Политика

Магда: «Паўстае пытанне і да беларусаў, і да ўсіх еўрапейцаў: калі вайна прыйдзе на вашу зямлю, супраціўляліся б, як украінцы?»

Захаду дапамагаць Украіне абараняцца — гэта танней і палітычна больш выгадна. І гэта трэба выразна разумець.

Политика gazetaby.com
0

Кіраўнік украінскага Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда на Еўрарадыё — пра спробы Лукашэнкі стаць удзельнікам мірных перамоў і перспектывы беларуска-украінскіх стасункаў у 2025 годзе.

— Калі называць самыя важныя падзеі за год у стасунках Беларусі і Украіны, трэба адзначыць як мінімум  тры, — зазначае палітолаг, дырэктар Інстытута сусветнай палітыкі, цытуе Яўгена Магду Салідарнасць. — Гэта чарговы форум Астрожскіх, бо гэта патрэба нашага агульнага дыялогу, гэта захаванне дыпламатычных адносінаў, якія застаюцца, хоць і фармальныя. Таксама трэба назваць пачатак прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі — ва Украіне яго мала бачаць, і гэта блага.

А літаральна днямі (гэта ўжо будзе «тры плюс», але таксама важна згадаць) украінскі ўрад ухваліў рашэнне пазбавіць рускую і беларускую мову абароны. І гэта вельмі недальнабачна. Я, са свайго боку, буду імкнуцца ўплываць на тое, каб гэтае рашэнне было зменена.

Яўген Магда зазначае: паводле даследавання «Індэкс беларуска-украінскіх стасункаў», у якім эксперты з дзвюх краін паспрабавалі даць комплексную ацэнку сувязяў паміж Беларуссю і Украінай, сумарны бал атрымаўся вельмі нізкі — 1,54.

— То бок, гэта двойка і трэба бацькоў выклікаць у школу. Але ўсё ж лепш глядзець на сітуацыю рэалістычна, чым наогул не згадваць і не гаварыць пра праблемы. А рэч у тым, што Украіна, на жаль, не мае стратэгіі адносна Беларусі, і гэта рэальнасць, — разважае палітолаг. — У нас ёсць Ігар Кізім, які заклапочаны беларускім пытаннем больш, чым шмат хто ва ўрадзе.

Ёсць група «За дэмакратычную Беларусь» у парламенце. Але ж прынятым рашэннем яго аўтары распісаліся: яны не ведаюць, што адбываецца ў Беларусі, што адбываецца з мовай, і фактычна закрываюць магчымасць беларуска-украінскага дыялогу без выкарыстання рускай мовы.

Прапанова ўрада Украіны выключыць беларускую мову з пераліку тых, якія патрабуюць абароны і падтрымкі — гэта яскравы прыклад, што можна шмат гаварыць, стукацца ў розныя дзверы, што беларускія добраахвотнікі гінуць за Украіну, але ўсё адно стасункі з Беларуссю не выходзяць на парадак дня.

Як грамадзянін Украіны, я разумею, што ёсць іншыя актуальныя праблемы, але атрымліваецца: суседзяў, з якімі ў нас тысяча кіламетраў мяжы, наўпрост не бачым.

Гэтак сама, як не бачым Малдову. І калі мы, робячы тысячу крокаў насустрач адно адному, прайшлі дзясяткі крокаў наперад — то цяпер сотню крокаў здалі назад.

Затое Аляксандр Лукашэнка не дае аб сабе забыць і паўсюль заяўляе, што мірныя перамовы па Украіне немагчымыя без удзелу Беларусі, «гарантый бяспекі» і ўліку беларускіх інтарэсаў. Гэтыя тэзы прасоўваюць і праўладныя палітолагі.

Але наколькі верагодна, што гэтыя жаданні здзейсняцца?

— Калі ўявіць сабе, што Лукашэнка трапіць на такія перамовы, ён мусіць вельмі дакладна пазіцыянаваць сябе. І калі ён — саюзнік Расіі, суагрэсар, то гэтым прыклейвае сябе да Пуціна назаўжды, — лічыць Яўген Магда. — А на маю думку, ён бы гэтага не вельмі хацеў, бо яны суіснуюць разам, але яны не сябры.

Для чаго Лукашэнка патрэбны Пуціну? Каб падкрэсліць праз яго сваю «міратворчасць», здольнасць да перамоў і гэтак далей.

Не забывайцеся, якая ў Пуціна формула: Расія  гатовая шукаць кампрамісы, зыходзячы з уласных інтарэсаў і «рэалій на зямлі». А рэаліі на зямлі — гэта 25% акупаванай зямлі Украіны. І тут насамрэч паўстае пытанне і да беларусаў, і да ўсіх еўрапейцаў: калі вайна прыйдзе на вашу зямлю (а гэтая сітуацыя, на жаль, робіцца ўсё больш рэальнай), вы б супраціўляліся так, як украінцы?

І калі б усе еўрапейцы, хаця б у нашым Балта-Чарнаморскім рэгіёне, ставілі пытанне такім чынам, — гэта робіць ацэнку сітуацыі больш цвярозай.

Аднак, на думку Яўгена Магды, самі мірныя перамовы — вельмі ўяўная канструкцыя, бо калі Пуцін на іх пойдзе, гэта будзе значыць, што ён прызнае Украіну дзяржавай, роўнай сабе — а гэта немагчыма для чалавека, які паўтарае наратыў, быццам «Украіну прыдумаў Ленін».

На двухбаковыя перамовы Расія з Украінай на адным гектары не сядзе. Пуцін хоча весці перамовы з Трампам. Яму трэба, каб ЗША прызналі ягоную веліч. А Трампу патрэбныя хуткія рашэнні.

Як гэта рэалізаваць, калі ва Украіне больш як 1000 дзён працягваецца супраціў? Калі сказаць: мы перастанем вам даваць зброю, то ў нас вырастуць антызаходнія настроі. А калі штурхануць Украіну ў адбымкі Расіі — спадзяюся, усе разумеюць, што наступны крок — бок расійскага акупанта ў Польшчы, краінах Балтыі і далей на Захад.

— Таму Захаду дапамагаць Украіне абараняцца — гэта танней і палітычна больш выгадна. І гэта трэба выразна разумець.

І ўсё ж такі хачу сказаць — беларусам, украінцам і не толькі. Мы пераможам. Таму што рана ці позна кожная імперыя разваліцца. І мы станем сведкамі, як расійскую імперыю пахаваюць, і скажам «Жыве Беларусь!» і «Слава Украіне!» на яе магіле. У мяне няма ў гэтым сумневаў.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Украіна
Захад
беларуска-украінскія стасункі
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ