Политика

Эксперт: Калі Лукашэнка аддасьць пасаду старшыні УНС камусьці іншаму — то палітычны крызіс у будучыні непазьбежны

Палітоляг Вадзім Мажэйка дае ўласны адказ на пытаньне, ці будзе Лукашэнка сумяшчаць дзьве галоўныя ўладныя пасады.

Политика www.svaboda.org
0

Палітоляг, рэдактар «Беларускага штогодніку» Вадзім Мажэйка дае ўласны адказ "Свабодзе" на пытаньне, ці будзе Лукашэнка сумяшчаць дзьве галоўныя ўладныя пасады; заяўляе, што УНС можа стаць вырашальнай структурай у момант палітычнага крызісу; і адзначае, што ніякіх прыкметаў спыненьня палітычных рэпрэсіяў у Беларусі пакуль няма.

— Дагэтуль УНС быў дастаткова аморфным, неакрэсьленым псэўдаінстытутам. Зь іншага боку, быў ціск абставінаў, ціск 2020 году, калі пачаліся размовы пра транзыт улады. І ўлада вымушаная была даваць нейкі адказ на запыт грамадзтва.

— Вядома, гэты адказ атрымаўся вельмі далёкі ад рэальных чаканьняў грамадзтва, бо гэта мае мала агульнага з дэмакратыяй. Гэта не адпавядае і чаканьням Масквы, бо ніяк не павялічвае расейскі ўплыў. І сумняюся, што надта задавальняе чаканьні беларускага чынавенства, бо нечым падобным да «калектыўнага Лукашэнкі» будзе ня ўвесь УНС, а толькі ягоны Прэзыдыюм.

Калі нейкі калектыўны орган ня мае пэўнай унутранай структуры — партыі, фракцыі, нейкіх камісіяў — то гэта надта вялікая група людзей, якая ня можа эфэктыўна працаваць і прымаць рашэньні. Вядома, улада будзе ў Прэзыдыюму, і я мяркую, што Лукашэнка гэты Прэзыдыюм узначаліць. Проста сам распрацаваны дызайн гэтага Сходу такі, што калі старшынём УНС і прэзыдэнтам краіны будуць розныя фігуры — то гэта заплянаваны палітычны крызіс. Ня думаю, што Лукашэнка захоча ствараць сам сабе такую пастку.

— Якія паўнамоцтвы УНС пашыраныя паводле Канстытуцыі, прынятай у 2022 годзе? Ці можна казаць, што УНС цяпер зусім ня той дэкаратыўны орган, які існаваў з 1996 году?

— Сапраўды, кожныя 5 гадоў праводзіліся мерапрыемствы пад назвай «Усебеларускі народны сход», але гэта нідзе не было прапісана ў заканадаўстве. Фармальна кажучы, гэта была проста сустрэча нейкіх людзей, якія ў Палацы Рэспублікі паразмаўлялі, за нешта прагаласавалі і разышліся.

Паводле новага свайго статусу УНС ператвараецца ў орган, які ўжо параўноўваюць з Пленумамі ЦК КПСС. Я б сказаў, што гэта такі «сьпячы» орган.

Відавочна, што тыя, каго туды зараз прызначаць, будуць аднагалосна падымаць рукі на прапанаваныя начальствам рашэньні. Аднак паводле новай Канстытуцыі і законаў УНС надаюцца вялізныя паўнамоцтвы. Адно з самых важных — магчымасьць прызнаваць (ці не прызнаваць) вынікі прэзыдэнцкіх выбараў: фактычна паўнамоцтвы ў пэўнай ступені над усімі галінамі ўлады. Гэта такая надбудова па-над усім.

Вядома, тут няма ніякай дэмакратычнасьці. Але сама ідэя, што рашэньні будуць прымацца калегіяльна, нейкай групай людзей, якая юрыдычна, фармальна мае законныя паўнамоцтвы — у гэтым сэнсе гэта лепш, чым як цяпер, калі рашэньні прымае «атачэньне Лукашэнкі».

У Савецкім Саюзе быў Вярхоўны Савет, які фармальна меў усе паўнамоцтвы — але на гэта ніхто не зьвяртаў увагі, бо фактычна ўсім кіравала партыя, КПСС. Але калі пачалася перабудова, то на больш-менш свабодных выбарах пачалі абіраць менавіта дэпутатаў Вярхоўнага Савету. Гэты прыклад тых самых «сьпячых» структураў, якія могуць стрэліць пры нейкім палітычным крызісе.

— Але гэты Сход нікім не выбіраецца, ён прызначаецца начальствам. Як гэтыя людзі могуць «стрэліць» у пэўнай сытуацыі, калі ў іх нават думкі пра нейкую самастойнасьць няма?

— Вядома, ніякай дэмакратыі і волі народу тут і блізка няма. Але важна, што ў нейкіх крызісных сытуацыях (напрыклад, пасьля сьмерці кіраўніка) рашэньні ў аўтакратыях прымаюцца нейкай групай, як сталінскім Палітбюро пасьля сьмерці Сталіна. Менавіта яны ўплывалі на далейшую савецкую гісторыю, яны вырашылі, напрыклад, спыніць рэпрэсіі.

Важна, што ў нейкага калегіяльнага органа будзе фармалізаваная ўлада. Гэта ня значыць, што ён будзе добры, дэмакратычны. Тое, што адбываецца цяпер, вядома, ня мае нічога агульнага з тым, чаго жадала беларускае грамадзтва. Але гэта важна, бо УНС і ягоны Прэзыдыюм — гэта той орган, які падчас будучых палітычных трансфармацыяў у Беларусі так ці іначай можа выканаць важную ролю.

Як будуць складацца працэдуры яго фармаваньня, хто туды трапіць — усё гэта можа аказацца вельмі важным. Вядома, хацелася б верыць, што беларускую будучыню будуць вызначаць толькі сьветлыя героі супраціву, але, на жаль, баюся, што нават у добрым сцэнары «рыцарам на белых конях» давядзецца працаваць разам з дэлегатамі УНС. Таму варта сачыць за тым, як гэты інстытут пачне працаваць.

— Ці можна сёньня дастаткова ўпэўнена сьцьвярджаць, зыходзячы з усёй лёгікі падзеяў, што Лукашэнка пойдзе на прэзыдэнцкія выбары ў 2025 годзе?

— Быў прапісаны мэханізм, паводле якога былы прэзыдэнт аўтаматычна становіцца сябрам прэзыдыюму Ўсебеларускага народнага сходу. Але для Лукашэнкі выглядае небясьпечным варыянтам, калі ён застанецца ў УНС, нават старшынём, — але пры гэтым кагосьці іншага дапусьціць на прэзыдэнцкую пасаду (нават калі гэта будзе 100-працэнтна ляяльная фігура).

Бо кейс Назарбаева і Такаева ў Казахстане, я мяркую, вельмі нэгатыўна ўплывае на пэрспэктывы любых транзытаў улады ў Беларусі. Назарбаеў меў усе рычагі ўлады, паставіў на ўсе пасады сваіх родных альбо ляяльных людзей. І што мы бачым? Не прайшло і двух гадоў пасьля сыходу — і ўвесь юрыдычны і сымбалічны ўплыў Назарбаева быў зьнішчаны.

Гэта прыклад, на які Лукашэнка, відавочна, зьвяртае ўвагу. Як толькі зьявіцца нейкі іншы чалавек на адной з гэтых дзьвюх важных пасадаў — адразу для ўсіх гульцоў ён стане патэнцыйным пераемнікам. Адразу зьявяцца размовы і дзеяньні ў кірунку таго, што Лукашэнку ўжо можна прыбіраць. Гэта — натуральная спакуса для любога пераемніка.

З усяго гэтага вынікае, што Лукашэнка, найхутчэй, і старшынём УНС стане, і на выбары прэзыдэнта пойдзе. Ён ужо пачынае казаць, што ня трэба сьпяшацца, варта паглядзець, як усё гэта будзе працаваць. Пакуль не выглядае, што ўсё для яго так кепска, што ён вымушаны сыходзіць на «варыянт Б», на запасны аэрадром.

— У гэтым «варыянце А», калі Лукашэнка будзе ўтрымліваць усю паўнату ўлады і займаць адразу дзьве пасады — прадугледжаны працяг рэпрэсіяў ці магчымая спроба «перагарнуць старонку»?

— Цалкам зразумела, навошта Лукашэнку рэпрэсіі. Ёсьць страх 2020 году, ёсьць моцная траўма, страх, што такое можа паўтарыцца. Адсюль запалохваньне грамадзтва, якое ўлады проста робяць новай нормай. Людзі, якія жывуць у Беларусі, на жаль, вымушаныя вучыцца жыць пры гэтай «норме», вымушаныя чысьціць свае тэлефоны, нічога не выказваць публічна і гэтак далей.

Хутчэй Лукашэнка пад «перагортваньнем старонкі» разумее вось такую ненармальную «норму», каб усе прызвычаіліся жыць у новай рэпрэсіўнай рэчаіснасьці. Ніякіх спробаў пошуку дыялёгу з грамадзтвам няма, улады нават не ствараюць сеткі праўладных недзяржаўных арганізацыяў замест зьнішчаных. Ніякіх прыкметаў пачатку дыялёгу з грамадзтвам я ня бачу.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
вадим можейко
диктатура
ВНС
беларусь
лукашенко
транзит власти
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
Новости Борисова
«Не дорога, а полоса препятствий». Возле «Борисов-Арены» появились новые «лежачие полицейские»
В мире
Секрет долголетия: семья с общим возрастом в 1075 лет всю жизнь избегала одной вещи
Происшествия
Сельчанин в Дрибинском районе убил на почте железным прутом женщину
Общество
За время "помилований" количество политзаключенных выросло — правозащитники
В мире
«Ставки растут. Небеса рядом – в одном нажатии кнопки»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Борисова
Фотоловушки работают. Как наказывают нарушителей, которые загрязняют лес под Борисовом
Новости Борисова
В Борисове приостановили прием отходов на городской свалке от физлиц. Видео
Общество
Зафиксирован рекорд Беларуси: самым пожилым близняшкам исполнилось 99 лет
TuTak
«Если наступит война». Беларуска рассказала, как в Швеции население готовят на случай военных действий
Политика
«Мы будем стрелять, разгонять, применять силу — просто потрясающая предвыборная атмосфера праздника!»
Новости Борисова
«Не дорога, а полоса препятствий». Возле «Борисов-Арены» появились новые «лежачие полицейские»
В мире
Секрет долголетия: семья с общим возрастом в 1075 лет всю жизнь избегала одной вещи
Происшествия
Сельчанин в Дрибинском районе убил на почте железным прутом женщину
Общество
За время "помилований" количество политзаключенных выросло — правозащитники
В мире
«Ставки растут. Небеса рядом – в одном нажатии кнопки»
ВСЕ НОВОСТИ