Политика

Віталь Цыганкоў: Бабарыка супраць «бабарыканцаў»?

"Як на маё разуменне, Бабарыка дэманструе прагматызм і рэалістычную ацэнку сітуацыі".

Политика ex-press.by
0

Складваецца ўражанне, што Віктар Бабарыка (прынамсі, у тэме санкцыяў) значна бліжэйшы да пазіцыі офіса Святланы Ціханоўскай, чым да некаторых выказванняў тых людзей, якіх называюць «бабарыканцамі», пiша палiтычны аналiтык Віталь Цыганкоў.

Але па парадку. Віктар Бабарыка даў амаль трохгадзіннае інтэрв’ю праекту Нашай Нівы «Ток» – самы маштабны і ўсебаковы ягоны выступ у медыя пасля вызвалення.

На гэты момант выглядае, што інтэрв’ю выклікала пераважна пазітыўныя водгукі ў СМІ і ў сацыяльных сетках. (Безумоўна, я маю на ўвазе той сегмент беларускага грамадства, які мае магчымасць публічна выказваць свае думкі па палітычных пытаннях – а гэта пераважна людзі, якія знаходзяцца за межамі Беларусі). Можа, з-за таго, што падчас прагляду інтэрв’ю склалася ўражанне, што Віктар Бабарыка, па-першае, гаварыў шчыра і не сыходзіў у абстрактныя развагі (як было ва Ўкраіне пра Крым), а, па-другое, ужо вызначыў сваю выразную пазіцыю па большасці з тых гарачых пытаннях, якія найбольш хвалююць грамадства.

Тут можна ўзгадаць, колькі крытыкі выклікала інтэрв’ю Марыі Калеснікавай Дудзю – перш за ўсё, яе тэзісы пра змякчэння санкцыяў і дыялог з рэжымам. Па гэтай тэме Бабарыка выказаўся даволі канкрэтна – «..Як сабе ўявіць Еўропу, якая разумее, што ўводзіліся санкцыі і супраць Расеі, і супраць Беларусі – і мы будзем здымаць санкцыі з Беларусі, але не будзем здымаць санкцыі з Расеі? Ці наадварот. Так не бывае. Гэта пакет. Яны ўводзіліся разам, з рознымі абмежаваннямі, але ў прынцыпе за адно і тое ж». Альбо яшчэ -- «Я лічу адназначна правільным: не могуць здымацца санкцыі з тых і прадпрыемстваў, і людзей, хто задзейнічаны ў вытворчасці ці ў падтрымцы вайны”

Як на маё разуменне, Бабарыка дэманструе прагматызм і рэалістычную ацэнку сітуацыі. У тым сэнсе, што – мы можам нечага хацець і прагнуць, але ці рэалістычна сёння гэтага дабівацца. «Пытанне якраз абмяркоўваецца ў тым, што можа дзейная сёння ўлада Беларусі зрабіць асобна ад Расеі? І тады Еўропа прыходзіць і кажа: што вы можаце зрабіць? Вы можаце зрабіць вельмі абмежаваную колькасць рэчаў», - заяўляе Бабарыка.

З інтэрв'ю складваецца ўражанне, што Бабарыка, прынамсі, у тэме санкцыяў значна бліжэйшы да пазіцыі офіса Святланы Ціханоўскай, чым да некаторых выказванняў тых людзей, якіх называюць «бабарыканцамі». Варта нагадаць, што некаторыя з іх даволі даўно актыўна крытыкавалі офіс і атачэнне Святланы Ціханоўскай, фактычна ведучы з ім зацятую ідэалагічную вайну. А вось выходзіць Бабарыка на волю, і нічым не падрывае яе аўтарытэт, не заяўляе, што яна нікога не прадстаўляе, і як выглядае на цяперашні момант, не збіраецца ствараць нейкі альтэрнатыўны цэнтр сілы (ці бяссільля).

Наконт унутранай барацьбы сярод апазіцыі Віктар Бабарыка выказаўся таксама даволі адназначна – «Навошта нам дзяліць скуру незабітага мядзведзя? Мядзведзя ж няма». Адзінае, што застаецца дзяліць – гэта дзяліць грошы. Але дзяліць грошы Бабарыка ня мае ані намеру ані жадання. «Я ніколі ў жыцці не займаўся палітыкай з гледзішча забеспячэння ўласнага існавання. Таму гэты пірог для сябе я дакладна дзяліць ня буду”. 

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
Футбол. Высшая лига. Борисовский БАТЭ проиграл в Могилёве "Днепру"
Общество
По-осеннему тепло и сухо, но к выходным испортится. Прогноз на следующую неделю октября
Общество
Лукашенко мало милиции, армии и спецслужб. Нужно еще и ополчение из сельсоветов
В мире
Пастухов: У Путина не получается с Европой то, что так легко прокатило с Трампом
Новости Жодино
В Смолевичском районе выявляют незаконные сливы нечистот у дорог
Новости Борисова
Жительница Борисова предложила преобразить территорию у автомобильного моста на берегу Березины
Политика
Лукашенко: Трампу не стоит диктовать Украине, кто должен быть президентом
Политика
Класковский: Тихановский предлагает реформировать демсилы. Спасительный выход или утопия?
Новости Жодино
Велодорожку в Жодино вдоль трассы P-53 планируют продлить на два километра - до Кузнечного завода тяжёлых штамповок
Новости Борисова
На Борисовском заводе медпрепаратов возводят новый цех, который позволит выпускать более миллиарда таблеток в год
ВСЕ НОВОСТИ