Политика

Алесь Бяляцкі ўпершыню за тры гады сустрэўся з жонкай

Бяляцкі — адзін са 123 палітвязьняў, якіх выпусьцілі на волю і вывезьлі зь Беларусі.

Политика gazetaby.com
0

Былы палітзьняволены, праваабаронца і нобэлеўскі ляўрэат Алесь Бяляцкі пасьля вызваленьня і выдварэньня ў Літву прыехаў у Віленскі аэрапорт, дзе ўпершыню за тры гады сустрэўся са сваёй жонкай.

Свабода зьняла гэтыя кадры.

62-гадовы палітвязень, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі — адзін са 123 палітвязьняў, якіх выпусьцілі на волю і вывезьлі зь Беларусі, піша Салідарнасць.

Старшыню праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага затрымалі ў ліпені 2021 году і ў 2023 годзе асудзілі на 10 гадоў зьняволеньня. Бяляцкі адбываў пакараньне ў папраўчай калоніі № 9 у Горках Магілёўскай вобласьці.

7 кастрычініка 2022 году Алесю Бяляцкаму прысудзілі Нобэлеўскую прэмію міру.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Алесь Бяляцкі
палітвязьні
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
ВСЕ НОВОСТИ