Чужая душа — прыцемкі, тым больш калі яна нагэтулькі табе чужая, як душа Лукашэнкі. І ўсё ж здаецца, што цяпер (пасьля папярэджаньня з Кіеву) душа ягоная трымціць у трывозе, як не трымцела са жніўня 2020, а да гэтага - з лістападу 1996, калі адной нагой стаяў у імпічмэнце, пiша палiтычны аналiтык Сяргей Навумчык.
Аднак пагроза ад таго, хто валодае зброяй - гэта ўжо не дэпутацкія подпісы і не транспаранты мірных пратэстоўцаў. Ён вельмі добра разумее сілу сілы (бо толькі на ёй і трымаецца), і ўсьведамляе магчымую пэрспэктыву менавіта для сябе ў розных кантэкстах і варыянтах. І добрых варыянтаў у яго няма.
Лукашэнку не шкада. Горш, што ён можа за сабой абрынуць у бездань краіну.
Што ж - відаць, гэткай будзе плата за выбары 1994 і рэфэрэндум 1995. Магчыма, гэта гістарычна непазьбежна і па-Боску справядліва — каб потым ўзьнікла іншая, свабодная Беларусь.
Добро пожаловать в реальность!