Политика

«Зроблена ўсё, каб на гэтым шэрым тле ўзвышалася фігура старшыні». Карбалевiч — пра Ўсебеларускі народны сход

Фігура намесьніка старшыні УНС, склад Прэзыдыюму сходу сьведчаць пра тое, што Лукашэнка гэты інстытут ацэньвае ня вельмі высока, як дэкарацыю.

Политика www.svaboda.org
0

Сэнсацыі не адбылося: як усе і чакалі, Лукашэнка абраны старшынём Усебеларускага народнага сходу (УНС). Цяпер фармальна ў яго два тытулы, пiша палiтолаг Валер Карбалевіч на "Свабоддзе". 

Ягонаму вылучэньню на новую пасаду спадарожнічаў такі хваласьпеў дэлегатаў, якога ня чулі за ўсе мінулыя 30 гадоў. Усё гэта моцна нагадала часы брэжнеўшчыны.

У абстаноўцы сакрэтнасьці і падвышаных захадаў бясьпекі

Усебеларускі народны сход, які абвешчаны ў Беларусі найвышэйшай формай народаўладзьдзя, пачаў працу ў абстаноўцы ня толькі падвышаных (нават надзвычайных) захадаў бясьпекі, але і нейкай малазразумелай сакрэтнасьці.

Ахоўваюць сход тры тысячы сілавікоў. У ГУУС Менгарвыканкаму разгорнуты апэратыўна-сітуацыйны штаб. Для абароны УНС задзейнічаныя нарады АМАПу, сапёрна-піратэхнічныя групы, групы супрацьдзеяньня бесьпілётнікам.

Грамадзкі транспарт не спыняецца ля Палаца Рэспублікі, дзе праходзіць паседжаньне УНС. Афіцыйныя інфармацыйныя рэсурсы да апошняга хавалі, калі мелася распачацца праца сходу. Трансьляцыя паседжаньня УНС не была пазначана ў праграме перадач дзяржаўных тэлеканалаў. Усё гэта нагадала таемную інаўгурацыю Лукашэнкі ў 2020 годзе.

То бок на час працы УНС у сталіцы фактычна ўведзена нейкае надзвычайнае становішча. «Народны» сход баіцца народу? Чаго асьцерагаюцца ўлады? Адказ на гэтае пытаньне даў Аляксандар Лукашэнка больш як месяц таму, 18 сакавіка: «Стаўкі асобных нашых зьбеглых і Захаду — на тое, каб пастарацца як мага больш прыўнесьці дэзарганізацыю і развал падчас паседжаньня і прыняцьця рашэньня. Мы такога падарунку ім паднесьці не павінны».

Які фармат прамовы Лукашэнкі

Што да самога сходу, то ён пачаў працу толькі ў другой палове дня. Такім чынам, «найвышэйшы орган народаўладзьдзя» будзе працаваць нават ня два, а толькі паўтара дня. Зрэшты, больш і ня трэба.

Цікава, што спачатку выступіў Лукашэнка, а толькі пасьля гэтага зацьвердзілі парадак дня. Атрымліваецца, што ягоная прамова была па-за парадкам дня працы сходу.

Да канца не зразумела, як трактаваць ягоны выступ. Для прывітальнай прамовы ён занадта даўгі. Сам Лукашэнка сказаў загадкавую фразу: «Упершыню пасланьне прэзыдэнта, зь якім па нашай Канстытуцыі кіраўнік дзяржавы павінен зьвяртацца да народу і парлямэнту раз за год, будзе агучана падчас усенароднага форуму, што стане ўжо штогадовай традыцыяй».

Аднак афіцыйныя рэсурсы не называюць гэта пасланьнем. Прэсавая служба Лукашэнкі адзначае, што гэта быў «выступ». БелТА называе яго таксама «выступам», а яшчэ «прамовай», «Беларусь сегодня» — «уступным словам».

Што гэта было насамрэч, засталося загадкай. Прапагандысцкія службы так і не дамовіліся загадзя, як гэта назваць. Хоць у справе падрыхтоўкі УНС было шмат нарадаў.

Пра што казаў Лукашэнка

Што да зьместу выступу, тут можна вылучыць некалькі жанраў. Найперш быў хваласьпеў УНС і ягоным дэлегатам. Падкрэсьлівалася гістарычнасьць моманту. «Сёньняшняя падзея фактычна дзеліць гісторыю палітычнага жыцьця краіны на „да“ і „пасьля“», — кажа Лукашэнка. Але сам фармат, «пусты» парадак дня моцна абясцэнілі гэтыя заявы.

Даволі вялікі акцэнт быў зроблены на падзеі 2020 году. Са зразумелай трактоўкай. Але сам факт звароту ў выступе, які прэтэндуе на канцэптуальнасьць, да таго народнага выбуху вельмі паказальны. Ня толькі для народу, але і для Лукашэнкі тыя падзеі — нейкі пункт адліку, вяха, траўматычны рубеж, які проста немагчыма абыйсьці.

Выклікае цікавасьць ягонае чарговае тлумачэньне тых падзей. Ён кажа, што «не было рэальных сацыяльных прычын для мяцяжу і рэвалюцыйных настрояў», бо ў Беларусі няма вялікага падзелу на багатых і бедных, жыць беларусы сталі значна лепш за ўзровень «чаркі-скваркі», «сёньня амаль 60% сябе адносяць да сярэдняй клясы».

Тут трэба заўважыць, што Лукашэнка ня можа выйсьці за межы савецкіх падручнікаў, марксісцкай трактоўкі прычын рэвалюцый як формы клясавай барацьбы. Насамрэч беларускі пратэст 2020 году быў якраз выступам той самай «сярэдняй клясы». Цяперашняму ўладару нават у галаву не прыходзіць, што народ можа пратэставаць ня толькі празь беднасьць — з эканамічных прычын. Што, задаволіўшы першапачатковыя патрэбы, людзі могуць змагацца за грамадзянскія, палітычныя правы, што бываюць у гісторыі «рэвалюцыі годнасьці».

Шмат увагі ў выступе Лукашэнкі было аддадзена крытыцы Захаду і абгрунтаваньню павароту Беларусі ў сваёй замежнай палітыцы ад Эўропы на Ўсход і Поўдзень. Мусіць, ён адчувае, што востры канфлікт з суседзямі, адрынаньне Беларусі ад Эўропы, эўрапейскай спадчыны, спроба саюзу з краінамі, далёкімі ад беларусаў па геаграфіі, культуры, рэлігіі, цывілізацыі — усё гэта выклікае пытаньні нават сярод ягоных прыхільнікаў. Таму і даў волю сваім кансьпіралягічным пабудовам па дэманізацыі ЗША і краінаў ЭЗ.

Нарэшце, самае галоўнае, дзеля чаго, уласна, можа і быў скліканы гэты УНС. Гэта адным разам адсьвяткаваць вынікі 30-годзьдзя кіраваньня Лукашэнкі. Некалькі разоў ён прагаворваў фразы: «У год нашага 30-годзьдзя», «30 гадоў сувэрэннага шляху» і інш. Як і можна было чакаць, вынікі былі названыя выбітнымі, усе паказьнікі шматкроць вырасьлі, Беларусь ідзе ад перамогі да перамогі, ніякіх праблем у краіне не засталося. І зразумела, дзякуючы каму такія бліскучыя вынікі. Тут варта толькі заўважыць, што за 30 гадоў увесь сьвет непараўнальна зьмяніўся, варта паглядзець хоць бы на той жа Кітай.

Трэба адзначыць таксама, што быў зроблены акцэнт на сувэрэнітэце Беларусі. Пра саюз з Расеяй было сказана, але адной кароткай фразай. Пры тым было заяўлена, што ня будзе «ніякіх паглынаньняў і зліцьцяў», а гэта наўрад ці спадабаецца расейскім шавіністам.

Рэцыдыў брэжнеўшчыны

Як усе і чакалі, Лукашэнку абралі на старшыню УНС. Цяпер фармальна ў яго два тытулы. Ягонаму вылучэньню на гэтую пасаду спадарожнічаў такі хваласьпеў дэлегатаў, якога ня чулі за ўсе мінулыя 30 гадоў. Вось і дачакаліся «культу асобы».

Прычым, хоць бы дзеля праформы, маглі б пагуляць у альтэрнатыву, вылучыць яшчэ адну кандыдатуру, якую-небудзь нікому не вядомую асобу. Маўляў, у нас жа дэмакратыя, сапраўднае народаўладзьдзе. Але не, Лукашэнка быў безальтэрнатыўным кандыдатам. Моцна апёкшыся ў 2020 годзе, ён цяпер баіцца рызыкаваць. А раптам і цяпер прагаласуюць за якую-небудзь другую Сьвятлану Ціханоўскую.

Дарэчы, паводле інфармацыі кіраўніка падліковай камісіі, Лукашэнка абраны на старшыню УНС «большасьцю галасоў». То бок не аднагалосна. Таму недарэмна Лукашэнка пабаяўся гуляць у канкурэнтныя выбары, хоць упэўнена заяўляў: «Тут сабраліся лукашысты». Відаць, нават сюды прабраліся ворагі.

Увогуле, усё гэта нагадвае брэжнеўшчыну. Бурныя аплядысмэнты, усеагульны публічны «адабрамс», два тытулы (як у Леаніда Брэжнева), разьдзьмухваньне культу. І ўсё гэта на кантрасьце зь немаладым векам уладара, яўнымі праблемамі са здароўем (хрыплы голас, цяжкая хада).

Пра што сьведчыць склад Прэзыдыюму УНС?

Даволі важны паказьнік месца і ролі УНС у палітычнай герархіі Беларусі — склад Прэзыдыюму сходу.

Намесьнікам старшыні УНС абраны Аляксандар Косінец. Раней ён займаў высокія пасады, быў кіраўніком Адміністрацыі прэзыдэнта. Але потым трапіў у апалу, паўгода быў бяз працы, фактычна сьпісаны ў архіў. Фармальная пасада памочніка Лукашэнкі — гэта ганаровая ссылка. Прызначэньне такога чалавека намесьнікам старшыні УНС азначае, што насамрэч, нягледзячы на патасныя камплімэнты на адрас сходу, Лукашэнка гэты інстытут ацэньвае ня вельмі высока, як дэкарацыю. Інакш гэтую пасаду заняў бы нейкі сілавік.

Тое самае можна сказаць і пра склад Прэзыдыюму сходу. УНС будзе зьбірацца раз на год. У перапынках паміж паседжаньнямі ягоныя функцыі павінен выконваць Прэзыдыюм. Напярэдадні выказвалася меркаваньне, што вось гэты орган — Прэзыдыюм УНС — стане цяпер цэнтральным інстытутам, да якога пачне перацякаць рэальная ўлада. Што гэта нешта кшталту Рады бясьпекі, у якую ўваходзяць кіраўнікі асноўных ведамстваў, найперш сілавых. Ці штосьці падобнае да Палітбюро ЦК кампартыі ў савецкія часы. І сярод чальцоў Прэзыдыюму УНС варта шукаць постаць, якая можа стаць пераемнікам Лукашэнкі.

Аднак рэальны склад Прэзыдыюму УНС абверг такія меркаваньні. Туды прызначылі («выбралі») асобаў зь сярэдняга складу намэнклятуры. Толькі кіраўнікоў Берасьцейскай і Горадзенскай абласьцей можна аднесьці да бюракратычных «цяжкавагавікоў». Калі ўжо параўноўваць з савецкім часам, то гэта хутчэй нагадвае не Палітбюро, а Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету БССР. То бок абсалютна дэкаратыўны орган, які павінен фармальна прадстаўляць рэгіёны (вобласьці), розныя сацыяльныя групы. Там ня будзе людзей з уладнымі амбіцыямі. Такі склад ня можа прэтэндаваць на нейкі кавалак улады, на ролю яшчэ аднаго кіроўнага цэнтру. Зроблена ўсё, каб на гэтым шэрым тле ўзвышалася фігура старшыні, які і будзе кіраваць ад імя і самога УНС, і ягонага Прэзыдыюму. 

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
карбалевич
ВНС
диктатура
беларусь
лукашенко
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
БЕЛАЗ создаст в Брестской области полигон для промышленных испытаний инновационной техники
Политика
Шрайбман: Есть повод сомневаться, что новая оппозиция - пророссийская - может появиться при Лукашенко
Политика
Класковский: Лукашенко не верит своим генералам?
Спорт
Футбол. Высшая лига. БАТЭ дома сыграл вничью с «Ислочью», жодинское «Торпедо» в гостях одолело «Минск»
В мире
Президент Грузии наложила вето на закон об "иностранных агентах"
Политика
Лукашенко в бомбере имени себя рассыпался в комплиментах военным: «Молодцы»
Новости Германии
«Ни один из этих отважных голосов не забыт». 15 дипломатов написали письма политзаключенным журналистам
Общество
Против Дашкевича возбудили новое уголовное дело — за два месяца до освобождения
TuTak
У Польшчы можна набыць гель для прання ў сваю тару. Фотафакт
Новости Борисова
У памятника жертвам фашизма в Борисове «зажгли» Аллею Героев. Фотофакт
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Экономика
БЕЛАЗ создаст в Брестской области полигон для промышленных испытаний инновационной техники
Политика
Шрайбман: Есть повод сомневаться, что новая оппозиция - пророссийская - может появиться при Лукашенко
Политика
Класковский: Лукашенко не верит своим генералам?
Спорт
Футбол. Высшая лига. БАТЭ дома сыграл вничью с «Ислочью», жодинское «Торпедо» в гостях одолело «Минск»
В мире
Президент Грузии наложила вето на закон об "иностранных агентах"
Политика
Лукашенко в бомбере имени себя рассыпался в комплиментах военным: «Молодцы»
Новости Германии
«Ни один из этих отважных голосов не забыт». 15 дипломатов написали письма политзаключенным журналистам
Общество
Против Дашкевича возбудили новое уголовное дело — за два месяца до освобождения
TuTak
У Польшчы можна набыць гель для прання ў сваю тару. Фотафакт
Новости Борисова
У памятника жертвам фашизма в Борисове «зажгли» Аллею Героев. Фотофакт
ВСЕ НОВОСТИ