Политика

Віталь Цыганкоў: Хай Лукашэнка потым не пытаецца «а мяне за што?»

Расія збіраецца паставіць у Беларусі чатыры станцыі кіравання дальнабойнымі дронамі.

Политика ex-press.by
0

Расія збіраецца паставіць у Беларусі чатыры станцыі кіравання дальнабойнымі дронамі. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі са спасылкай на даныя ўкраінскай разведкі. Таксама падобныя станцыі, са слоў Зяленскага, могуць з’явіцца на часова акупаваных тэрыторыях Украіны. Раней Зяленскі заяўляў, што ўкраінскаму боку ўдалося вывесці з дзеяння некалькі рэтранслятараў у Беларусі, праз якія кіраваліся расейскія дроны, але падрабязнасці гэтых дзеянняў ён тады не раскрыў, піша палітычны аналiтык Віталь Цыганкоў.

Трэба адразу адзначыць, што 3-4 станцыі, пра якія кажа Зяленскі, гэта выглядае як сістэмная інфраструктура. Гэта дубляванне, гэта пакрыццё розных накірункаў, гэта магчымасць весці некалькі аперацыяў адначасова. Таму, у выпадку рэальнага ажыццяўлення гэтых планаў, тэрыторыя Беларусі становіцца платформай для кіравання ўдарамі на даволі вялікія адлегласці.

Што гэта практычна азначае? – у тым выпадку, калі гэта сапраўды будзе зроблена.

Па-першае, Беларусь яшчэ мацней уцягваецца ў вайсковую інфраструктуру Расеі, нават калі фармальна не ўдзельнічае ў баях. Беларусь становіцца часткай ланцужка кіравання ўдарамі, а не проста «нейтральнай тэрыторыяй побач».

Па-другое, размяшчэнне такіх станцый робіць іх легітымнымі ваеннымі цэлямі для Украіны. Калі Зяленскі ўжо заяўляў пра знішчэнне некаторых рэтранслятараў на тэрыторыі Беларусі, то, відавочна, Украіна зробіць усё магчымае, каб знішчыць і гэтыя новыя аб’екты. Ці будзе гэта зроблена дронамі ці нейкай унутранай дыверсіяй – у любым выпадку гэта прывядзе да эскалацыі ў адносінах з Украінай.

Па-трэцяе, такое размяшчэнне павялічвае і так занадта вялікую ваенна-палітычную залежнасць Беларусі ад Расеі. Бо такія аб’екты, відавочна, кантралююцца расейскімі вайскоўцамі і інтэграваныя ў агульную сістэму кіравання РФ. Гэтыя ж станцыі могуць кіраваць любымі дронамі – і тымі, якія могуць быць запушчаныя ня толькі ў бок Украіны. Запускаючы такія дроны, напрыклад, на Польшчу, выконваючы загад свайго расейскага вайсковага кіраўніцтва – ці будзе расейскі афіцэр пытаць дазвол на гэта ў беларускага кіраўніцтва? Рытарычнае пытанне.

Для суседніх краінаў НАТО гэта будзе абазначаць пашырэнне расейскай ваеннай інфраструктуры ў Беларусі, што безумоўна можа выклікаць іхні адпаведны сіметрычны ці асіметрычны адказ. Гэта можа быць узмацненне войскаў на межах, новыя санкцыі, паглыбленне ізаляцыі – у любым выпадку павелічэнне напружанасці ў адносінах.

Так што калі дапусціць, што сітуацыя можа пайсці ў бок сур’ёзнай эскалацыі, і любое дзеянне выкліча той самы асіметрычны ці не асіметрычны адказ – Лукашэнка потым можа не пытацца «а мяне за што?».

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
«Жду, пока везде будет Россия». Таксист с такой нашивкой ездит по Бресту
Общество
В Беларуси перестал работать еще один сервис "Яндекса"
Политика
«Неудивительно, что кое-кто так паникует от путинских «наступлений». Понимает, что на него могут наступить и даже не заметить»
В мире
Три месяца вагнеровцы вывозят золото из ЦАР в Беларусь — WSJ
Спорт
Футбол. Высшая лига. Борисовский БАТЭ проиграл в Могилёве "Днепру"
Общество
По-осеннему тепло и сухо, но к выходным испортится. Прогноз на следующую неделю октября
Общество
Лукашенко мало милиции, армии и спецслужб. Нужно еще и ополчение из сельсоветов
В мире
Пастухов: У Путина не получается с Европой то, что так легко прокатило с Трампом
Новости Жодино
В Смолевичском районе выявляют незаконные сливы нечистот у дорог
Новости Борисова
Набережная Березины: «Пролетарский молот» снова оказался в центре внимания
ВСЕ НОВОСТИ