навук, антраполаг.

22 снежня

22 снежня 1834 г. – пацвярджэнне прывілея на вольнасць гораду Барысаву, выдадзенага апошнім кіраўніком Рэчы Паспалітай Станіславам Аўгустам Панятоўскім у 1792 г.

21 снежня

21 снежня 2007 г. – у Нацыянальным мастацкім музеі РБ адкрылася персанальная выстава барысаўскага мастака Валерыя Шкарубы.

18 снежня

18 снежня 1917 г. – у Мінскім гарадскім тэатры адкрыўся Першы Усебеларускі з’езд, сярод удзельнікаў якога былі і прадстаўнікі Барысаўскага павета.

17 снежня

17 снежня 1918 г. – старшынём Лошніцкага валаснога выканкама стаў Аляксандр Хацкевіч, у будучым вядомы палітычны дзеяч БССР.

15 снежня

15 снежня 1918 г. – выйшаў першы нумар газеты “Известия Борисовского Совдепа”.

12 снежня

12 снежня 2008 г. – рашэннем Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў алімпійскаму чэмпіёну ў веласпорце Алегу Логвіну прысуджана званне “Ганаровы грамадзянін горада Барысава”.

11 снежня

11 снежня 1920 г. – старшынём Барысаўскага павятовага выканкама быў прызначаны выхадзец з вёскі Навасёлкі Аляксандр Хацкевіч.

10 снежня

10 снежня 1957 г. – у Барысаве нарадзіўся будучы мастак Валерый Шкаруба.

9 снежня

9 снежня 1905 г. – у Барысаве праходзяць актыўныя выступы рабочых: да чыгуначнікаў далучаюцца працоўныя прамысловых прадпрыемстваў.

8 снежня

8 снежня 1899 г. – нарадзіўся Аляксандр Шульгін, шматгадовы кіраўнік барысаўскага шклозавода.

8 снежня 1982 г. – памёр выхадзец з Барысава, ізраільскі генерал Хаім Ласкоў.

7 снежня

7 снежня 1917 г. – у Барысаве праходзіць аб’яднаны з’езд саветаў Барысаўскага раёна, які прымае рашэнне пра пераход улады да савета рабочых, салдацкіх, сянлянскіх і батрацкіх дэпутатаў.

6 снежня

6 снежня 1934 г. – нарадзіўся Мікалай Кісялёў, будучы барысаўскі мастак.

5 снежня

5 снежня 1959 г. – рашэннем Калегіі Міністэрства культуры БССР Барысаўскаму самадзейнаму драматычнаму тэатру прысуджана званне “Народны тэатр”.

5 снежня 1918 г. – у в. Кішчына Слабада нарадзіўся Аляксандр Харчанка, будучы Герой Савецкага Саюза.

2 снежня

2 снежня 1918 г. – Барысаў заняты бальшавіцкімі войскамі.

2 снежня 1953 г. – у в. Уцеха нарадзіўся мастак кніжнай і станкавай графікі Мікалай Рыжы.

1 снежня

1 снежня 1856 г. – выбітны беларускі археолаг і гісторык, жыхар Барысаўскага павета Яўстах Тышкевіч у будынку бібліятэкі Віленскага ўніверсітэта адкрыў Віленскі музей старажытнасцяў.

30 лістапада

30 лістапада 2012 г. – пасля візіту А. Лукашэнкі на “Барысаўдрэў” было заяўлена пра правал мадэрнізацыі ў дрэваапрацоўчай галіне.

27 лістапада

27 лістапада 2006 г. – у Барысаве прайшоў шосты сабор Старажытнаправаслаўнай Паморскай царквы ў Беларусі.

26 лістапада

26 лістапада 1918 г. – у в. Кімія нарадзіўся будучы літаратар і Заслужаны работнік культуры БССР Уладзімір Шахавец.

25 лістапада

25 лістапада 2008 г. – Барысаўскі“БАТЭ” ва ўпартай барацьбе саступіў мадрыдскаму “Рэалу” – 0:1.

24 лістапада

24 лістапада 1937 г. – забіты выхадзец з в. Навасёлкі дзяржаўны дзеяч БССР, прыхільнік палітыкі беларусізацыі Аляксандр Хацкевіч. У яго гонар названа вуліца ў Барысаве.

21 лістапада

21 лістапада 1942 г. – другі дзень расстрэлу вязняў барысаўскага гета.

20 лістапада

20 лістапада 1941 г. – распачаўся расстрэл вязняў барысаўскага гета.

19 лістапада

19 лістапада 1972 г. – у в. Старая Мётча нарадзіўся майстар спорта міжнароднага класа ў пажарна-ратавальным спорце Віктар Зыранаў.

18 лістапада

18 лістапада 1917 г. – у Барысаве і Барысаўскім павеце была абвешчана савецкая ўлада.

16 лістапада

16 лістапада 1871 г. – праз Барысаў прайшлі першыя цягнікі.

15 лістапада

15 лістапада 1812 г. – Напалеон са сваёй гвардыяй пераправіўся праз Бярэзіну.

14 лістапада

14 лістапада 1812 г. – французскія войскі распачалі ажыццяўленне пераправы праз Бярэзіну.

13 лістапада

13 лістапад 1812 г. – Барысаў наведаў французскі імператар Напалеон.

12 лістапада

12 лістапада 1812 г. – у Барысаў увайшлі войскі французскага генерала Нэя.

11 лістапада

11 лістапада 1859 г. – нарадзіўся Іван Каладзееў, бібліяфіл, краязнаўца, стваральнік унікальнай калекцыі кніг, дакументаў і матэр’ялаў, датычных часу напалеонаўскіх войнаў.

10 лістапада

10 лістапада 1991 г. – у памяць пра 50-годдзе расстрэлу вязняў Барысаўскага гета ў горадзе адбыўся мітынг, арганізаваны таварыствам яўрэйскай гісторыі і культуры “Свет меноры”.

9 лістапада

9 лістапада 1812 г. – расійскія войскі вызвалілі левы рэдут Барысава ад французаў.

8 лістапада

8 лістапада 1899 г. – у в. Селітрэнка нарадзіўся Міхась Клімковіч, аўтар тэкста Дзяржаўнага гімна БССР.

7 лістапада

7 лістапада 1950 г. – барысаўская газета “Бальшавіцкая трыбуна” паведаміла, што майстар-алмазчык шклозавода Л. Цімафееў працуе ўжо ў лік 1956 г., штодзённа выконваючы норму ў 200-220%.

6 лістапада

6 лістапада 1943 г. – пакарана смерцю барысаўская падпольшчыца Люся Чалоўская.

5 лістапада

5 лістапада 1904 г. – нарадзілася мастачка Надзея Хадасевіч-Лежэ, дзяцінства якой прайшло ў Зэмбіне.

4 лістапада

4 лістапада 2010 г. – памёрла Любоў Качэтава, чэмпіёнка свету па веласпорце, васьміразовая рэкардсменка свету.

2 лістапада

2 лістапада 1964 г. – у Барысаве нарадзіўся Вячаслаў Назаркін, генерал-маёр украінскіх Узброеных сіл. (Ён займаў пасаду намесніка Генштаба, але звольнены па падазрэнню ў здрадзе).

1 лістапада

1 лістапада 2012 г. – на могілкаў у Студзёнцы адбылося перазахаванне 110 рэшткаў салдат французскай арміі, знойдзеных ля вёскі Гарбоўшчына.

31 кастрычніка

31 кастрычніка 1949 г. – нарадзілася Антаніна Фаменка, выкладчык музыкі, стваральнік узорнага ансамбля скрыпачоў “Аніма” Дзіцячай музычнай школы.

30 кастрычніка

30 кастрычніка 1928 г. – у Барысаве нарадзіўся дзяржаўны дзеяч БССР Анатоль Рэвут.
28.10.2014 23:42

28 кастрычніка

28 кастрычніка 1937 г. – скончыў свой жыццёвы шлях (з адных звестак – расстраляны НКВД, з іншых – праз самагубства) паэт з Зэмбіна Ізі Харык.

27 кастрычніка

27 кастрычніка 1957 г. – у Барысаве нарадзіўся Павал Мандрык, будучы спецыяліст у вобласці прыкладной матэматыкі, выдатнік адукацыі РБ.

25 кастрычніка

25 кастрычніка 1964 г. – у Барысаве нарадзіўся Вадзім Крэменскі, артыст оперы і балета, саліст Тэатра балета Крамлёўскага Палаца з’ездаў, заслужаны артыст Расіі.

24 кастрычніка

24 кастрычніка 2009 г. – у Барысаве памерла педагог, выдатнік народнай адукацыі БССР Раіса Пятрышча.

23 кастрычніка

23 кастрычніка 2003 г. – у горадзе Ашдод быў усталяваны мемарыяльны камень у гонар выхадца з Барысава, Героя Савецкага Саюза Яўсея Вайнруба.

22 кастрычніка

22 кастрычніка 2009 г. – дэбютант групавога этапа Кубка Лігі барысаўскі “БАТЭ” атрымаў перамогу над АЕКам з лікам 2:1.

21 кастрычніка

21 кастрычніка 1985 г. – у Барысаве нарадзіўся Ігар Стасевіч, футбаліст барысаўскага “БАТЭ” (2002-2010) і зборнай Беларусі.

20 кастрычніка

20 кастрычніка 1871 г. – у Ўваскрасенскім саборы адбылася ўрачыстая цырымонія з нагоды першага богаслужэння. Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел губернскае кіраўніцтва і высокае духавенства.

18 кастрычніка

18 кастрычніка 1905 г. – у Барысаве прайшла масавая дэманстрацыя пратэсту супраць царскага маніфесту ад 17 кастрычніка.

17 кастрычніка

17 кастрычніка 1588 г. – На Барысаўшчыне, як і на ўсіх землях дзяржавы, пачаў дзейнічаць Трэці Статут Вялікага княства Літоўскага.

16 кастрычніка

16 кастрычніка 1943 г. – выхадзец з Барысава Міхаіл Марозаў атрымаў званне Герой Савецкага Саюза за мужнасць у баях за фарсіраванне Дняпра падчас вызваленне Ўкраіны.

15 кастрычніка

15 кастрычніка 1874 г. – у Барысаве быў пабудаваны праваслаўны Свята-Уваскрасенскі сабор, помнік архітэктуры рэтраспектыўнага стыля са стылізацыяй форм маскоўскага царкоўнага будаўніцтва XVII ст.

14 кастрычніка

14 кастрычніка 1998 г. – у Барысаве прадстаўніцамі жаночых арганізацый Міншчыны была закладзена рабінавая алея ў гонар жанчын-маці.

13 кастрычніка

13 кастрычніка 1901 г. – у в. Рагатка Барысаўскага р-на нарадзіўся дзяржаўны дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1938-1947) Дзмітрый Маўчанскі.

11 кастрычніка

11 кастрычніка 1973 г. – памёр Васіль Самцэвіч, адзін з заснавальнікаў краязнаўчага руху на Барысаўшчыне, заслужаны настаўнік БССР.

9 кастрычніка

9 кастрычніка 1977 г. – у космас паляцеў першы беларус – Уладзімір Кавалёнак. Першую навуку будучы касманаўт здабываў у Барысаўскім раёне.

8 кастрычніка

8 кастрычніка 1960 г. – нарадзіўся Юрый Пунтас, першы трэнер ФК БАТЭ, які ўзначальваў каманду 8 гадоў. За гэты час БАТЭ двойчы станавілася чэмпіёнам Беларусі (1999, 2002 гг.)

7 кастрычніка

7 кастрычніка 1935 г. – нарадзіўся Вадзім Барысаў, пісьменнік, аўтар кніг паэзіі “Болючая звезда” і “В непечаль”.

6 кастрычніка

6 кастрычніка 1929 г. – у Барысаве заснаваны капіфольна-скіпідарны завод, які атрымаў назву “Беларускі батрак” (цяперашняе “ААТ “Лесахімік”).

5 кастрычніка

5 кастрычніка 2009 г. – барысаўскі “БАТЭ” за чатыры туры да фініша забяспечыў сабе чарговую перамогу ў чэмпіянаце Беларусі.

2 кастрычніка

2 кастрычніка 2008 г. – алімпійскія чэмпіёны цяжкаатлет Андрэй Арамнаў і вясляр Аляксей Абалмасаў атрымалі званне “Ганаровы грамадзянін Барысаўскага раёна”.

1 кастрычніка

1 кастрычніка 1988 г. – канец палітычнай кар’еры выпускніка Старабарысаўскага сельскагаспадарчага тэхнікума, шматгадовага міністра замежных спраў СССР Андрэя Грамыкі. Гэта быў яго апошні дзень на пасадзе старшыні Прэзідыюма Вярхоўнага Савета СССР.

30 верасня

30 верасня 1906 г. – выхадзец з Беларусі Дэвід Сарнаў (першую навуку здыбываў у Барысаве) пачаў працаваць у тэлеграфнай кампаніі Марконі, з якой распачалася яго фенаменальна кар’ера ў галіне электракамунікацый.

29 верасня

29 верасня 1993 г. – адбылася сустрэча прэзідэнта французскага навуковага гістарычнага таварыства “Цэнтр напалеонаўскіх даследаванняў” прафесара Фернана Бокура і міністра культуры Беларусі Яўгенам Вайтовічам. Вынікам сустрэчы стала дамоўленасць пра ўсталяванне помніка на месцы пераправы Напалеона праз Бярэзіну.

26 верасня

26 верасня ЦВК БССР прыняў пастанову пра аднаўленне Барысава як прамысловага цэнтра рэспублікі, які панёс найбольшыя страты ў папярэдніх войнах.

25 верасня

25 верасня 1924 г. – нарадзілася Людміла Чалоўская. З 1935 г. Люся жыла ў Барысаве, з пачаткам вайны стала сябрам мясцовай падпольнай моладзевай групы, пазней – связной партызанскага атраду. Падчас выканання адказнага задання была схоплена і ў лістападзе 1943 г. была казнена. У 1958 г. у гонар падпольшчыцы на праспекце Рэвалюцыі горада быў усталяваны помнік. Імем патрыёткі названа вуліца ў Барысаве.

23 верасня

23 верасня 1934 г. – у Барысаве нарадзіўся Эдуард Кнышаў, выбітны спецыяліст у вобласці металургіі, ганаровы хімік Савецкага Саюза.

21 верасня

21 верасня 1903 г. – у вёсцы Лошыца нарадзіўся Іосіф Бельскі, будучы герой Савецкага Саюза, старшыня Беларускага рэспубліканскага савета прафсаюзаў. У яго гонар названа вуліца ў Барысаве...
20.09.2014 9:09

20 верасня

20 верасня 1944 г. – гарадскі пасёлак Беразіно, які да вайны пэўны час быў часткай Барысаўскай акругі, атрымаў статус раённага цэнтра Мінскай вобласці.

19 верасня

19 верасня 2007 г. – памёр настаўнік-краязнавец і журналіст Васіль Вінакураў. Доўгі час жыў у вёсцы Дроздзіна. З восені 1953 г. як трыццацітысячнік узначаліў калгас у Дроздзіна. У 1959-2003 гг. выкладаў гісторыю ў Дроздзінскай васьмігадовай і Мётчанскай сярэдняй школах. Аўтар кніг «Кіламетры родных дарог», «Вёска мая Дроздзіна», «Аб грошах, золаце, алмазах», школьнага летапісу «Мядоцкі дыярыюш Міхаіла Вінакурава».

18 верасня

18 верасня 1999 г. – памёр ураджэнец Барысава, спецыяліст у вобласці ваеннага прыборабудавання Самуіл Чэрнін.

17 верасня

17 верасня 2008 г. – ФК “БАТЭ” дэбютаваў у групавым этапе Лігі Чэмпіёнаў. Барысаўская каманда саступіла ў выязным матчы мадрыдскаму “Рэалу” з лікам 0:2.

16 верасня

16 верасня 1918 г. – у вёсцы Кішчына Слабада нарадзіўся будучы ўдзельнік Другой сусветнай вайны і палітычны дзеяч Іван Мікуловіч.

14 верасня

14 верасня 1905 г. – бальшавіцкая газета “Пролетарий” напісала пра барысаўскую групу РСДРП: “Заснавальнікамі яе з’яўляюцца рабочыя… Цяпер ёсць пяць прапагандысцкіх гурткоў (больш за 100 чалавек). У адным гуртку з 40 чалавек было 7 сходаў… Пад кіраўніцтвам групы праведзена...

13 верасня

13 верасня 2011 г. – Барысаўскі БАТЭ ў другі раз у гісторыі стартаваў у групавым этапе Лігі Чэмпіёнаў. Матч з чэшскай “Вікторыяй” скончыўся ўнічыю – 1:1.

12 верасня

12 верасня 1934 г. – у Барысаве, на партыйна-камсамольскім сходзе, прысвечаным 1-му Усесаюзнаму з′езду савецкіх пісьменнікаў выступіў Янка Купала.

11 верасня

11 верасня 1937 г. – быў арыштаваны выхадзец з Зэмбіна, габрэйскі паэт Ізі Харык. Праз паўтары месяцы пасля арышту Ваенная калегія Вярхоўнага суда СССР падпісала яму смяротны прысуд. У гонар Ізі Харыка ў Зэмбіне названа адна з вуліц.

10 верасня

10 верасня 1979 г. – у вёсцы Новая Мётча нарадзіўся будучы паэт, журналіст газеты “Літаратура і мастацтва” Янка Лайкоў.

10 верасня 1972 г. – памёр Герой Савецкага Саюза, выхадзец з Барысава Евель Бялевін. Лётчык, у гады Вялікай Айчыннай вайны здзейсніў 153 паспяховых вылета на бамбардзіроўшчыку. У яго гонар названа адна з вуліц горада.

8 верасня

8 верасня 1873 г. - памёр археолаг, гісторык, этнограф, краязнавец, музеязнавец, мецэнат школ Барысаўскага павета Яўстафій Тышкевіч. У 1847 г. ён выдаў кнігу «Апісанне Барысаўскага павета», прысвечанаю даследаванню гісторыі, эканомікі, геаграфіі, побыту і фальклору краю.

8 верасня 1514 г. – у бітве пад Воршай гераічную перамогу над вялікім расійскім войскам атрымала войска Вялікага княства Літоўскага. Напярэдадні бітвы вялікакняская стаўка знаходзілася ў Барысаве.

7 верасня

7 верасня 1954 г. – у Барысаве нарадзіўся Аляксандр Быкаў, будучы паэт. З 1985 г. жыве ў Мядзелі, дзе працуе ў раённай газеце “Нарачанская зара”. Аўтар зборнікаў паэзіі «Цалую рукі жанчыны маёй» (1990), «Кветка папараць» (2005), «Пад небам бусліным» (2007).

7 верасня 1921 г. – у Барысаве нарадзіўся будучы трубач і педагог Іосіф Златкін. У пасляваенны час з’яўляўся салістам Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра БССР, затым выкладаў у Мінскім музычным вучылішчы імя Глінкі.

7 верасня 2008 г. – у Барысаве адзначаўся XV Дзень беларускага пісьменства. З гэтай нагоды на будынку Цэнтральнай Барысаўскай бібліятэкі была ўсталявана мемарыяльная шыльда Івану Каладзееву. Бібліятэцы было прысвоіна імя вядомага бібліяфіла.

6 верасня

6 верасня 2009 г. – завяршыўся шматдзённы конны пераход “Барысаў-Барадзіно” па месцам бітваў 1812 года. Працягласць маршруту склала 563 кіламетры.

5 верасня

5 верасня 1871 г. (па старому стылю) – адбылося асвяшчэнне барысаўскага сабора ў імя Уваскрасення Хрыста Спасіцеля. З гэтай нагоды выступіў з прамовай епіскап Мінскі і Бабруйскі Аляксандр.

4 верасня

4 верасня 1840 г. – краязнаўца Барысаўскай зямлі граф Яўстах Тышкевіч па ўласным прашэнні быў звольнены са службы ў канцылярыі Чарнігаўскага, Палтаўскага і Харкаўскага генерал-губернатара. Праз два гады ён атрымаў прызначэнне на пасаду ганаровага наглядчыка вучэльняў Барысаўскага павета.

3 верасня

3 верасня 1977 г. – памёр ураджэнец Барысава Уладзімір Дзямідчык, спецыяліст у галіне арабскай мовы і літаратуры, пісьменнік і мастак. Ім напісана цэлая серыя апавяданняў і вершаў, звязаных з дзіцячымі і юнацкімі гадамі, партызанствам на Барысаўшчыне.

2 верасня

2 верасня 1909 г. – зацверджана заснаванне Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў. У яго мэты ўваходзіла развіццё сярод мясцовага насельніцтва самадзейнасці, асабліва ў вобласці драматычнага мастацтва.

1 верасня

1 верасня 1875 г. – другім святаром Васкрасенскага сабору ў Барысаве быў прызначаны Дзмітрый Булгакоўскі. У Барысаве айцец Дзмітрый праслужыў толькі год, пазней ён пакінуў і свой сан. Займаўся фалькларыстыкай, літаратурнай дзейнасцю. Місію свайго жыцця бачыў у барацьбе з п’янствам у Расійскай імперыі.

1 верасня 2010 г. – выхадзец з Барысава Анатоль Грамыка атрымаў статус прафесара Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта імя М. Ламаносава. Сын шматгадовага міністра замежных спраў Андрэя Грамыкі з’яўляецца спецыялістам у пытаннях амерыканістыкі, афрыканістыкі, міжнародных адносін.

28 жніўня

28 жніўня 1920 г. – у Барысаве прайшоў першы суботнік.

27 жніўня

27 жніўня 1918 г. – нямецкі ўрад падпісвае дагавор аб вывадзе войскаў на ўсход ад ракі Бярэзіна.

26 жніўня

26 жніўня 1966 г. – памёр беларускі тэатральны мастак, Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, выхадзец з Барысава Іван Ушакоў.

26 жніўня 1642 г. – у Барысаве заснаваны касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

23 жніўня

23 жніўня 1981 г. – памёр доктар фізіка-матэматычных навук, спецыяліст у вобласці радыёфізікі Уладзімір Ізох.

22 жніўня

22 жніўня 1924 г. – нарадзіўся Авенір Юшка, Ганаровы грамадзянін Барысава.

21 жніўня

21 жніўня 1925 г. – утвораны Вяліканягновіцкі сельскі савет.

20 жніўня

20 жніўня 1924 г. – Барысаўскі раён падзелены на 17 сельсаветаў.

19 жніўня

19 жніўня 1899 г. – нарадзіўся Аляксандр Кажамякін, будучы Герой Сацыялістычнай Працы.

18 жніўня

18 жніўня 1937 г. – у Барысаве нарадзілася будучая паэтэса Валянціна Леві.

15 жніўня

15 жніўня 1944 г. – званне Героя Савецкага Саюза нададзена сакратару Барысаўскага ГК КП(б)Б Мікалаю Пакроўскаму.

15 жніўня 1809 г. – у імя Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі быў асвячоны касцёл у Барысаве.

14 жніўня

14 жніўня 1892 г. – у Барысаве быў вялікі пажар.

14 жніўня 2005 г. – загінуў барысаўчанін Яўген Ногатаў, спецыяліст у вобласці фізіка-матэматычных навук, альпініст.

12 жніўня

12 жніўня 1919 г. – нарадзіўся Барыс Галушкін, будучы Герой Савецкага Саюза, удзельнік ваенных дзеянняў на тэрыторыі Барысаўскага раёна ў часы Другой сусветнай вайны.

11 жніўня

11 жніўня 1919 г. – польскія войскі захапілі Нова-Барысаў.

10 жніўня

10 жніўня 1563 г. – вялікі князь літоўскі Жыгімонт ІІ Аўгуст выдаў Барысаву прывілей на Магдэбургскае права.

9 жніўня

9 жніўня 1959 г. – памёр выхадзец з в. Лісіна, спецыяліст у вобласці хімічных навук Мікалай Холева.

5 жніўня

5 жніўня 1941 г. – за мужнасць у баях за Барысаўшчыну звання Героя Савецкага Саюза быў уганараваны Аляксандр Лізюкоў.

4 жніўня

4 жніўня 1976 г. – памёр Мікалай Пакроўскі, Герой Савецкага Саюза, першы пасляваенны сакратар Барысаўскага ГК КП(б)Б.

4 жніўня 1941 г. – у Стара-Барысаў, дзе размяшчаўся штаб фронту групы армій “Цэнтр” прыляцеў Гітлер.

1 жніўня

1 жніўня 1934 г. – нарадзіўся Уладзімір Ізох, будучы доктар фізіка-матэматычных навук, спецыяліст у вобласці радыёфізікі.

29 ліпеня

29 ліпеня 1954 г. – у Барысаве нарадзіўся Віктар Малінка, спецыяліст у вобласці фізікі.

27 ліпеня

27 ліпеня 1941 г. – Барысаў выбраны адным з галоўных цэнтраў размяшчэння нямецкага гандлёвага таварыства “Ост”.

27 ліпеня 1960 г. – у в. Вяляцічы нарадзілася будучая мастачка Таццяна Каландырэц.

26 ліпеня

26 ліпеня 1984 г. – памёр Заслужаны дзеяч навукі БССР, літаратуразнаўца, выхадзец з Барысава Васіль Барысенка.

25 ліпеня

25 ліпеня 1949 г. – у Барысаве заснавана вытворчасць па рамонце ваеннай тэхнікі пад назвай 990 артылерыйская база 2-га разрада (цяперашні “2566 завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення”).

25 ліпеня 1941 г. – у Барысаве было створана яўрэйскае гета.

22 ліпеня

22 ліпеня 1918 г. – у Зэмбіне нарадзілася Марыя Лавер, будучы Заслужаны настаўнік БССР, выдатнік аховы здароўя БССР.

18 ліпеня

18 ліпеня 1803 г. – нарадзілася Ганна Цюндзявіцкая, аўтарка “Літоўскай гаспадыні”.

17 ліпеня

17 ліпеня 1924 г. – згодна з новым адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам створаны Барысаўская акруга і Барысаўскі раён.

15 ліпеня

15 ліпеня 1934 г. – у Барысаве, на праспекце Рэвалюцыі каля ўваходу ў парк, паўстаў помнік Леніну.

14 ліпеня

14 ліпеня 1944 г. – падчас захопу плацдарма пры фарсіраванні Нёмана асабліва адзначыўся выхадзец з Барысава генерал-маёр Павел Толсцікаў.

13 ліпеня

13 ліпеня 1858 г. – у Барысаўскім павеце нарадзіўся Андрэй Вількіцкі, будучы спецыяліст у вобласці гідраграфіі і геадэзіі.

13 ліпеня 1948 г. – у Барысаве нарадзіўся Леанід Козік, будучы грамадска-палітычны дзеяч.

12 ліпеня

12 ліпеня 1929 г. – у Барысаве нарадзілася Любоў Качатава, чэмпіёнка і рэкардсменка свету ў веласпорце.

11 ліпеня

11 ліпеня 1932 г. – у Барысаве нарадзіўся Анатоль Анікейчык, будучы скульптар, Народны мастак БССР.

9 ліпеня

9 ліпеня 1904 г. – у в. Вяляцічы нарадзіўся Пётр Герке, доктар медыцынскіх навук, прафесар, спецыяліст у вобласці гісталогіі і эмбрыялогіі.

9 ліпеня 1662 г. – пасля працяглай аблогі расійскі гарнізон пакінуў паўзруйнаваны Барысаў.

8 ліпеня

8 ліпеня 1901 г. – адбылася буйная забастоўка на запалкавай фабрыцы “Вікторыя” у Барысаве.

7 ліпеня

7 ліпеня 1941 г. – у Стара-Барысаве ўсталяваўся штаб нямецкай 2-й танкавай групы.

6 ліпеня

6 ліпеня 1941 г. – у паветранай бітве непадалёк ад Барысава быў забіты лётчык, будучы Герой Савецкага Саюза К. Анохін.

5 ліпеня

5 ліпеня 1941 г. – экіпаж самалёта пад кіраўніцтвам лейтэнанта М. Булыгіна знішчыў пантонны мост праз Бярэзіну.

4 ліпеня

4 ліпеня 1964 г. – у в. Іканы адкрыўся школьны музей, які праз 5 гадоў атрымае званне “народнага”.

3 ліпеня

3 ліпеня 1941 г. – праведзена няўдалая контратака Маскоўскай дывізіі супраць наступаючых нямецкіх войскаў.

2 ліпеня

2 ліпеня 1941 г. – левабярэжная частка Барысава захоплена нямецкімі войскамі.

1 ліпеня

1 ліпеня 1914 г. – распачала работу Барысаўская жаночая настаўніцкая семінарыя.

1 ліпеня 1944 г. – войскі 3-га Беларускага фронта вызвалілі Барысаў.

1 ліпеня 1944 г. – у Маскве прайшоў салют 20 артылерыйскімі залпамі з 224-х гарматаў у гонар войскаў 3-га Беларускага фронта, якія фарсіравалі Бярэзіну і вызвалілі Барысаў.

30 чэрвеня

30 чэрвеня 1944 г. – савецкія войскі пачалі вызваленне Барысава.

29 чэрвеня

29 чэрвеня 1944 г. – падчас аперацыі па вызваленню Беларусі на поўнач ад Барысава распачалося фарсіраванне Бярэзіны.

28 чэрвеня

28 чэрвеня 1914 г. – нарадзіўся Уладзімір Савіцкі, барысаўскі паэт і празаік.

27 чэрвеня

27 чэрвеня 1941 г. – курсанты барысаўскага танкавага вучылішча займаюць абарону на лініі Стахава – Прудок – Стаі – Ельніца.

26 чэрвеня

26 чэрвеня 1904 г. – у в. Вяляцічы нарадзіўся Пётр Герке, будучы спецыяліст у вобласці гісталогіі і эмбрыялогіі.

25 чэрвеня

25 чэрвеня 1966 г. – памёр Герой СССР, адказны за эвакуацыю барысаўскіх прадпрыемстваў і ўстаноў у Вялікую Айчынную вайну Іосіф Бельскі.

24 чэрвеня

24 чэрвеня 1941 г. – курсанты барысаўскага танкавага вучылішча выехалі на захад ад горада ў міжрэчча Плісы і Бярэзіны для стварэння абароны.

23 чэрвеня

23 чэрвеня 1950 г. – нарадзілася Таццяна Арцёмава, будучы мастак Барысаўскага крышталёвага завода.

22 чэрвеня

22 чэрвеня 1917 г. – распачалася шматдзённая забастоўка на барысаўскай абутковай фабрыцы.

20 чэрвеня

20 чэрвеня 1924 г. – у склад Барысаўскага павета перададзена Лукомская воласць.

19 чэрвеня

19 чэрвеня 1655 г. – падчас вайны Расіі і Рэчы Паспалітай Барысаў быў захоплены і спалены расійскімі войскамі.

17 чэрвеня

17 чэрвеня 1897 г. – у в. Лісіна нарадзіўся Мікалай Холева, будучы спецыяліст у вобласці хімічных навук.

15 чэрвеня

15 чэрвеня 1924 г. – нарадзіўся Міхаіл Вінакураў, краязнаўца, Ганаровы грамадзянін Мётчынскага сельскага савета.

14 чэрвеня

14 чэрвеня 1792 г. – кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі выдаў Барысаву поўнае Магдэбургскае права.

13 чэрвеня

13 чэрвеня 1893 г. – у Барысаве нарадзіўся Уладзімір Адамовіч, удзельнік Першай і Другой сусветных войнаў, генерал-маёр артылерыі.

13 чэрвеня 1990 г. – памерла Марыя Адамейка, барысаўчанка, Заслужаная артыстка Беларусі.

11 чэрвеня

11 чэрвеня 1959 г. – у Барысаве нарадзілася Лілія Мальцэвіч, будучы выкладчык музыкі, дырыжор.

10 чэрвеня

10 чэрвеня 1970 г. – памёр выхадзец з Зэмбіна, генерал-палкоўнік Уладзімір Вашкевіч.

9 чэрвеня

9 чэрвеня 1958 г. – у Барысаве нарадзіўся будучы музыка Алесь Камоцкі.

8 чэрвеня

8 чэрвеня 1944 г. – падчас баявых дзеянняў быў забіты Юнас Каракетаў, кіраўнік партызанскага атрада, які дзейнічаў на тэрыторыі Барысаўскага раёна.

6 чэрвеня

6 чэрвеня 1993 г. – Барысаўшчыну ўпершыню наведаў прэзідэнт французскага навуковага гістарычнага таварыства “Цэнтр напалеонаўскіх даследаванняў” Фернан Бокур.

5 чэрвеня

5 чэрвеня 1920 г. – падчас савецка-польскай вайны бальшавіцкія войскі канчаткова выцеснілі палякаў з Барысава.

4 чэрвеня

4 чэрвеня 1923 г. – у Барысаве нарадзіўся Міхаіл Рабцаў, будучы Герой Савецкага Саюза і Ганаровы грамадзянін Барысава.

1 чэрвеня

1 чэрвеня 1987 г. – гісторыку Віктару Пашкевічу прысуджана званне Ганаровага грамадзяніна Барысава.

1 чэрвеня 1889 г. – у в. Селішча нарадзіўся Нікіфар Палонік, прафсаюзны і гаспадарчы дзеяч БССР.

31 мая

31 мая 1994 г. – памёр барысаўскі паэт Леанід Рашкоўскі.

29 мая

29 мая 1924 г. – выхадзец з в. Навасёлкі Аляксандр Хацкевіч прызначаны на пасаду старшыні Магілёўскага павятовага выканкама.

28 мая

28 мая 1920 г. – артылерыйскі абстрэл Барысава польскімі войскамі.

28 мая 1839 г. – у маёнтку Вільянава Барысаўскага павета нарадзіўся Міхал Цюндзявіцкі, будучы ўдзельнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863 – 1864 гг.

27 мая

27 мая 1909 г. – нарадзіўся Сяргей Знаёмы, барысаўчанін, празаік і паэт.

26 мая

26 мая 1958 г. – у в. Дзядзілавічы нарадзіўся Аляксандр Кушняровіч, кандыдат гістарычных навук.

25 мая

25 мая 1920 г. – бальшавіцкія войскі ўвайшлі ў Барысаў.

25 мая 2012 г. – на Канскім кінафестывалі адбылася сусветная прэм’ера фільма “У тумане”, галоўную ролю ў якім выканаў выхадзец з Барысава Уладзімір Свірскі.

24 мая

24 мая 1932 г. – Янка Купала наведаў Барысаўскі сельска-гаспадарчы тэхнікум.

23 мая

23 мая 1959 г. – нарадзіўся Сцяпан Клімук, мастак, дырэктар Барысаўскай дзіцячай мастацкай школы.

23 мая 1959 г. – у Барысаве нарадзіўся Алег Логвін, будучы велагоншчык, алімпійскі чэмпіён.

22 мая

22 мая 1792 г. – пачатак наступу расійскіх войскаў на тэрыторыю Рэчы Паспалітай, які скончыцца далучэннем Барысава і значнай часткі краіны да Расіі.

21 мая

21 мая 1863 г. – быў пакараны смерцю ўдзельнік нацыянальна-вызваленчага паўстання, выхадзец з маёнтка Вільянава Барысаўскага павета Міхал Цюндзявіцкі.

20 мая

20 мая 1929 г. – нарадзілася Марыя Адамейка, барысаўчанка, Заслужаная артыстка Беларусі.

19 мая

19 мая 1909 г. – нарадзіўся Мікалай Пакроўскі, пасляваенны сакратар Барысаўскага ГК КП (б) Б, Герой Савецкага Саюза.

19 мая 1914 г. – памёр Іван Каладзееў, барысаўскі калекцыянер і краязнаўца, стваральнік унікальнага збора кніг і дакументаў, прысвечаных эпосе напалеонаўскіх войнаў.

18 мая

18 мая 1998 г. – барысаўчанін Віктар Кульбачэнка першым з беларусаў узняўся на Эверэст.

16 мая

16 мая 1974 г. – створаны Барысаўскі прыборабудаўнічы завод (цяпер – ААТ “Экран”).

15 мая

15 мая 1909 г. – у Барысаве нарадзіўся Герой Савецкага Саюза Яўсей Вайнруб.

14 мая

14 мая 1985 г. – памёр выхадзец з в. Вяляцічы, доктар медыцынскіх навук, прафесар, спецыяліст у вобласці гісталогіі і эмбрыялогіі Пётр Герке.

13 мая

13 мая 1655 г. – у бітве пад Барысавам полк расійскіх салдат і драгунаў на чале з Ю. Баратынскім разбіў заслон палкоўніка ВКЛ К. Паклонскага.

10 мая

10 мая 1934 г. – нарадзіўся Аркадзь Новік, барысаўчанін, мастак па кераміцы і шклу.

10 мая 1858 г. – у выніку моцнага пажару Барысаў амаль поўнасцю згарэў.

8 мая

8 мая 1983 г. – памерла ўраджэнка Барысаўскага павета, французская мастачка Надзея Хадасевіч-Лежэ.

7 мая

7 мая 1985 г. – Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР узнагародзіў Барысаў ордэнам Айчыннай вайны І ступені.

6 мая

6 мая 2002 г. – памёр выхадзец з Барысава Уладзімір Лісоўскі, доктар філасофскіх навук, Заслужаны дзеяч навук Расіі.

5 мая

5 мая 1664 г. – кароль Рэчы Паспалітай Ян ІІ Казімір дараваў Барысаву прывілей, у якой пацвярдзіў ранейшыя граматы.

5 мая 1945 г. – званне Героя Савецкага Саюза атрымаў выхадзец з Барысава Павел Толсцікаў.

4 мая

4 мая 1952 г. – у Барысаве нарадзілася Галіна Слесарэнка, будучы дырэктар Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І. Каладзеева.

3 мая

3 мая 1793 г. – Барысаў стаў павятовым цэнтрам.

3 мая 1920 г. – у Барысаве нарадзіўся Евель Бялявін, будучы Герой Савецкага Саюза.

2 мая

2 мая 1905 г. – у Барысаве адбылася забастоўка на запалкавай фабрыцы “Бярэзіна”, якую падтрымалі працоўныя кафляных і лесапільных заводаў.

1 мая

1 мая 1919 г. – у Барысаве нарадзіўся Самуіл Чэрнін, будучы кандыдат тэхнічных навук, спецыяліст у вобласці ваеннага прыборабудавання.

29 красавіка

29 красавіка 1945 г. – выхадцу з Барысава Паўлу Толсцікаву прысуджана званне гвардыі генерал-маёр.

28 красавіка

28 красавіка 1919 г. – да 2-й брыгады Заходняй дывізіі быў далучаны Барысаўскі батальён.

27 красавіка

27 красавіка 1962 г. – нарадзіўся Віктар Кульбачэнка, будучы жыхар Барысава, альпініст, першы беларускі скарыцель Эверэста.

26 красавіка

26 красавіка 1933 г. – у Барысаве нарадзіўся Георгій Гурыновіч, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.

25 красавіка

25 красавіка 1904 г. – у Барысаве нарадзіўся Васіль Барысенка, будучы Заслужаны дзеяч навукі БССР, шматгадовы дырэктар Інстытута літаратуры АН БССР.

24 красавіка

24 красавіка 1985 г. – памёр Герой Савецкага Саюза, Ганаровы грамадзянін Барысава Павел Толсцікаў.

23 красавіка

23 красавіка 1943 г. – дыверсійная група партызанскага атрада імя Сталіна на чыгунцы Барысаў-Мінск каля раз’езда Перамога спусціла пад адхон варожы эшалон.

22 красавіка

22 красавіка 1937 г. – у цягніку Владзівасток-Масква застрэліўся палітычны дзеяч БССР, выхадзец з Барысава Язэп Адамовіч.

21 красавіка

21 красавіка 1903 г. – у Барысаве нарадзіўся Мікалай Аляхновіч, будучы літаратурны крытык, кіраўнік Барысаўскага філіяла літаратурнага аб’яднання “Маладняк”.

19 красавіка

19 красавіка 1933 г. – у Барысаве нарадзілася Жанна Гілевіч, будучая краязнаўца і дырэктар Барысаўскага краязнаўчага музея.

18 красавіка

18 красавіка 1814 г. – нарадзіўся Яўстафій Тышкевіч, археолаг, гісторык, этнограф, аўтар “Апісання Барысаўскага павета”.

17 красавіка

17 красавіка 1988 г. – у Барысаве нарадзіўся цяжкаатлет, алімпійскі чэмпіён і рэкардсмен свету Андрэй Арамнаў.

16 красавіка

16 красавіка 1996 г. – на Брылёўскім полі адбылася цырымонія адкрыцця помніка ў памяць пра пераправу войска Напалеона праз Бярэзіну.

15 красавіка

15 красавіка 1932 г. – у Барысаве нарадзіўся Анатоль Грамыка, будучы вучоны ў вобласці сацыяльна-эканамічных і палітычных праблем, дыпламат.

13 красавіка

13 красавіка 1793 г. – Барысаў увайшоў у склад Мінскай губерніі.

12 красавіка

12 красавіка 1927 г. – прынята рашэнне пра ліквідацыю Барысаўскай акругі.

11 красавіка

11 красавіка 2008 г. – памёр журналіст, выхадзец з в. Веляцічы Давыд Клебанаў.

10 красавіка

10 красавіка 1945 г. – выхадзец з в. Маісееўшчына Уладзімір Рыжоў атрымаў званне Героя Савецкага Саюза.

7 красавіка

7 красавіка 1985 г. – памёр Ганаровы грамадзянін Барысава Міхаіл Мармулёў.

7 красавіка 1940 г. – званне Героя Савецкага Саюза ўпершыню атрымаў выхадзец з Барысаўскага раёна – Сцяпан Чэрняк.

6 красавіка

6 красавіка 1945 г. – званне Героя Савецкага Саюза атрымаў выхадзец з Барысава Яўсей Вайнруб.

5 красавіка

5 красавіка 1902 г. – у Барысаве нарадзіўся Мікалай Шапавалаў, спецыяліст у вобласці філасофскіх навук.

4 красавіка

4 красавіка 1984 г. – памёр Ганаровы грамадзянін Барысава Міхаіл Кузняцоў.

1 красавіка

1 красавіка 1933 г. – у Барысаве нарадзіўся Яўген Старадзетка, будучы доктар тэхнічных навук прафесар.

25 сакавіка

25 сакавіка 1923 г. – у в. Навасёлкі нарадзіўся Раман Кручок, кандыдат гістарычных навук.

24 сакавіка

24 сакавіка 1945 г. – пасмяротнае званне Героя Савецкага Саюза атрымаў выхадзец з в. Кішчана Слабада Аляксандр Харчанка.

22 сакавіка

22 сакавіка 1925 г. – выхадзец з Барысава Язэп Адамовіч наведаў родны горад у якасці старшыні СНК БССР.

21 сакавіка

21 сакавіка 1947 г. – у в. Чарнявічы нарадзіўся Мікалай Ісаёнак, будучы мастак.

21 сакавіка 2001 г. – памёр выхадзец з Барысава Эдуард Кнышаў, спецыяліст у вобласці металургіі, Ганаровы хімік СССР.

20 сакавіка

20 сакавіка 1889 г. – нарадзіўся Васіль Самцэвіч, будучы краязнаўца, Заслужаны настаўнік БССР.

20 сакавіка 2003 г. – памёр выхадзец з Барысава Яўсей Вайнруб, военачальнік, Герой Савецкага Саюза, Ганаровы грамадзянін Барысава.

19 сакавіка

19 сакавіка 1918 г. – абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка, у склад якой ўвайшоў і Барысаўскі павет.

18 сакавіка

18 сакавіка 1921 г. – згодна з Рыжскай мірнай дамовай былі падкарэктаваны межы Барысаўскага павета.

17 сакавіка

17 сакавіка 1924 г. – выхадзец з Барысава Язэп Адамовіч стаў кіраўніком Савета Народных Камісараў БССР.

16 сакавіка

16 сакавіка 1999 г. – спецыялісту ў вобласці юрыспрудэнцыі Аляксандры Кулінковіч было прысуджана званне Ганаровага грамадзяніна Барысава.

15 сакавіка

15 сакавіка 1938 г. – нарадзілася Ала Лапошыч, будучая паэтэса.

14 сакавіка

14 сакавіка 2004 г. – фільм “Кола”, які здымаўся ў в. Завалы, атрымаў узнагароду як “лепшы кароткаметражны фільм” на кінафестывалі ў Парыжы Cinéma du Réel.

13 сакавіка

13 сакавіка 2013 г. – памёр Мікалай Афонін, удзельнік вызвалення Барысаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Ганаровы грамадзянін Барысава.

11 сакавіка

11 сакавіка 1913 г. – памёр выхадзец з Барысаўскага павета спецыяліст у вобласці гідраграфіі і геадэзіі Андрэй Вількіцкі.

10 сакавіка

10 сакавіка 1919 г. – у Барысаве прайшоў першы вядомы ў гісторыі горада яўрэйскі пагром.

8 сакавіка

8 сакавіка 1915 г. – у Барысаве нарадзілася Ганна Вяржбіцкая, будучы Герой Сацыялістычнай Працы, Заслужаны аграном БССР.

7 сакавіка

7 сакавіка 1909 г. – памёр выхадзец з Барысава Мікалай Шатаў, адзін з мацнейшых савецкіх штангістаў 1930 – 1940-х гг., рэкардсмен свету.

6 сакавіка

6 сакавіка 1889 г. – у в. Дакудава Барысаўскага павета нарадзіўся Пётр Самцэвіч, будучы лінгвіст, фалькларыст і краязнаўца.

5 сакавіка

5 сакавіка 1917 г. – у выніку пратэстных выступаў у Барысаве распачаты працэс раззбраення паліцыі ў Барысаве.

4 сакавіка

4 сакавіка 1922 г. – у Барысаве нарадзіўся Залман Бейнянсон, доктар тэхнічных навук, Ганаровы радыст СССР.

4 сакавіка 1934 г. – у Барысаве нарадзіўся Франц Абрампальскі, будучы Заслужаны заатэхнік Расіі.

1 сакавіка

1 сакавіка 1902 г. – у в. Боркі нарадзіўся Фёдар Касцюковіч, будучы доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар.

27 лютага

27 лютага 1891 г. – нарадзіўся Давід Сарнаў, пачынальнік амерыканскага радыё- і тэлевяшчання.

26 лютага

26 лютага 1993 г. – памерла Таццяна Бірыч, доктар медыцынскіх навук, прафесар, Заслужаны ўрач Беларусі.

25 лютага

25 лютага 1919 г. – нарадзіўся будучы мастак Сурэн Мірзаян.

22 лютага

22 лютага 2007 г. – Барысаўскі педагагічны тэхнікум атрымаў назву “Барысаўскі дзяржаўны каледж”.

20 лютага

20 лютага 1938 г. – Барысаўскі раён увайшоў у склад Мінскай вобласці.

20 лютага 1947 г. – у в. Вялікае Стахава нарадзіўся Валер Мазынскі, будучы тэатральны дзеяч, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР.

16 лютага

16 лютага 1895 г. – у в. Навасёлкі нарадзіўся Аляксандр Хацкевіч, будучы дзяржаўны дзеяч БССР.

15 лютага

15 лютага 1943 г. – у баях за Харкаў памёр выхадзец з в. Забашэвічы Павел Казакевіч.

15 лютага 1949 г. – у в. Перасады нарадзіўся Яўген Панкавец, будучы вучоны ў вобласці ветэрынарнай фармакалогіі, таксікалогіі, радыёэкалогіі.

14 лютага

14 лютага 1964 г. – у Барысаве нарадзілася тэатральны дзеяч і выкладчык Ірына Кабанава.

6 лютага

6 лютага 1863 г. – арыштаваны ўдзельнік паўстання, выхадзец з маёнтка Вільянава, Барысаўскага павета Міхал Цюндзявіцкі.

6 лютага 1996 г. – памёр мастак, жыхар Барысава Сурэн Мірзаян (на фота).

5 лютага

5 лютага 1806 г. – у Барысаўскім павеце нарадзіўся Канстанцін Тышкевіч, адзін з пачынальнікаў беларускай археалогіі.

4 лютага

4 лютага 1944 г. – званне Героя Савецкага Саюза атрымаў выхадзец з Барысава Евель Белявін.

3 лютага

3 лютага 1909 г. – у Барысаве нарадзіўся Мікалай Шатаў, адзін з мацнейшых савецкіх штангістаў 1930 – 1940-х гг., рэкардсмен свету.

2 лютага

2 лютага 1982 г. – у Барысаве нарадзіўся Міхаіл Аўдзееў, тяжкаатлет, шматразовы чэмпіён і рэкардсмен Беларусі.

1 лютага

1 лютага 2011 г. – Барысаў наведаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

31 снежня

31 снежня 1942 г. – загінуў выхадзец з Барысава актывіст партызанскага руху Шоя Бярковіч.

30 студзеня

30 студзеня 1939 г. – у Барысаве нарадзіўся будучы савецкі і расійскі дыпламат Анатоль Зайцаў.

29 снежня

29 снежня 1999 г. – рашэннем гарадскога Савета дэпутатаў зацверджаны герб горада.

29 студзеня

29 студзеня 1999 г. – на сесіі Барысаўскага гарадскога савета дэпутатаў быў зацверджаны гарадскі герб ўзору 1792 г.

28 снежня

28 снежня 1909 г. – у г. Барысаў нарадзіўся Абрам Рубінштэйн, прафесар хіміі, двойчы лаўрэат Сталінскай прэміі СССР.

28 студзеня

28 студзеня 1588 г. – зацверджаны Трэці статут Вялікага княства Літоўскага. Меў сілу на Барысаўшчыне да 1840 г.

26 студзеня

26 студзеня 1945 г. – 3-і мотастралковы батальён пад кіраўніцтвам выхадца з в. Маісееўшчына, будучага героя СССР Уладзіміра Рыжова першым у брыгадзе фарсіраваў Одэр.

25 студзеня

25 студзеня 1937 г. – у в. Сяменькавічы нарадзіўся Іван Асаёнак, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

24 студзеня

24 студзеня 1922 г. – у Барысаве нарадзіўся Міхаіл Марозаў, будучы Герой савецкага Саюза.

23 студзеня

23 студзеня 1947 г. – у Барысаве нарадзіўся Анатоль Кулагін, будучы мастацтвазнаўца, гісторык архітэктуры.

22 студзеня

22 студзеня 1796 г. – імператрыца Кацярына ІІ пацвярджае спрадвечны герб Барысава, але дадае да яго выяву двухгаловага арла.

21 студзеня

21 студзеня 1955 г. – памёр пісьменнік, краязнаўца, аўтар “Нашай Нівы” Язэп Шпэт.

19 студзеня

19 студзеня 1798 г. – Барысаў быў выкуплены ў Радзівілаў і стаў дзяржаўным горадам.

19 студзеня 1910 г. – у Барысаве нарадзіўся будучы тэатральны мастак, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Іван Ушакоў.

18 студзеня

18 студзеня 1931 г. – утвораны Барысаўскі прыгарадны сельскі савет.

16 студзеня

16 студзеня 1948 г. – у в. Брылі нарадзіўся Станіслаў Ліпніцкі, будучы спецыяліст у вобласці інфарматыкі і камп’ютаранай лінгвістыкі, доктар тэхнічных навук.

15 студзеня

15 студзеня 1938 г. – Барысаў і Барысаўскі раён сталі часткай Мінскай вобласці.

15 студзеня 2001 г. – рашэннем гарадскога Савета дэпутатаў зацверджаны сцяг горада.

14 студзеня

14 студзеня 1907 г. – у Барысаве нарадзіўся Мікалай Аўхімовіч, дзяржаўны дзеяч, дэпутат Вярхоўных Саветаў БССР і СССР.

12 студзеня

12 студзеня 1949 г. – у в. Пагодзіца нарадзіўся Васіль Мельнік, будучы кандыдат медыцынскіх навук.

10 студзеня

10 студзеня 1929 г. – у складзе Барысаўскага раёна ўтвораны Лозінскі нацыянальны польскі сельскі савет.

9 студзеня

9 студзеня 1905 г. – у Барысаве адбылася маштабная стачка.

9 студзеня 1937 г. – у Барысаве нарадзіўся будучы паэт Леанід Рашкоўскі.

7 студзеня

7 студзеня 1897 г. – у Барысаве нарадзіўся Язэп Адамовіч, дзяржаўны дзеяч ССРБ.

6 студзеня

6 студзеня 1952 г. – у Барысаве нарадзіўся Юрый Астроўскі, будучы Заслужаны ўрач Беларусі.

5 студзеня

5 студзеня 1907 г. – нарадзіўся Пётр Лапацін, будучы Ганаровы грамадзянін Барысава.

5 студзеня 1957 г. – у в. Вяляцічы нарадзілася грамадская дзяячка Святлана Герасімовіч.

4 студзеня

4 студзеня 1923 г. – нарадзіўся Мікалай Ваданосаў, у будучым – пісьменнік, Заслужаны работнік культуры БССР.

3 студзеня

3 студзеня 1947 г. – у в. Жыцькава нарадзіўся будучы пісьменнік Васіль Гігевіч.

2 студзеня

2 студзеня 1924 г. – нарадзілася Аляксандра Кулінковіч, заслужаны юрыст БССР, Ганаровы грамадзянін Барысава.

2 студзеня 1956 г. – у Барысаве нарадзіўся Аляксандр Астроўскі, будучы журналіст і дыпламат.

1 студзеня

1 студзеня 1919 г. – тэрыторыя Барысаўскага павета Мінскай губерні ўвайшла ў склад Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Каляндар
спадчына
Барысаў
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
«Преследование беларусов вышло за пределы Беларуси». Как в 2024 году режим репрессировал людей в изгнании
В мире
«Журналист при Сталине был ходячей прокуратурой. Я также таким быть хочу!». Стало известно, кто скрывается за личностью доносчицы «Анны Коробковой»
Новости Жодино
Трех жителей Жодино объявили участниками "экстремистского формирования"
Политика
Шрайбман: Этот год открыл для Лукашенко окно возможностей
Экономика
«Никакие санкции не могут сделать процветанию больнее, чем могут сделать красауцы, запущенные в реальный сектор экономики»
В мире
«Асма умирает». Жена Башара Асада тяжело больна раком, ее держат в изоляции в Москве
Общество
Сотрудница милиции, исполняющая песни невестки Лукашенко, — бывшая жена политзаключенного
В мире
Эксперты: «Следы шрапнели уже не спрячешь, МАК придется расследовать крушение летевшего в Грозный самолета и привлекать иностранцев»
Общество
Родителей гомельских школьников пугают петардами от ВСУ
Общество
Белорусов заставляют снова заплатить за донаты
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
«Преследование беларусов вышло за пределы Беларуси». Как в 2024 году режим репрессировал людей в изгнании
В мире
«Журналист при Сталине был ходячей прокуратурой. Я также таким быть хочу!». Стало известно, кто скрывается за личностью доносчицы «Анны Коробковой»
Новости Жодино
Трех жителей Жодино объявили участниками "экстремистского формирования"
Политика
Шрайбман: Этот год открыл для Лукашенко окно возможностей
Экономика
«Никакие санкции не могут сделать процветанию больнее, чем могут сделать красауцы, запущенные в реальный сектор экономики»
В мире
«Асма умирает». Жена Башара Асада тяжело больна раком, ее держат в изоляции в Москве
Общество
Сотрудница милиции, исполняющая песни невестки Лукашенко, — бывшая жена политзаключенного
В мире
Эксперты: «Следы шрапнели уже не спрячешь, МАК придется расследовать крушение летевшего в Грозный самолета и привлекать иностранцев»
Общество
Родителей гомельских школьников пугают петардами от ВСУ
Общество
Белорусов заставляют снова заплатить за донаты
ВСЕ НОВОСТИ