Политика

Усаў: Праз прызму выказваньняў Бабарыкі і Калесьнікавай нашыя палітычныя саюзьнікі пачынаюць глядзець на ўсю дэмакратычную апазіцыю, як прарасейскую

"Чамусьці не бяруцца пад увагу выказваньні Лабковіча, Бяляцкага. Нейяк раптоўна з інфармацыйнай прасторы знік Полк Каліноўскага..."

Политика ex-press.by
0

На жаль, як і чакалася, праз прызму выказваньняў Віктара Бабарыкі і Калесьнікавай нашыя палітычныя саюзьнікі (перад усім украінцы) пачынаюць глядзець на ўсю дэмакратычную супольнасьць і апазіцыю, як (лагодна) прарасейскую, ненацыянальную, піша палітолаг Павел Усаў.

Чамусьці не бяруцца пад увагу выказваньні Лабковіча, Бяляцкага. Нейяк раптоўна з інфармацыйнай прасторы знік Полк Каліноўскага (як базавай пазіцыі дэмакратычнай супольнасьці), неўзгадваецца прынцыпова катэгарычная пазіцыя Пазьняка і Вольнай Беларусі. Есьць толькі нібы Бабарыка, як адлюстраваньне ўсяго апазіцыйнага руху да і пасьля 2020.

Бачна, што на гэта рабіўся асноўны ўпор, калі Бабарыку вывозілі ва Украіну. Разлік спраўдзіўся і стаўся медыйным землятрусам. І тут абсалютна не мае значэньне матывацыя Бабарыкi (палітычная і гуманітарная), яго словы і вобраз пераносіцца на ўсе грамадства і цалкам выкрэсьліваецца нацыянальнае ядро. І вось гэта небясьпечна.

На фоне так званай прарасейскай апазіцыі, эвалюцыя адносінаў з Лукашэнкам будзе выглядаць лагічнай і прымальна. Бо, па сутнасьці, якая розьніца, і тыя і тыя расейскія актывы. Адзінае, што ў Лукашэнка ўлада, ён прымае рашэньне. А палітычная філасофія аднолькавая.

І сапраўды, аб’ектыўна мы ў сітуацыі, калі апазіцыю 20/20 падтрымліваць вельмі небясьпечна, бо няма ўпэўненасьці ў тым, якія погляды і сьветапогляд у гэтых людзей (у знакавых фігурах Бабарыка, Калесьнікава, Цапкала, Ціханоўскі (ая), яна ненацыянальня, непрабеларуская.

Пры неабходнасьці гэтая пазіцыя можа ўбудоўвацца ў новую каньюнктуру, без глыбіннай трансфармацыі.

Ва ўмовах перамен, калі раптоўна гэтыя структуры прыдуць да ўлады - яны стануць расейскай катвіцай утрыманьня Беларусі.

Беларускія апазіцыйныя СМІ самі сталі механізмам папулярыўацыі ненацыянальных лідэраў, умацоўвалі міфалогію і ідэалагічную пустэчу, і такім чынам, фактычна цалкам выдавілі з прасторы нацыянальныя палітычныя наратывы. Пытаньне, чым яны будуць займацца далей: адбельваць пазіцыю "ня ўсе так адназначна" і ствараць новыя міфы, ці ўсе ж нацыянальныя інтарэсы паставяць вышэй за "сярдэчкі"?

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
«Оборот — около $100 миллионов». Алесь Мухин рассказал о бизнесе и заработках на «Что? Где? Когда?»
Общество
«Перляж у „Минской“ какой-то особенный». Пользователь Threads рассказал, как у него среди ночи рванула бутылка минералки
Политика
Класковский: «Лукашенко сам стал опасаться созданного им чудовища Франкенштейна»
Общество
«Так создайте приюты, они ведь живые, все хотят жить». Беларусам напомнили, что они нарушают закон, если впускают в подъезды бездомных животных
В мире
Пастухов: «Никто из всех русских вождей не сделал для развала российско-советской имперской политики больше, чем сделал Путин»
В мире
Данильченко: «Для России потеря центров обработки данных — это смерть без права на воскресение»
Общество
Расследователи выяснили, кто получил долю в беларусском Wildberries. Следы ведут к семье Лукашенко
Новости Жодино
В Смолевичах водитель похитил 380 литров дизельного топлива из служебного грузовика
Общество
За получение взятки задержали топ-менеджеров БелАЗа, «Атланта», «Гомсельмаша», МТЗ и других предприятий
Общество
После поездки Лукашенко к Воробью лишился поста глава Витебщины Рогожник
ВСЕ НОВОСТИ