Политика

Севярынец: Я прабачаю ўсім, хто катаваў мяне ў турме

Нягледзячы на жорсткія ўмовы ўтрымання ў турме, ён не азлобіўся нават на сілавікоў.

Политика www.dw.com
0

Палітык Павел Севярынец правёў у зняволенні больш за пяць гадоў. Нягледзячы на жорсткія ўмовы ўтрымання ў турме, ён не азлобіўся нават на сілавікоў. На сустрэчы з беларусамі ў Вільні 22 студзеня ён расказаў, як узнаўляе падзеі 2020 года, якія вымушана прапусціў, што найбольш здзівіла яго ў беларусах і што варта рабіць, каб наблізіць перамены ў Беларусі.

Што дапамагло вытрымаць у турме?

Напачатку сустрэчы Павал разам з жонкай і сынам вітае кожнага, хто прыйшоў на размову з ім. Сваю прамову ён пачынае з таго, што яшчэ месяц таму нават уявіць не мог, што будзе на свабодзе. Чуткі пра вызваленне палітвязняў хадзілі па Гродзенскай турме, дзе ён правёў апошнія гады, аднак да канца невядома, калі вызваляць менавіта цябе. Па словах Паўла, напачатку снежня яго ізноў адправілі ў штрафны ізалятар, але ўжо са словамі, маўляў: як выйдзеш на волю, табе ж трэба будзе расказваць, як з цябе здзекаваліся, то трэба, каб ты яшчэ больш пахудзеў. "З такіх намёкаў закрадалася надзея, што, можа быць, і да мяне дайшла чарга", - прызнаецца ён.

Нягледзячы на цяжкія ўмовы ўтрымання , палітык не азлобіўся ні на свет, ні нават на сілавікоў, якія гадамі здзекаваліся з яго. "Я прабачаю ўсім, хто катаваў мяне ў турме. Але я не маю права патрабаваць гэтага ад іншых людзей. Я цудоўна разумею, што хтосьці не гатовы прабачыць, хтосьці не гатовы дараваць вельмі балючыя рэчы, якія часам даходзілі да смерці. І тут трэба разумець і адных, і другіх".

У зняволенні яму дапамагала трымацца вера ў Бога, падтрымка родных і ўпэўненасць у сваіх перакананнях.

Падзеі 2020 года і наступныя перамены Павел сустрэў у зняволенні. Апошні месяц, па ягоных словах, ён па крупіцах узнаўляе карціну падзей. "Разам з жонкай пераглядаем усе гэтыя відэа, гэта вельмі кранальна, - падзяліўся ён. - Але адначасова і цяжка. Аляксандр Тарайкоўскі быў забіты недалёка ад нашага дома ў Мінску, там, дзе мы проста хадзілі кожны дзень".

"Рэжым Лукашэнкі ідзе да фіналу"

За пяць гадоў беларусы, па меркаванні Севярынца, моцна прасунуліся і ў культуры, і ў палітыцы. Павел адзначыў, што быў прыемна шакаваны тым, як шмат новых культурных ініцыятыў, кніг і песень з’явілася за гэты час. "Беларусы пераходзяць на беларускую мову. Ужо добра разбіраюцца ў палітыцы. Гэта, безумоўна, вельмі цешыць".

Севярынец лічыць, што рэжым Лукашэнкі ўпэўнена ідзе да свайго фіналу. "Калі раней можна было казаць пра нейкую падтрымку ўнутры грамадства, цяпер абсалютна ясна, што ідэалогіі няма - там пуста. Падтрымка расійскай агрэсіі ва Украіне, якую паказвае сённяшняя ўлада, непрымальная для большасці беларусаў. Таму рэжыму застаецца адзіны спосаб - закручваць гайкі. Гэтыя гайкі закручвалі пасля 2020 года, асабліва моцна, як я назіраў, іх пачалі закручваць пасля пачатку вайны ва Украіне. Тады проста перасталі саромецца, і многія чырвоныя лініі былі пяройдзеныя. Але тое, што трымаецца на штыках, тое, што трымаецца на грубай сіле і на гвалце, - яно развейваецца, як дым".

Севярынец падкрэслівае: гісторыя сведчыць, што чым больш жорсткі рэжым, тым большае будзе супраціўленне. "Пружына будзе распрамляцца, але не такім чынам, што беларусы будуць адказваць гвалтам на гвалт. Мы дастаткова мудрыя, каб чакаць, цярпець і трываць. Але мы не ўпакорваемся злу. Лукашэнка марыць датрымаць сінелымі рукамі рычагі ціску. А беларусы рыхтуюцца жыць як вольны народ. І выпрабаванне праз турмы, нечуваныя здзекі, эміграцыю толькі гартуе беларусаў. Беларусы зараз прайшлі такія колы пекла, праз якія праходзіць хіба што спецназавец. Таму мы вельмі падрыхтаваны народ".

"У турме ўсе разумелі, за кім праўда"

Палітык лічыць, што маладыя лідары, якія прайшлі турмы, акажуцца значна больш паспяховымі, чым чыноўнікі, якія зараз кіруюць дзяржавай і прадпрыемствамі ў Беларусі. "Яны значна больш моцныя і ў маральным, і ў тэхналагічным, і ў ментальным плане людзі, чым тыя, хто выступае за рэжым. Лёгка параўнаць канваіра і палітычнага зняволенага. Практычна ўсе на ўзроўні турмы разумелі, за кім праўда, розум і мудрасць. Калі гэта ясна, патрэбны толькі адзін віраж гісторыі, і гэты рэжым адправіцца на звалку".

Севярынец верыць, што змены могуць наступіць негвалтоўным чынам. Беларусам, на яго думку, варта добра рабіць сваю справу, дапамагаць тым, хто зараз гэтага патрабуе (асабліва гэта важна ў эміграцыі), мацаваць веру і развіваць беларускую культуру.

"І ў 1991-м, і шмат калі ў гісторыі мы здабывалі перамогі без вайсковага складніка. Многія могуць запярэчыць: маўляў, была танная нафта, Савецкі Саюз не вытрымаў такой эканамічнай сітуацыі і разваліўся. Дык зараз нафта таннее. Тады былі старыя лідары ў савецкім кіраўніцтве, дык і зараз Пуцін і Лукашэнка старыя, і тыя людзі, якія кіруюць з імі, старэюць. Усё паціху набліжаецца да свайго краху. Калі разваліўся Савецкі Саюз, абсалютная большасць не толькі звычайных людзей, але і палітычных аглядальнікаў, і палітыкаў не маглі даць веры: як гэта магло быць? Супердзяржава, імперыя - узялася і развалілася, і пайшоў дым, і больш нічога няма. Паверце, зло развальваецца так. Таму рана ці позна мы з вамі гэта ўбачым. Самае галоўнае, каб мы да гэтага былі гатовыя".

Павел Севярынец мае планы ажно на сем кніг. Падчас зняволення ён шмат аналізаваў і запісваў. Часткова змог пераслаць свае думкі жонцы, турэмныя ж запісы сілавікі на выхадзе адабралі. "Зараз паціху іх аднаўляю. Першая кніга - гэта турэмныя малюнкі з выслоўямі і вершамі".

DW

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
северинец
диктатура
оппозиция
беларусь
силовики
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Борисова
Зарплаты в Борисовском районе, по данным Белстата, за год подросли на 100 рублей
Новости Борисова
В Борисове поймали мужчину с домашней плантацией конопли
Новости Борисова
В Борисове на месте магазина «Белмаркет» откротся «Маяк»
Новости Жодино
БЕЛАЗ создаст для туристов «современный технопарк тяжелой техники»
Новости Борисова
В Борисове 27 января официально закончился Новый год. Фотофакт
TuTak
«Главное — чтобы у него был шанс». Как беларуска и ее сын с аутизмом заново выстраивают жизнь в Польше
Политика
Севярынец: Я прабачаю ўсім, хто катаваў мяне ў турме
В мире
Пастухов: Зеленский недооценил решимости Трампа реализовать план сближения с Россией и переоценил самостоятельность и смелость европейских политиков
Общество
В Добруше упал беспилотник, еще минимум три дрона залетали на Гомельщину – «Флагшток»
Общество
В Беларуси за переезд из города в село платят 4,5 тыс. рублей. Сколько городских семей захотело в «Простоквашино»?
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Борисова
Зарплаты в Борисовском районе, по данным Белстата, за год подросли на 100 рублей
Новости Борисова
В Борисове поймали мужчину с домашней плантацией конопли
Новости Борисова
В Борисове на месте магазина «Белмаркет» откротся «Маяк»
Новости Жодино
БЕЛАЗ создаст для туристов «современный технопарк тяжелой техники»
Новости Борисова
В Борисове 27 января официально закончился Новый год. Фотофакт
TuTak
«Главное — чтобы у него был шанс». Как беларуска и ее сын с аутизмом заново выстраивают жизнь в Польше
Политика
Севярынец: Я прабачаю ўсім, хто катаваў мяне ў турме
В мире
Пастухов: Зеленский недооценил решимости Трампа реализовать план сближения с Россией и переоценил самостоятельность и смелость европейских политиков
Общество
В Добруше упал беспилотник, еще минимум три дрона залетали на Гомельщину – «Флагшток»
Общество
В Беларуси за переезд из города в село платят 4,5 тыс. рублей. Сколько городских семей захотело в «Простоквашино»?
ВСЕ НОВОСТИ