Политика

Карбалевiч: Рыжанкоў імкнуўся выціснуць максымум зь цяперашняга візыту ў Маскву, ён моцна хацеў спадабацца Маскве

"Рыжанкоў адчайна змагаецца за падвышэньне статусу Міністэрства замежных спраў і свайго асабістага".

Политика www.svaboda.org
0

Максім Рыжанкоў адчайна змагаецца за падвышэньне статусу Міністэрства замежных спраў і свайго асабістага. Найперш, ён імкнецца павялічыць ролю МЗС у стасунках з Расеяй. А таксама бярэ на сябе прапагандысцкія функцыі, пiша палiтолаг Валер Карбалевiч на "Свабодзе".

Міністар замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў зладзіў візыт у Маскву. Здавалася б, для беларускага МЗС на сёньняшні дзень гэта дыпляматычная руціна. Аднак гэта першы афіцыйны візыт цяперашняга міністра да найбліжэйшага саюзьніка. Менавіта праз гэты статус праграма візыту была насычанай.

Акрамя перамоваў з расейскім калегам Сяргеем Лаўровым адбылася сустрэча кіраўніка МЗС Беларусі з прадстаўнікамі СМІ Расеі, выступленьне перад расейскімі і беларускімі студэнтамі вядучых маскоўскіх ВНУ, ускладаньне кветак да воінскіх мэмарыялаў у Аляксандраўскім садзе і наведваньне аднаго з маскоўскіх ваенных музэяў.

Тут важны кантэкст, у межах якога адбыўся гэты візыт. Рэч у тым, што пасьля 2020 году статус МЗС і ягонага кіраўніка ў рамках лукашэнкаўскага рэжыму значна панізіўся.

Калі міністрам замежных спраў быў Уладзімер Макей, палітычная вага МЗС у межах беларускай палітычнай сыстэмы была даволі высокай. Вядома ж, яна ў значнай ступені абумоўлівалася самой асобай тагачаснага кіраўніка замежнапалітычнага ведамства. Макей пэўны час узначальваў Адміністрацыю прэзыдэнта, быў фактычна другім чалавекам у кіроўнай герархіі. І нават узначаліўшы МЗС, ён у значнай ступені захаваў палітычную вагу.

Але ня толькі асоба Макея падвышала статус МЗС. Быў яшчэ адзін важны чыньнік. МЗС атаясамліваўся з заходнім вэктарам замежнай палітыкі, манапольна адказваў за адносіны з ЭЗ і ЗША. У 2010-я гады гэты кірунак быў важным ня толькі з гледзішча чыста замежнай палітыкі. Ён зьяўляўся чыньнікам агульнага палітычнага пазыцыянаваньня Беларусі, вобразу Лукашэнкі.

Беларусь як донар рэгіянальнай бясьпекі, Менск як другая Жэнэва ці Хэльсынкі, беларускі кіраўнік як міратворац — гэтыя наратывы сталі часткай афіцыйнага ідэалягічнага канструкту. Не выпадкова і сымбалічна, што тая эпоха сышла разам з чалавекам, які яе ўвасабляў — Уладзімерам Макееем.

Максім Рыжанкоў прыйшоў у МЗС у цяжкі час, фактычна на руіны беларускай замежнай палітыкі. Да таго ён паўгоду выконваў абавязкі кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі. І фактычна паўтарыў кар’ерны шлях Макея. Аднак, як вядома, гісторыя часта паўтараецца ў выглядзе фарсу.

Пасьля 2020, а яшчэ ў большай ступені пасьля 2022 году заходні вэктар замежнай палітыкі Беларусі дэ факта зьнік. Адносінамі з Расеяй МЗС рэальна ніколі не займаўся. Дачыненьні з галоўным саюзьнікам манапалізаваў сам Лукашэнка, яны разьвіваюцца па лініі прэм’ераў, іншых ведамстваў: міністэрства эканомікі, абароны, КДБ і інш.

Што застаецца для МЗС? Правільна, адносіны з краінамі Афрыкі, Азіі, Лацінскай Амэрыкі, якія ў рэальнасьці мала што даюць Беларусі. І гэта ўсе разумеюць. Вось нават падчас нядаўняга візыту Лукашэнкі ў Кітай міністра замежных спраў у складзе беларускай дэлегацыі не было бачна. Першы віцэ-прэм’ер Мікалай Снапкоў быў, сын Коля быў, а Максіма Рыжанкова не было. МЗС выціснутае на абочыну, у маргінэз.

Аднак Рыжанкоў — чыноўнік з амбіцыямі. Ён адчайна змагаецца за падвышэньне статусу МЗС і свайго асабістага. Якім чынам? Найперш гэта павялічэньне ролі МЗС у стасунках з Расеяй. Таму Рыжанкоў імкнуўся выціснуць максымум з цяперашняга візыту ў Маскву, стараўся зрабіць яго заўважным для мэдыяў, нарабіць шмат шуму. І, што вельмі важна, ён моцна хацеў спадабацца Маскве. У прыватнасьці, Рыжанкоў спаборнічаў з Лаўровым, хто мацней абразіць суседзяў, краіны Балтыі. Спадабацца ўдалося. Але дэманстрацыя адданасьці іншай краіне як спосаб падвышэньня ўласнага статусу — склізкі шлях для міністра замежных спраў. «Ярлык» ад сталіцы мэтраполіі — клясыка каляніяльнага жанру.

Другі кірунак набыцьця палітычнай вагі МЗС, які абраў Рыжанкоў, гэта імкненьне рэалізаваць новую, дадатковую функцыю, якая нехарактэрная для працы замежнапалітычных ведамстваў іншых краін. Гэта функцыя прапаганды. МЗС усё больш дублюе Міністэрства інфармацыі, канкуруе зь ім. І тон задае сам Рыжанкоў. Ягоныя рэзкія, агрэсіўныя зусім не дыпляматычныя, часам скандальныя заявы на адрас Захаду носяць больш прапагандысцкі характар. Іншы раз выглядае, што Рыжанкоў ня столькі міністар замежных спраў, колькі міністар прапаганды.

Вось і ў інтэрвію тэлеканалу «Россия 24» Рыжанкоў, разважаючы пра расейска-ўкраінскую вайну, паўтарыў поўны набор прымітыўных прапагандысцкіх наратываў, у тым ліку, грубы фэйк пра целы ўкраінскіх вайскоўцаў, якія нібыта Ўкраіна ня хоча забіраць.

Камэнтуючы палітыку краінаў Балтыі Максім Рыжанкоў загаварыў тонам і лексыконам Рыгора Азаронка. Паводле Рыжанкова, гэта «маргінальныя дзяржавы», там «развал эканомікі», «30-40 гадоў і ніхто не ўспомніць латыскую мову», яны «дэградуюць», знаходзяцца на «ускраіне цывілізацыі», «равуць як бялугі з жоўцю і азьвярэньнем».

Калі міністар замежных спраў спускаецца да ўзроўню адыёзнага прапагандыста, то гэта шмат што кажа пра беларускую вонкавую палітыку.

 

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
карбалевич
МИД
визит
беларусь
рыженков
россия
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Шведское SVT показало, как модернизируют хранилище ядерного оружия под Осиповичами
Политика
Потерял ли Запад интерес к белорусской повестке?
Экономика
Сколько потеряла Беларусь на мировом калийном рынке
Общество
Председатели исполкомов с рулетками измеряют траву на участках людей
Общество
Страна «предателей»: с 2020 года в Беларуси наказали минимум 107 человек за «измену государству»
Политика
Карбалевiч: Афіцыйная пазыцыя Менску (нэўтральная) і Масквы (праіранская) ў пытаньні вайны Ізраілю і Ірану разыходзяцца
Новости Жодино
В Жодино на новой автостанции зарядить телефон можно будет, крутя педали
Новости Жодино
В Жодино задержали сотрудника предприятия по подозрению во взятке
Новости Борисова
«Кола без газиков». Почему в Борисове из крана течет коричневая вода
Политика
Вячорка: Если демсилы прекратят активность, ждите "азербайджанизации" Беларуси
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Шведское SVT показало, как модернизируют хранилище ядерного оружия под Осиповичами
Политика
Потерял ли Запад интерес к белорусской повестке?
Экономика
Сколько потеряла Беларусь на мировом калийном рынке
Общество
Председатели исполкомов с рулетками измеряют траву на участках людей
Общество
Страна «предателей»: с 2020 года в Беларуси наказали минимум 107 человек за «измену государству»
Политика
Карбалевiч: Афіцыйная пазыцыя Менску (нэўтральная) і Масквы (праіранская) ў пытаньні вайны Ізраілю і Ірану разыходзяцца
Новости Жодино
В Жодино на новой автостанции зарядить телефон можно будет, крутя педали
Новости Жодино
В Жодино задержали сотрудника предприятия по подозрению во взятке
Новости Борисова
«Кола без газиков». Почему в Борисове из крана течет коричневая вода
Политика
Вячорка: Если демсилы прекратят активность, ждите "азербайджанизации" Беларуси
ВСЕ НОВОСТИ