Политика

«Выступаючы за „жалезную заслону“, ня варта разьлічваць на грамадзкую падтрымку». Аналітык Мажэйка пра першы дзень працы новай КР

За хадой першага пасяджэньня КР сачылі ў YouTube каля 600 чалавек, гэта паказьнік нізкага даверу і нізкай зацікаўленасьці.

Политика www.svaboda.org
0

Што азначае дэмарш чатырох фракцыяў Каардынацыйнай рады, зроблены напярэдадні першага пасяджэньня Рады 3-га скліканьня? На чым зрабіла акцэнт Сьвятлана Ціханоўская, вітаючы новую Раду? Якія ідэалягічныя плыні ў складзе новай Рады абазначыліся на першым пасяджэньні?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на "Свабодзе" адказвае палітычны аналітык, каардынатар майстэрні думак «Наша візія» Вадзім Мажэйка.

— Яшчэ напярэдадні першага пасяджэньня Каардынацыйнай рады (КР) быў абнародаваны дэмарш чатырох фракцыяў: «Каманды Латушкі і руху „За свабоду“», «Эўрапейскага выбару», «Волі» і «Новых беларусаў». На ўрачыстым першым пасяджэньні прадстаўнікі першых трох фракцыяў выступіць адмовіліся. Як вы ацэньваеце гэтую сытуацыю?

— Я ў гэтым бачу пазытыўны момант — беларускія палітыкі новага прызыву прадэманстравалі здольнасьць пабудаваць досыць складаную кааліцыю. Прасьцей дзейнічаць паасобку ці ісьці напралом толькі сваім вузкім колам. Больш простай задачай было стварэньне кааліцыі «Каманды Латушкі і руху „За свабоду“» і блёку Пракоп’ева — Ягорава. Але мы ўбачылі больш шырокую кааліцыю. У выніку да 4 фракцыяў далучылася таксама фракцыя «Хопіць баяцца» Тацяны Мартынавай. Разам гэтыя пяць фракцыяў маюць 53 мандаты з 80.

КР — гэта не парлямэнт, але стварэньне кааліцыі я лічу станоўчым. Хоць на першым пасяджэньні КР трэцяга скліканьня гэта выглядала трохі скандальна. Відавочна, што КР другога і трэцяга скліканьняў ня здолелі дамовіцца пра рэглямэнт.

У Андрэя Ягорава і Івана Краўцова — сьпікера і выканаўчага сакратара Рады мінулага скліканьня — была фізычная магчымасьць кіраваць інфармацыйнымі каналамі КР у Telegram і YouTube. Відавочна, што большасьць з 5 фракцыяў хацелі, каб гэтае першае пасяджэньне прайшло інакш.

Усе рэглямэнты КР другога скліканьня скончыліся 12 чэрвеня. Насамрэч яны скончыліся яшчэ ў лютым сёлета. Цяпер Ягораў робіцца ўсяго толькі кіраўніком адной фракцыі, якая належыць да відавочнай меншасьці.

— Ці згодны вы з думкай, што галоўнай прычынай гэтага дэмаршу стала палажэньне рэглямэнту КР, паводле якога чальцы Абʼяднанага пераходнага кабінэту (АПК) ня могуць быць чальцамі Рады. Павал Латушка і Аліна Коўшык — чальцы Кабінэта, адначасова яны абраныя ў Раду. Гэта насамрэч прычына канфлікту, які адбыўся на першым пасяджэньні новай Рады. Яно плянавалася як цырыманіяльнае, сымбалічнае, але лідэры трох фракцыяў адмовіліся на ім выступаць. Сымбаль атрымаўся менавіта такі?

— Гэтае палажэньне — аб немагчымасьці сумяшчаць месцы ў АПК і КР — у мінулым скліканьні Рады тычылася толькі Латушкі. І ён іх сумяшчаць тады ня змог. Мне здаецца, што зараз гэтая праблема будзе вырашаная на другім, рабочым пасяджэньні новай Рады, і кааліцыя 5 фракцыяў проста скасуе гэтае палажэньне рэглямэнту.

Лідэры КР другога скліканьня хацелі яшчэ крышачку пакіраваць. Незразумела, чаму першае пасяджэньне Рады новага скліканьня вёў Іван Краўцоў, а Ягораў пачынаў пасяджэньне з мэнтарскага зачытваньня правілаў, якія гэтыя прысутныя могуць большасьцю галасоў памяняць.

— З новай кааліцыі на пасяджэньні выступілі толькі лідэр «Незалежных беларусаў» Максім Шабуцкі і Тацяна Мартынава з «Хопіць баяцца». Шабуцкі гаварыў пераважна пра сваё вельмі сумнае ўражаньне ад дыскусіі, якая адбывалася ў нейкім чаце КР. Ён быў зьбянтэжаны тонам, у якім калегі-дэлегаты спрачаліся. Пра што ідзе размова?

— Я не ўваходзіў у КР ні другога, ні трэцяга скліканьня. Наколькі разумею, былі дыскусіі, ці трэба перадаць чат КР другога скліканьня дэлегатам трэцяга. У выніку атрымалася як атрымалася.

Гэтая гісторыя досыць адметная. Шабуцкі і Мартынава — блогеры, вядомыя ў сваім коле. Але да апошняга часу яны не былі палітыкамі. І калі такія людзі знаёмяцца з кухняй беларускай палітыкі, гэта іх можа крыху бянтэжыць.

Але гэта менавіта кухня. За гэтым сочаць палітыкі, палітычныя аналітыкі, частка актывістаў. Да вечара гэты стрым пасяджэньня Рады паглядзелі ў YouTube прыкладна 600 чалавек. Ролікі многіх блогераў, мэдыя, таго ж Радыё Свабода, набіраюць больш.

Гэта, як і тое, што ў выбарах КР удзельнічала менш за 7 тысяч чалавек, паказвае, што гэта не ўсенародная справа.

Незразумела пакуль, якія паўнамоцтвы будуць у новай Рады, на што будуць уплываць гэтыя людзі.

Пачынаюць справу яны пры нізкім даверы і нізкім узроўні цікавасьці. Ім трэба зламаць гэты трэнд, калі яны разьлічваюць на нешта большае, чым на ўнутраны міжсабойчык.

Галовы і розумы там ёсьць, але справа іх няўдзячная. Яны шмат чым ахвяравалі — гэта і перасьлед сваякоў у Беларусі, і цэбры гною ад дзяржаўнай прапаганды.

— Першае пасяджэньне новай Рады вітала дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская. На што вы зьвярнулі ўвагу ў яе выступе?

— Яна вітала Раду ў вельмі прыязным тоне, знайшла шмат цёплых словаў у адрас чальцоў з розных сьпісаў. Яе выступ гучаў як дэманстрацыя гатоўнасьці да супрацы. Вадзім Пракопʼеў папракаў раней Ціханоўскую тым, што яна ня надта падтрымлівала гэтыя выбары. Яна і праўда дыстанцыяваліся ад іх. Але цяпер гатоўнасьць да супрацы выказала.

— Напярэдадні першага пасяджэньня КР новага скліканьня многія назіральнікі выказвалі думку, што розныя фракцыі ў Радзе будуць пазыцыянаваць сябе, а тое і супрацьпастаўляць офісу Ціханоўскай. Але цяпер самая вялікая фракцыя, Латушкі, і фракцыя паплечнікаў Ціханоўскай «Эўрапейскі выбар» апынуліся ў «адным чоўне» з працэдурнай прычыны — з жаданьня, каб у Радзе былі чальцы Кабінэту Латушка і Коўшык. Чаму так атрымалася?

— У палітыкаў ёсьць палітычныя амбіцыі, гэта натуральна. А палітычныя амбіцыі — гэта імкненьне да ўлады. У агляднай пэрспэктыве шанцаў атрымаць уладу ў Беларусі ў дэмсілаў няма. Таму дэмакратычныя палітыкі імкнуцца атрымаць уладу хаця б у дэмакратычным лягеры. У апошнія гады шэраг палітыкаў імкнуліся «адкусіць» кавалак легітымнасьці ў Ціханоўскай. Можна прыгадаць форумы Валера Цапкалы, спробы Вольгі Карач стварыць альтэрнатыву. Ні ў кога гэтага не атрымалася. Многія палітыкі на тле такога досьведу прыйшлі да высновы, што няма сэнсу ўступаць зь Ціханоўскай у непасрэдную канфрантацыю. У іх няма рэсурсаў, каб перамагчы ў такой канфрантацыі.

У Паўла Латушкі іншая стратэгія. Ён зь першай канфэрэнцыі «Новай Беларусі» дэманстраваў адзінства зь Ціханоўскай, стаў яе першым намесьнікам у Кабінэце.

Мы бачылі рэйтынгі, якія нядаўна рабіла «Народнае апытаньне». Латушка застаецца на другім месцы пасьля Ціханоўскай. Стратэгія каапэрацыі дае большы плён, чым стратэгія канфрантацыі.

— А цяпер пра ідэйны бок спрэчак на першым пасяджэньні КР. Роза Турарбекава, лідэрка сьпісу «Наша справа», казала пра мабільнасьць, пра зьняцьце абмежаваньняў для беларусаў — і візавых, і памежных. «Наша справа» ў кааліцыю большасьці не ўвайшла. Ціханоўская ў сваім выступе сказала, што ня трэба ствараць «жалезную заслону» паміж беларусамі і Эўропай. А Тацяна Мартынава, чый сьпіс «Хопіць баяцца» ў кааліцыю ўвайшоў, заявіла, што «толькі ва Ўкраіне наша свабода» і калі жалезнай заслоне наканавана ўзьнікнуць, то хай яна паўстане. Мартынава аказалася адзінай, хто канцэптуальна выказаўся ад большасьці ў КР у гэтым пытаньні. Дык якім будзе стаўленьне Рады да «жалезнай заслоны»?

— Мяне як аналітыка цешыць сама па сабе ідэалягічная дыскусія. Мне гэта значна цікавей, чым дыскусія, хто каму павінен перадаваць тэлеграм-чат КР былога скліканьня. Думаю, што ня варта лічыць, што Мартынава ў гэтым пытаньні выказала агульную пазыцыю ўсёй кааліцыі з 5 фракцыяў, дзе яе фракцыя найменшая. Мне не здаецца, што, скажам, Паўлу Латушку ўласьцівы такі ізаляцыянізм.

Мне здаецца, што беларускаму палітыку, які выказваецца за «жалезную заслону» для беларусаў, ня варта разьлічваць на надта шырокую грамадзкую падтрымку.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
можейко
оппозиция
координационный совет
беларусь
латушко
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Беларусы в российской Арктике: как санкции и режим Лукашенко привели к вечной мерзлоте
Новости Борисова
В Борисове будут принимать присягу на центральной площади города
Общество
Гісторыя адной карыкатуры. Як Лукашэнку з аўтаматам намалявалі амаль трыццаць год таму
Общество
Год назад умер предполагаемый дед Николая Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за сотрудничество с УПА
Общество
Лукашенко похвалил за укрепление согласия в стране муфтия Шабановича, чью организацию власти летом закрыли
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
Беларусы в российской Арктике: как санкции и режим Лукашенко привели к вечной мерзлоте
Новости Борисова
В Борисове будут принимать присягу на центральной площади города
Общество
Гісторыя адной карыкатуры. Як Лукашэнку з аўтаматам намалявалі амаль трыццаць год таму
Общество
Год назад умер предполагаемый дед Николая Лукашенко — бывший узник ГУЛАГа, осужденный за сотрудничество с УПА
Общество
Лукашенко похвалил за укрепление согласия в стране муфтия Шабановича, чью организацию власти летом закрыли
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
ВСЕ НОВОСТИ