Политика

Мацукевіч: Калі працэс транзіту будзе адбывацца ў сувязі з фізычным станам Лукашэнкі, хутчэй за ўсё, ягоны пераемнік не зможа ўтрымаць уладу

На думку аналітыка, Лукашэнка ўсё ж схіляецца ў бок перадачы ўлады ў межах сваёй сям'і.

Политика gazetaby.com
0

Старшы аналітык Цэнтра новых ідэй на Рацыі — пра транзіт улады ў Беларусі.

— Мне здаецца, што Лукашэнка задумваецца пра транзіт улады, — прыводзіць меркаванне Паўла Мацукевіча Салідарнасць. — І задумваецца ён аб гэтым не праз тое, што ў яго з'явіліся нейкія складанасці ў стасунках з Расіяй, ці ён быццам бы згубіў паразуменне з Пуціным.

З гэтым ён даволі добра спраўляецца, нават знаходзячыся ў кепскай сітуацыі. Бо ў 2020 годзе ён атрымаў вельмі кепскія карты. Але зараз выглядае так, што ў яго руках козыры.

І ўсё ж гады ідуць, стан здароўя, агульны стан не паляпшаюцца, што спрыяе думкам пра транзіт улады.

Калі Лукашэнка будзе ажыццяўляць транзіт асабіста, ёсць вялікі шанец, што тыя новыя людзі, каму ён перадасць уладу, яе захаваюць.

Калі працэс транзіту будзе адбывацца з-за неабходнасці, таму што, напрыклад, фізічны стан не будзе больш дазваляць, то сітуацыя можа быць цалкам непрадказальная. І хутчэй за ўсё, тады пераемнікі Лукашэнкі не змогуць утрымаць уладу.

 

На думку Мацукевіча, Лукашэнка ўсё ж схіляецца ў бок перадачы ўлады ў межах сваёй сям'і.

— Думаю, у яго існуе дылема наконт транзіту ўлады. Менавіта таму ён на гэтую тэму даволі часта публічна выказваецца. Але, з майго пункту гледжання, тыя людзі, на якіх ён паказвае як на магчымых пераемнікаў, хутчэй за ўсё імі не стануць.

Хаця было б някепска, калі б наступным кіраўніком дзяржавы быў Раман Галоўчанка ці Дзмітрый Круты. Бо гэтыя дзяржаўныя дзеячы добра разумеюць стан рэчаў.

Але рэальнасць, мяркую, будзе іншай. Хутчэй за ўсё транзіт улады будзе ажыццяўляцца ў межах сям'і Аляксандра Лукашэнкі, бо, як паказвае вопыт іншых краін з нашага рэгіёну, гэта даволі паспяховая схема.

Пры гэтым той жа казахстанскі вопыт любяць прыводзіць у якасці негатыўнага прыкладу. Але ў Назарбаева не было сыноў, таму ён вырашыў перадаць уладу таму, каму перадаў.

У Лукашэнкі з гэтым праблем няма. А ёсць яшчэ даволі пазітыўны ў сэнсе паспяховасці транзіту ўлады вопыт Туркменістана ці Азербайджана. Мне падаецца, што ў выпадку Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе рэалізавана менавіта такая схема, — кажа Мацукевіч.

Ён лічыць, што транзіт улады таксама можа стаць прадметам перамоў рэжыму з Захадам.

— Калі пачнецца працэс нармалізацыі адносін з Захадам, хачу падкрэсліць, што гэта будзе вельмі ўмоўная нармалізацыя, паход у бок нейкай мадэлі суіснавання, бо зараз стасункі такія, што горш немагчыма. Калі пачнецца гэты працэс, то з Лукашэнкам магчыма абмяркоўваць і транзіт.

Гэта таксама павінна быць тэмай перамоваў заходніх краін непасрэдна з ім. У чым можа быць яго цікаўнасць? У гарантыях бяспекі, гарантыях падтрымкі самога гэтага працэсу — транзіту ўлады.

І я асабіста думаю, што гэты працэс дакладна трэба падтрымліваць, то бок спрабаваць нармалізаваць стасункі з Беларуссю нават у гэтых умовах хаця б з той мэтай, каб вызваліць людзей з беларускіх турмаў, каб палітзняволеныя выйшлі на свабоду.

Трэба разумець, што шмат у чым рэпрэсіўны ціск з'яўляецца адказам на санкцыйны ціск з боку Захаду. Аб гэтым даволі адкрыта казалі прадстаўнікі беларускіх уладаў.

Нябожчык Макей яшчэ, падаецца, на пачатку 2021 года адкрыта заявіў, што калі санкцыйны ціск працягнецца, усе грамадскія інстытуты, пра якія клапаціўся Захад у гады лібералізацыі, знікнуць.

Зараз мы бачым, што Мінск робіць нейкія сігналы ў бок Захаду. І з таго боку патрэбныя адказы. Гаворка не ідзе пра тое, што санкцыі ў адзін дзень адменяцца. Але можа быць накладзены мараторый, можа быць часовая адмена, існуюць розныя механізмы, — лічыць аналітык.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ